ivyenews.by

Як прыемна ствараць прыгажосць. Іўяўчане прынялі ўдзел у “Казюках-2021”

Культура и творчество

Падчас правядзення  кірмашу “Казюкі” горад Гродна ужо не першы год становіцца сапраўдным цэнтрам народных рамёстваў. Сотні майстроў з усяе Беларусі, а таксама Літвы і Польшчы вязуць сюды свае ўнікальныя вырабы, сплаў фантазіі, таленту і творчасці  з металу, драўніны, саломкі, бісеру і іншых матэрыялаў.

Для тых, хто толькі пачынае гэты цудоўны і цяжкі шлях у народнай  творчасці,  вопытныя народныя ўмельцы  праводзяць майстар-класы.

Свята-ярмарка праводзіцца ў памяць аб святым Казіміры, заступніку масцеравых людзей.

Такімі людзьмі багаты і наша Іўеўшчына. І яны штогод збіраюцца на свята свайго нябеснага заступніка Казіміра – Казюкі”, каб сябе паказаць, людзей паглядзець, 

Сёлета “Казюкі” прайшлі 6 сакавіка. У свяце разам з іншымі выдатнымі майстрамі прынялі ўдзел і лепшыя рамеснікі нашага раёна.

Аддзел раместваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прадставіў багатую выстаўку рамесных вырабаў і сувеніраў, паказаў усю багатую палітру колераў і магчымасцей масцеравых людзей, іх светлых галоў і залатых рук.

В. ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий