Язык:

Васількі, рамонкі і адвечныя клопаты старшыні…

Главное

На гэты раз мы наве-далі Суботніцкі сельсавет – адзін з самых вялікіх па колькасці насельніцтва ў раёне (разам з Іўеўскім, Геранёнскім, Ліпнішкаўскім, Юрацішкаўскім). На тэры-торыі сельсавета знаходзяцца 33 населеныя пункты, у якіх налічваецца 815 асабістых гаспадарак, пражываюць 1741 чалавек. Большая палова з іх — працаздольнага ўзросту, 10 працэнтаў — дзеці і падлеткі да 18 гадоў. І тое, што працаздольнага насельніцтва больш, чым пенсіянераў, радуе больш за ўсё, улічваючы, як старэе сёння наша вёска…
Так што Суботнікі настроены на жыццё аптымістычна. Прынамсі, як і старшыня сельвыканкама, гаспадыня рэгіёну, вакол якой віруе гэтае самае жыццё, не стаіць на месцы, як і яна сама.
Валянціна Станіс-лаваўна Філон толькі няпоўныя два гады спасці-гае гэтую нялёгкую навуку – упраўленне сельвыканкамам, сельсаветам. Да таго ўзначальвала базавую школу ў Жамыслаўлі, яшчэ адной вялікай і знакавай вёскі рэгіёна, некалі цэнтра адзінага на Іўеўшчыне саўгаса.
Сёння на тэрыторыі сельсавета дзейнічаюць КСУП “Суботнікі”, закрытае акцыянернае таварыства “Чабор”.
Насельніцтва абслу-гоўваюць аддзяленне АСБ “Беларусбанк”, два аддзяленні паштовай сувязі (Суботнікі і Жамыслаўль), ПАПС -15, пагранічны пост у аграгарадку Суботнікі.
Дзеці рэгіёну вучацца і выхоўваюцца ў Суботніцкай сярэдняй школе, Жамыслаўльскім дзіцячым садку- базавай школе, у дзіцячым садку аграгарадка Суботнікі.
Дастаткова і меды-цынскіх устаноў: Субот-ніцкая ўрачэбная амбулаторыя, аптэка аграгарадка Суботнікі, ФАП у Жамыслаўлі.
Гандаль у рэгіёне прадстаўляюць тры крамы і кавярня Іўеўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, сем крамаў прыватных прадпрымальнікаў.
Выдадзены дазвол на выязны гандаль у вёскі, дзе няма ганлёвых кропак, аднаму індывідуальнаму прадпрымальніку. Наведвае вяскоўцаў з 30 населеных пунктаў і аўталаўка Іўеўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Карацей кажучы, і хлеб, і да хлеба, і сур’ёзныя тавары з прамысловай группы ў людзей ёсць магчымасць набыць.
Як прыкмета часу, жывуць у рэгіёне і людзі, якія жадаюць паспрабаваць працаваць на сваёй асабістай сельскай гаспадарцы. На тэрыторыі яго размяшчаюцца землі 11 фермерскіх гаспадарак, якія маюць у агульным карыстанні 432,85 гектара зямлі. Зарэгістраваны 17 арандатараў, якія ўзялі ў арэнду 41, 75 гектара зямлі. Такіх людзей асабліва прывячаюць – праца на зямлі нялёгкая. Пакуль дачакаешся дывідэнтаў – не кроплю поту пральеш. Таму ідуць у арандатары самыя працавітыя, самыя старанныя і самыя, бадай-што, упартыя.
…На першы погляд, сённяшні старшыня – былая настаўніца, дырэктар школы, сельскі інтэлігент, урэшце, маладая яшчэ жанчына. А пасада ж для гаспадара, моцнага духам мужчыны. Але… Наконт моцных духам мужчын можна спытаць у Ліпнішкаўскім сельсавеце, Іўеўскім, Юрацішкаўскім, Трабскім… Там кіруюць моцныя духам…жанчыны. І нядрэнна, трэба сказаць, кіруюць. Як сапраўдныя гаспадыні, на якіх і дом, часцей за ўсё, трымаецца. А яшчэ… Ніводнай, нават самай афіцыйнай пасадзе, не перашкаджалі сардэчнасць і людскасць. У суботніцкага старшыні сельвыканкама Валян-ціны Станіславаўны Філон – асаблівы выпадак. Яна – тутэйшая, з Мажуляў, што побач з Суботнікамі прымасціліся сваімі хацінамі амаль што ў лесе.
Кожны чалавек тут ёй знаёмы. Ведае не адно пакаленне яшчэ з дзяцінства, калі была адзінадцатым дзіцем сям’і Настусевічаў — маці – гераіні Генавефы Станіславаўны і бацькі Станіслава Балеслававіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які закончыў яе ў Берліне.
З дзяцінства расла сярод працавітых, адказных людзей. Ферма Мажулі спецыялізавалася на ўзрошчванні маладняку. 120 галоў яго даглядалі да першага расцёлу двое чалавек – яе бацька і маці. Маці раздаівала цялушак і адпраўлялі іх на ферму ў Суботнікі.
Працы хапала ўсім. Трое дзяцей, якія яшчэ жылі дома, насілі ваду са студні для ўсёй фермы. Вечарам кармы цягалі з буртоў у кармушкі. Днём бацькі адны працавалі, дзеці ў школе былі. А вось ужо летам – работа ад цямна і да цямна.
Дык як жа ёй, якая вырасла ў такой рабоце, у такіх саапраўдных чалавечых умовах, у сям’і, дзе кожнаму і працы хапала, і любові, і цяпла; ёй, якая бачыла, як цяжка даецца заробак яе бацькам, сёння не шкадаваць вяскоўцаў, не дбаць пра іх?!
Канешне, перш за ўсё патрэбная ўвага надаецца рабоце са зваротамі грамадзян. Яны розныя. Праведзена значная работа па выкананню Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “О мерах по совершенствованию учета и сокращения количества пустующих и ветхих домов в сельской местности”.
Не меньш важным накірункам работы сельвыканкама з’яўляецца і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі. Штогод распрацоўваюцца мерапрыемствы, згодна з якімі ўстановы, арганізацыі, насельніцтва прымаюць удзел у добраўпарадкаванні. Работа праводзіцца ў цесным супрацоўніцтве з раённымі зацікаўленымі службамі.
Напрыклад, арганіза-ваны вываз бытавых ад-ходаў з прыдамавых тэрыторый у аграгарадках Су-ботнікі і Жамыслаўль. Маецца графік вывазу смецця. Праводзілася работа па ліквідацыі стыхійных не-санкцыяніраваных звалак.


