Мы ўжо пачыналі расказваць пра тое, што, закончыўшы летні сезон, культработнікі Іўеўшчыны распачалі восеньскую карцэртную дзейнасць.
Сёння, гэтым суботнім днём, жыхары аграгарадка Трабы надвячоркам сабраліся, каб паслухаць і пабачыць сваіх любімых мясцовых артыстаў у канцэртнай праграме “Мелодыя восені”. Трабчан не патрэбна моцна заклікаць на такія падзеі. Яны даўно ведаюць, якія творчыя людзі працуюць у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы. Таму кожная сустрэча з імі – радасць.
У 20 гадзін на вечар адпачынку “Осенняя капель” запрасілі прыхільнікаў сваіх талентаў і усіх жыхароў пасёлка артысты калектыва аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі. А гэтым творчым асобам заўжды ёсць што паказаць, што праспяваць і што сказаць сваім гледачам. Таму і восеньскі вечар атрымаўся цёплым і лагодным.
В. Гулідава.