ivyenews.by

Другое жыццё жамыслаўскіх “Лазенак”

Главное

Пабываць у гэтым рэгіёне і нічога не сказаць пра Жамыслаўскі палац, напэўна, было б недабрасумленным учынкам. Бо ўжо колькі год баліць душа у мясцовага люду за тое, што на вачах гіне гістарычна-культурная каштоўнасць, радавое гняздо графаў Умястоўскіх. Колькі душэўных сіл аддала тэме вывучэння біяграфіі роду, тэме выратавання палацу былая настаўніца гісторыі, краязнаўца, патрыётка малой Радзімы Вольга Уладзіміраўна Субач. І вось мы даведаліся аб прыемнах навінах.


Урэшце палац набыў гаспадара. Ім стаў індывідуальны прадпрымальнік з горада Мінску Міхаіл Афанасьевіч Глінскі. Ужо накрыты дах. Палац будзе рэканструяваны пад турыстычны аб’ект. Уладальнік падпісаў ахоўныя абавязкі, што і патрабуецца пры набыцці аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці. Абавязкова будзе рэстаўрыраваны фасад з першасным выглядам.
На такой аптымістынай ноце мы і закончым нашы нататкі з нагоды наведвання Суботніцкага сельсавета у рамках творчага праекта газеты “Іўеўскі край” “Рэгіён”.

Аўтар матэрыялаў праекта "Рэгіён" В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Теги

Читайте ещё:



Оставить комментарий