Язык:

“Эйгердаўскія дакопкі” Каб сталы былі багатымі, а сэрцы і душы – шчодрымі

Культура и творчество

Штогод летнія сезоны работнікаў культуры раёна - гэта сапраўдны фейерверк крэатыўных, цікавых праектаў, канцэртаў, рэгіянальных святаў, святаў вёсак, вуліц, двароў. Аказваецца, каб яно (свята) адбылося, не патрэбна якойсьці спецыяльнай залы ці летняй эстрады. Патрэбны адданыя сваёй справе  творчыя людзі: музыканты, танцоры, спевакі і ўдзячныя гледачы. І ўсё. Залунаюць песні да самых нябёсаў, напоўніцца душа святам, а сэрца - удзячнасцю за магчымасць пабываць на ім.

Асобным месцам у культурным жыцці раёна стаяць, так званыя, брэндавыя святы, якім  ужо не аднойчы складала гімны і хвалу раённая газета. І ў іх спісе  годнае месца займаюць Эйгердаўскія дакопкі - праект культработнікаў сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Эйгерды.

Добрае свята атрымалася, па-сямейнаму цёплае, шчырае. І нічога дзіўнага.  Кожны, хто жыў на вёсцы ці ў маленькім пасёлку, памятае копку бульбы ў сям'і бацькоў ці сваякоў, бабулі з дзядулям ці суседзяў. З вечара  варыць і смажыць гаспадыня, складвае ўсё па гаршках ды чыгунках, каб ранкам запакаваць усё ў торбы і адвезці на поле. 

Збяруцца людзі, стануць у барозны і замільгацяць гачкі, і  кошыкі  ўсё цяжэй будуць перастаўляцца  ўперад па баразне. А потым наступіць абед. І сядуць на траву ці на сухі бульбоўнік капальніцы, каб падсілкавацца смачнымі стравамі. А потым зноў у баразну. І хоць ломіць пасля і спіну, і ногі, і руки, аднак на сэрцы лёгка, бо сур'ёзная справа зроблена, бульба перабралася ў падвалы. Значыць, будзе сытнай зіма…

У Эйгердах да Дакопак рыхтаваліся не адзін вечар. Праграма была багатай, падрыхтоўка- сур'ёзнай.

І вось а 12 гадзіне 20 верасня  ў аграгарадку Эйгерды на пляцоўцы каля  памяшкання ўстановы культуры з'явіліся людзі, а па аграгарадку замітусіліся заклікалы, якія склікалі і старых, і малых на свята. Ды, зрэшты, асабліва клікаць не прыйшлося. Бульба - другі хлеб беларусаў.  Так што не прыйсці на свята "хлеба" нават неяк няёмка.Ўсіх аматараў бульбы аб'яднала вясёлае свята Дакопак. 

Тэматычная праграма "Бульбу жараць, бульбу вараць, бульба - наша смаката" нікога не пакінула абыякавым. Скамарохі і галоўная гераіня свята Бульбачка  Скварачкіна клікалі на выставу розных гатункаў бульбы, а таксама  кулінарных страў з яе. А частаванне на выставе дранікаў хіба магло кагосьці пакінуць без эмоцый?! Стагоддзямі прысутнічае  гэтая смаката на стале беларусаў, а, бач ты, не прыелася.

Продаж сувенірнай прадукцыі, вясёлыя атракцыёны для дзяцей… Шмат чаго цікавага і забаўляльнага прапанавалі сваім гасцям культработнікі.

Прайшло шмат кулінарных конкурсаў, цікавых выстаў і майстар-класаў.

Усе жадаючыя змаглі праявіць кулінарныя таленты, пакаштаваць смачныя стравы з бульбы, паказаць спрыт і кемлівасць у гульнях і віктарынах. Карацей кажучы, павесяліцца ад душы на восеньскім свяце.

Адкрывала яго і вітала гасцей і ўдзельнікаў намеснік старшыні Эйгердаўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Завадская. Яна дзякавала вяскоўцаў за ўменне шчыра і рупліва працаваць і ад душы святкаваць.

Канцэртныя праграмы ансамбля народнай музыкі "Вечарынка" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны і творчага калектыву  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Суботнікі, а таксама эстрадны канцэрт лепшых салістаў з Іўя  і сваіх эйгердаўскіх талентаў зрабілі свята больш насычаным і яркім. Гэта таксама вельмі добрая традыцыя няўрымслівых і адданых сваёй справе культработнікаў Іўеўшчыны -  падтрымліваць калег у правядзенні  розных святаў і культурна-масавых мерапрыемстваў. З'яднаўшы таленты і праграмы, яны  прыносяць эстэтычнае і культуралагічнае задавальненне сваім гледачам.

…Адгуляла ўрачыстасць, змоўклі гукі музыкі і песень, схаваны ў чахлы музычныя інструменты, разышліся гледачы, а над Эйгердамі  працягвала вітаць адчуванне свята, цудоўнага настрою, радасці ад сустрэчы са светам мастацтва.

В. ГУЛІДАВА.

Фота з мерапрыемтсва.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.