Язык:

Пусть торжествуют добро и человечность (+видео)

Главное

Хто сказаў, што цудаў на свеце не бывае? Магу паспрачацца з ім, бо варта зірнуць у акенца зімовай раніцай, як усе сумневы адпадуць разам. Зіма - сам па сабе невытлумачальны цуд, які кожнага дарослага вяртае да ўжо забытых гадоў і ператварае ў хлопчыка ці дзяўчынку. Не трэба блукаць у пошуках прыгожых пейзажаў, прырода зімой сама стварае неверагодныя карціны. Успомніце толькі мудрагелістыя ледзяныя ўзоры, якія малюе сам Дзед Мароз… Хіба гэта не цуд?

З наступленнем зімы ўсё наваколле жыве ў чаканні святаў. Асабліва дзеці, бо для іх гэта час чараўніцтва. Кожнаму дзіцяці хочацца сустрэцца з казачнымі героямі, патузаць за нос Дзеда Мароза і атрымаць ад яго і ўнучкі Снягурачкі падарунак. Кожнаму з іх хочацца быць у гэты момант шчаслівым. Менавіта таму ў Беларусі з'явілася цудоўная навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" ("Цуды на Каляды" - ГА "БДСМ"), дзякуючы якой свята адчуваюць тыя, хто ў ім асабліва мае патрэбу.

Сёлета акцыя пройдзе з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года. Ва ўсіх рэгіёнах краіны запланаваны святочныя навагоднія прадстаўленні з удзелам кіраўнікоў органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый і прадпрыемстваў. Першае мерапрыемства ў межах акцыі - урачыстае адкрыццё - на Іўеўшчыне адбылося 11 снежня ў Іўеўскім я/с - пачатковай школе.

На сустрэчу з дзецьмі са словамі віншавання прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сярод якіх Л.В. Носуль (намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама, старшыня Іўеўскай РА ГА "Белая Русь"), А.А. Раманюк (старшыня Іўеўскай РА ГА "Беларускі фонд міру"), Т.І. Барташ (старшыня Іўеўскай РА ГА "Беларускі саюз жанчын"), І.І. Кузьміна (старшыня Іўеўскай РА Беларускага грамадства Чырвонага Крыжа), Ю.У. Драбовіч (1 сакратар Іўеўскай РА ГА "БДСМ") і А.П. Букліс (старшыня Іўеўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў). Сваімі словамі яны падкрэслілі значнасць гэтага мерапрыемства і значнасць тых спраў, якія адбудуцца ў межах акцыі.

І вось першае з іх адбылося тут жа: сустрэча рабят з героямі навагодняй казкі, зімовыя песні, запальванне ёлкі і вясёлы карагод. І, вядома, салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі кожнаму маленькаму ўдзельніку свята.

А. ШЫМКО.

Фота С. ЗЕНКЕВІЧА.

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.