Падчас правядзення кірмашу “Казюкі” горад Гродна ужо не першы год становіцца сапраўдным цэнтрам народных рамёстваў. Сотні майстроў з усяе Беларусі, а таксама Літвы і Польшчы вязуць сюды свае ўнікальныя вырабы, сплаў фантазіі, таленту і творчасці з металу, драўніны, саломкі, бісеру і іншых матэрыялаў.
Для тых, хто толькі пачынае гэты цудоўны і цяжкі шлях у народнай творчасці, вопытныя народныя ўмельцы праводзяць майстар-класы.
Свята-ярмарка праводзіцца ў памяць аб святым Казіміры, заступніку масцеравых людзей.
Такімі людзьмі багаты і наша Іўеўшчына. І яны штогод збіраюцца на свята свайго нябеснага заступніка Казіміра – Казюкі”, каб сябе паказаць, людзей паглядзець,
Сёлета “Казюкі” прайшлі 6 сакавіка. У свяце разам з іншымі выдатнымі майстрамі прынялі ўдзел і лепшыя рамеснікі нашага раёна.
Аддзел раместваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прадставіў багатую выстаўку рамесных вырабаў і сувеніраў, паказаў усю багатую палітру колераў і магчымасцей масцеравых людзей, іх светлых галоў і залатых рук.
В. ГУЛІДАВА.