Язык:

Вечар з Мiхасём Зiзюком i яго кнiгай "”Энерджы i дзецi з 5 “А”

Главное

Міхась Міхайлавіч Зізюк нарадзіўся ў 1967 г. у вёсцы Лучыцы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Лучыцкую сярэднюю школу і Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 годзе вярнуўся на Беларусь. Працаваў у аддзеле ўнутраных спраў, скончыў Акадэмію МУС РБ і атрымаў кваліфікацыю юрыста.
Першае апавяданне - "Цяпло яе сэрца" (2005), змешчана ў газеце "Звязда". Аўтар кніг прозы: "Пропавшая свадьба" (2007), "Зелянее рунь" (2011), "Храм его души" (2011), "Оракулы Междуречья" (2013), кніг для дзяцей "Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя" (2015), "Энерджы і дзеці з 5"А" (2017). Друкаваўся ў газетах "Звязда", "Літаратура і мастацтва", "Новы час", часопісах "Маладосць", "Полымя", "Дзеяслоў". Лаўрэат конкурсу апавяданняў газеты "Звязда" ў 2008 і 2011 гадах. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2013 года.

Хто лепш за ўсё арыентуецца ў свеце дзіцячых мар і фантазій? Напэўна, той, хто яго стварае і прапануе чытачу, - сам аўтар.
26 кастрычніка Іўеўская дзіцячая бібліятэка вітала сучаснага беларускага пісьменніка Міхася Міхайлавіча Зізюка са сваёй новай кнігай "Энерджы і дзеці з 5"А". Удзельнікаў мерапрыемства, вучняў 3-х і 4-х класаў гімназіі №1 г. Іўе і іх класных кіраўнікоў чакала нямала сюрпрызаў.


Прыехаў пісьменнік на сустрэчу з Навагрудка - аднаго са старажытных гарадоў Беларусі. Маці яго, як адзначыў сам аўтар, нарадзілася на Іўеўшчыне, таму ён часта бывае ў нашым раёне ў якасці госця.
Ён расказваў усім прысутным, што з дзяцінства захапляўся фантастыкай і цікавіўся космасам і, нават, хацеў здзейсніць палёт на Месяц, але не было сродкаў. А пасля, у 10-гадовым узросце, пачаў спрабаваць пісаць вершы, але ніхто са старэйшых не звярнуў на гэта ўвагі, і хлопчык “перагарэў”. Прафесійна пісаць пачаў у больш сталым узросце: у сярэдзіне 2000-х гадоў. Сюжэты некаторых твораў прыходзілі ў сне, а затым пісьменнік іх дапрацоўваў.
Міхась Міхайлавіч - аўтар некалькіх кніг для дарослых і 2 кніг для дзяцей. Піша пераважна на беларускай мове. Найбольш вядомымі творамі Міхася Зізюка з'яўляюцца кнігі "Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя" і "Планктон".
У выдавецтве "Пачатковая школа" выйшла новая кніга пісьменніка "Энерджы і дзеці з 5 "А". Гэта казачная аповесць для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, у якой гаворыцца пра тое, што патрэбна любіць і берагчы нашу планету - Зямлю.


Кніга пабачыла свет дзякуючы праекту "Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне - Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі" і будзе прэзентавацца па ўсёй рэспубліцы, але больш у Гродзенскай вобласці. Праект з'явіўся пры фінансавай падтрымцы прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, арганізацыйнай і фінансавай дзейнасці Навагрудскага райвыканкама.
Вялікую цікавасць, усмешку выклікалі байкі, аўтарскія маналогі, якія прагучалі ў выкананні аўтара. Вучням вельмі спадабалася гульня "Перакладзі слова" (пераможцы атрымалі ў падарунак кнігу з аўтографам аўтара) і дэкламацыя вершаў у выкананні саміх дзяцей. Міхась Міхайлавіч адзначыў: "Галоўнае - выступаць з душой. Можна і гадзіну вершы чытаць, але пытанне - як: проста, "бу-бу-бу", ці неяк незвычайна".
- Любіце кнігу, чытайце кнігу! Кожная кніга - гэта свой непаўторны свет, свой непаўторны пах прыгод і асаблівая атмасфера. Кніга дапаможа вам у жыцці, дапаможа стаць сапраўдным чалавекам з вялікай літары," - з такім цудоўным пажаданнем звярнуўся Міхась Міхайлавіч Зізюк да сваіх маленькіх чытачоў падчас сустрэчы.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф аўтара з найлепшымі пажаданнямі і зрабіць фотаздымак на памяць. А дзіцячай бібліятэцы і Іўеўскай раённай бібліятэцы пісьменнік прывёз і падараваў свае кнігі, якія можа ўзяць і пачытаць кожны.
Таму, калі вас зацікавіла творчасць пісьменніка і яго кнігі, то запрашаем вас наведаць нашу бібліятэку. Будзем чакаць вас! Абавязкова прыходзьце!

В. КЕПЕЛЬ, бібліятэкар аддела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.