Безумоўна, шмат кло-патаў зараз паўсюдна адносна зносу аварыйных дрэваў. У гэтым плане таксама шмат што зроблена.
Вялікую ролю на тэры-торыі сельсавета граюць утвораныя грамадскія фармаванні: назі-ральная камісія па арганізацыі і правядзенню супрацьпажарнага становішча жылля, савет грамадскага пункта аховы правапарадку.
Суботніцкі сельвыканкам вырашае шматлікія жыццёвыя праблемы грамадзян сельсавета. А старшыня, як дачка ці ўнучка, рве сваю душу ля тых старых, нямоглых, адзінокіх. Ды вось якая справа. “Дзякуючы” асобным дочкам і ўнучкам, не давядзі, Божа, хутка гэтыя словы могуць стаць імем намінальным. Старшыня з горыччу канстатуе, што губляем мы маральныя асновы. На першы план выходзяць грошы. І таму ўнучка дзесьці ў горадзе атрымлівае бабуліну пенсію, а бабуля, галодная і халодная, у роспачы дажывае свае дні ( сыны памерлі, адзіная дачка жыве далёка (за межамі Беларусі). Добра, што дзяржава не пакідае такіх бабуль. І вось ужо старшыня з памочнікамі адмылі яе, пакармілі і прывезлі ў бальніцу. І першымі словамі няшчаснай 96-гадовай жанчыны былі: “ Як тут цёпленька і як людзей шмат!”
…У такія хвіліны старшыня перастае быць афіцыяльнай асобай. Ды і наогул, як яна кажа, добрае слова яшчэ нікому не пашкодзіла. “Я пры сустрэчы сваіх пажылых землякоў і расцалую, і абдыму. І адразу матулю з бацькай успомню, успомню тыя васількі, рамонкі, кветкі з гародчыка, якія заўжды абавязкова ставіла ў вялікую вазу на галоўны стол у бацькоўскай хаце, калі прыбірала яе ў суботу…”
Зараз гэтая традыцыя прыжылася ў яе сям’і. Сёння ўжо не патрэбна чакаць лета, каб ставіць кветкі на галоўны стол. Іх можна купіць. І яна купляе жоўтыя ружы, амаль як булгакаўская Маргарыта. Толькі вось яна не ходзіць з імі ў роспачы і спадзяваннях. Яна дорыць іх людзям, калегам, віншуе іх… Напрыклад, з першым днём восенні ці зімы, ці яшчэ з якім добрым днём. Хіба шмат трэба, хіба гэта дорага каштуе, каб зрабіць чалавеку прыемнае?! Яно ж абавязкова вяртаецца тым, што, як кажа Валян-ціна Станіславаўна, у сваім жыцці яна сустракае толькі такіх людзей, якія ёй патрэбны і прыемны, робіць тое, аб чым потым дзякуе Бога і лёс. У яе жыцці нічо-га не бывае проста так.
Вось такі старшыня ў Суботніках, вось чаму яе паважаюць, цэняць, а яшчэ, як сказала нам адна з работніц у будынку сельвыканкама, лічаць “кудзесницей”. Не толькі дзяржаўныя абавязкі выконвае, але і прыдумае, як “офіс” свой да Новага года і Калядаў прыбраць, як найлепшым чынам чалавека аддзячыць за працу, за трыванне, за жыццё, якое ніколі ў вёсцы не было лёгкім…

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.