Язык:

Сустрэча Бога ў людзях…

Главное

Ёсць мудрае, вечнае хрысціянскае выказванне, аўтарства якога, напэўна, не ведае ўжо ніхто: " Хрыстос мог хоць тысячу разоў нарадзіцца ў Віфлееме, але якая табе з таго карысць, калі хоць аднойчы Ён не нарадзіўся ў тваёй ду-шы…"
Я зноў, у каторы раз, успомніла гэтыя словы, падзівілася іх мудрасці, калі наведала ў мінулую нядзелю касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў нашым горадзе. Яго настаяцель ксёндз Ян Гавецкі запрасіў журналістаў на падвядзенне вынікаў конкурса калядных яселек ці батлеек, месца, дзе больш, як 2000 гадоў назад нарадзілася дзіцятка-Бог.

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://old.ivyenews.by/novosti/obshchestvo/3206-sustrecha-boga-lyudzyakh.html#sigProIda0812a2750

…Да дня Божага нараджэння было яшчэ больш, за два тыдні, а мне здалося, што мы ўжо трапілі на гэтую таямнічую, светлую, ні з чым не параўнальную ўрачыстасць. Цёплае святло Ражаства ахутала ўсё наўкол, запаліла агеньчыкамі вочы людзей і, безумоўна, галоўных віноўнікаў такога шматлюднага збору ў касцеле дзяцей: хлопчыкаў і дзяўчынак ад двух гадкоў і да падлеткавага ўзросту, тых, хто так шчыра, так апантана чакае свята і яго чараўніцтва.
Конкурс заўжды ператвараецца ў сем'ях у сапраўднае і шчырае чакання Божага Нараджэння, таму што вечарамі разам з татай і мамай дзеці майстравалі гэтыя святыя па сваёй сутнасці вырабы. Колькі фантазіі, колькі любові, колькі душэўнай цеплыні,колькі вялікага жадання тым самым зрабіць падарунак Богу і людзям прысутнічае ў кожным экспанаце гэтай адмысловай выставы, сапраўднага вернісажу, які запоўніў памяшканне касцёла, які яго ўпрыгожыў, прынёс заўчаснае адчуванне доўгачаканага свята, прычынення да той падзеі, якая некалі перавярнула, калі можна так сказаць, свет, зрабіла яго больш утульным і добрым для людзей, для кожнага з нас, дала надзею і веру!
…У касцёле гучала арганная музыка, якая разам з чароўным голасам спявачкі таксама наладжвала на пэўны настрой. Пасля імшы пачало працаваць журы, разглядаючы вялікую колькасць работ. Глядзелі на гэткую прыгажосць і парафіяне. Пажылая жанчына сказала: "Як па небе пахадзіла - гэткая прыгажосць!"
"Па небе хадзілі" і ўсе прысутныя. А дзеці чакалі вынікаў. Дзеці застаюцца дзяцьмі і заўжды больш тонка, больш адчувальна рэагуюць і на дабро, і на зло.
Дабро ж тут чакала вялікае, святочнае.
На амвон выйшаў ксендз-настаяцель, падзякаваў усіх за вялікую, душэўную працу, за такую цудоўную падрыхтоўку сустрэчы вялікага свята, за тое, што сем'і так з'ядналіся, дзякуючы агульнай справе, за тое, што бацькі знайшлі час, каб дапамагчы сваім сынам і дачушкам, за тое, што так ззялі вачаняты малых ад гонару за свае мастацкія (і не інакш!) работы.
Ксендз Ян Гавецкі адзначыў, што галоўнай мэтай гэтага конкурсу з'яўляецца развіццё ў дзяцей пачуцця прыгожага, вечнага, любові да Бога, фантазіі, творчасці. Гэта яшчэ і праўда аб Божым нараджэнні, вывучэнне ў той ці іншай ступені Закону Божага.
Затым слово было прадастаўлена журы. Было адзначана вялікае мноства ідэй, матэрыялаў, з якіх творча будаваліся яслі для маленькага Хрыста (метал, дрэва, пласцілін, вязальныя ніткі, гірлянды, папера і многае, многа іншае). Тут прысутнічалі розныя тэхнікі выканання.
Былі названы работы, якія найбольш здзівілі, уразілі, але ў гэтым высакародным спаборніцтве ўсе пераможцы, таму што сваімі работамі славілі Бога.
Адзінае, што выдзяліла асобных дзетак - гэта спецпрызы гасцей з Варшавы, якім ксёндз-настаяцель прапанаваў ацаніць работы.
А потым пачалося сапраўднае цуда. Было раздадзена столькі падарункаў, столькі "смачных" мяшкоў, столькі мяккіх цацак і розных другіх дзіцячых радасцей, што на гэтае дзейства спатрэбілася вельмі шмат часу. А яшчэ маленькія творцы змаглі паціснуць руку свайму духоўнаму настаўніку, калі атрымлівалі ад яго ўзнагароды. Для кожнага ён знайшоў цёплае слова, падзяліўся ўсмешкай.
Ксёндз Ян расказаў, што напярэдадні ў яго пабывалі валанцёры ад касцёла з Варшавы, якія прыязджалі, каб падзяліцца радасцю маючага адбыцца свята, сустрэцца з людзьмі, пагутарыць з імі. У сваім электронным лісце, які яны прыслалі пасля наведвання Іўя, варшавяне напісалі Я. Гавецкаму: "Дзякуем за сустрэчу з людзьмі і за сустрэчу Бога ў людзях". Нельга не пагадзіцца з гэтымі словамі, таму што хоць на імгненне, але Хрыстос нарадзіўся ў душах тых маленькіх католікаў, якія сваімі працамі спявалі гімн нованароджанаму Хрысту.

В. ГУЛІДАВА.

Фота аўтара.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.