Язык:

У адказе за праўду пра вайну. Меркаванне Канстанціна Карнялюка

Помнить, чтобы жить

Міжнародны прававы форум “Нюрнбергскі працэс і сучаснае міжнароднае права”прайшоў у нашай сталіцы пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў. У межах форуму працавалі два блокі: навукова-практычная канферэнцыя “Нюрнбергскі працэс ў сучасных аспектах міжнароднага права, палітыкі і гісторыі” і конкурс студэнцкіх каманд універсітэтаў розных краін “Нюрнбергскі працэс і сучаснае міжнароднае права”.

Узгадаем, што Нюрнбергскі працэс — міжнародны судовы працэс над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Германіі. Ён праходзіў з 10 гадзін раніцы 20 лістапада 1945 года да 1 кастрычніка 1946 года ў Міжнародным ваенным трыбунале ў  Нюрнбергу. Матэрыялы гэтага працэсу  (больш за сорак тамоў) былі выдадзеныя ў Расіі толькі ў вытрымках, васьмітомнікам. Яшчэ ў 1950-х гадах  былі зроблены спробы стварыць пастаянна дзеючы міжнародны крымінальны суд, які б разглядаў справы аб здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў будучыні, але такі орган пачаў сваю дзейнасць толькі ў 2002 годзе.

Дзякуючы мудрай палітыцы нашага кіраўніцтва, нягледзячы на даволі няпросты ў свеце час, у Беларусі – сапраўды еўрапейскай дзяржаве - праводзяцца стрыжнявыя мерапрыемствы  сусветнага ўзроўню. Не так даўно мы ўсе былі сведкамі Міжнароднага анціфашысцкага кангрэсу, які таксама адбыўся ў Мінску. Мы, беларусы, якія найбольш пацярпелі ў Вялікую Айчынную, добра ўсведамляем важнасць падобных форумаў і кангрэсаў.  У той час, калі псеўдадэмакратычная Еўропа і ЗША перапісваюць урокі Другой сусветнай вайны, паляць праўдзівыя кнігі пра мінулае, знішчаюць помнікі пераможцам, у нашай краіне – ніхто не забыты і  нішто не забыта. 

На жаль, сучасным светам у многім кіруе зло. Перакананы, што планета Зямля толькі яшчэ і трымаецца, што ў свеце больш усё ж  дабрыні!

Зразумела, што нам, сучаснікам, ні ў якім разе нельга забываць пра  вынікі Нюрнбергскага працэсу. Добра, што ў мінскім форуме бралі ўдзел прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, Сербіі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі. Крыўдна і балюча, што многія сучаснікі сёння "хварэюць" на  бяспамяцтва, што яны зыбылі: шмат год таму на Нюрнбергскім працэсе, здавалася, былі расстаўлены ўсе кропкі, юрыдычна было замацавана, што фашызм – найвялікшае злачынства супраць чалавечнасці.

Я добра ўсведамляю, што ад кожнага чалавека сёння залежыць мір на Зямлі. І наша сусветная задача – не дазволіць нікому забыць жудасныя ўрокі Нюрнберга. Нам штодзённа амаль штохвілінна трэба нагадваць усім, хто яшчэ не ўсвядоміў, што фашызм – гэта самае вялікае злачынства.  Беларусь – самая міралюбівая дзяржава ў свеце. І мы не павінны дапусціць паўтарэння трагічных урокаў сусветнай гісторыі. Трэцяя сусветная вайна не павінна прыйсці у наш дом, нягледзячы на тое, што ўсялякім манкуртам так гэтага хочацца…

Не сакрэт, што літаральна ўсе нацысцкія злачынствы нельга падвяргаць сумненню – такое было агульнае рашэнне Нюрнбергскага трыбунала. Вялікі дзякуй хочацца сказаць сучасным работнікам пракуратуры Беларусі, якія ўжо даўно вядуць вайну з бяспамяцтвам, знаходзяць усё новыя і новыя прыклады злачынстваў нацыстаў на  Беларусі. Многія факты сёння адкрываюцца і ў ваеннай Украіне, якая згубіла сваю самастойнасць, падпарадкоўваецца волі заходніх дзядзечак і цётачак з вялізнымі фінансавымі мяшкамі.

Мы, беларусы,  – нашчадкі Вялікай Перамогі, якую сучасныя ворагі таксама хочуць ад нас адабраць.   І таму мы маем права ва ўвесь голас заяўляць усяму свету, што мы сапраўдныя пераможцы. Менавіта савецкія салдаты і афіцэры выйгралі вайну, вызвалілі ўвесь свет ад карычневай чумы.

Нам усім разам у ХХІ стагоддзі неабходна скрупулёзна і рашуча адстойваць галоўныя заваёвы, абумоўленыя Перамогай над фашызмам.  Скажу больш: даводзіцца змагацца з людской абыякавасцю – мая хата з краю – ва ўмовах беспрэцэдэнтных спроб нават ужо не перапісаць ці фальсіфікаваць, а адмяніць сам поступ сусветнай гісторыі, не кажучы ўжо пра  асобна ўзятыя нацыянальныя падзеі.

Фашызм не памірае, таму што ў свеце пастаянна размнажаюцца палітычныя сілы, так моцна ў гэтым зацікаўленыя. Зацікаўленыя ў распаўсюджванні зла, гора і хлусні. Такі вынік апраўдання нацызму – і грамадзянская вайна ва Украіне. Яшчэ ў 2014 годзе заходнія “эліты” зверглі тут законную ўладу, развязаўшы рукі наваспечаным памагатым Бандэры і Шухевіча, зраблілі нацызм дзяржаўнай ідэалогіяй.  І сёння героямі Украіны, на жаль, сталі карнікі дывізіі СС “Галічына”, іншых фарміраванняў украінскай паўстанцкай арміі і арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

Сёння мы як ніколі ў адказе за  праўду пра вайну. За памяць, якую павінны захаваць, каб урокі 1941-га, якія ў сувязі з апошнімі ваенна-палітычнымі падзеямі ў свеце сталі надзвычай актуальнымі, ні нам, ні іншым пакаленням бела-русаў больш ніколі не давялося перажыць.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.