ivyenews.by

Рэгіён. На жыццё настроены аптымістычна (будзе дапоўнена)

Главное

... Зноў гудзе матор, за шклом вокнаў аўтамабіля праносяцца вёскі і вёсачкі. Наўкол холад першы, амаль зімовы. А ў нашым рэдакцыйным аўто цёпла й утульна. Чарговая камандзіроўка на раён, чарговая паездка за матэрыяламі для праекта “Рэгіён”. Камандзіроўка нялёгкая, займае цэлы дзень. Але падчас сустрэч з цікавымі людзьмі, іх лёсамі, жыццёвымі гісторыямі час праходзіць хутка і так насычана, што часам шкадуеш, што ужо патрэбна вяртацца дамоў.
“Рэгіён” – гэта, перш за ўсё, знаёмства з канкрэтным сельсаветам, яго інфраструктурай, яго кіраўніцтвам і, безумоўна, людзьмі-працаўнікамі, людзьмі, якія складаюць асноўнае яго багацце. І не сімвалічнае, а рэальнае, якое збіралася гадамі іх працы на вытворчасці,ў розных установах, арганізацыях, таксама і дома. Там жа выхоўваюцца будучыя грамадзяне, якім, магчыма, таксама давядзецца працаваць не толькі ўвогуле на карысць роднай краіны, але і ў сваім рэгіёне, паляпшаючы яго сацыяльнае і эканамічнае становішча.

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий