Язык:

І траўкі ніжэй гнуць галовы, пачуўшы косак звон сталёвы…

Главное

…Мне здаецца, галаву патрэбна схіліць у  знак пашаны перад тым, каму першаму прыйшла ў галаву ідэя гэтага незвычайнага, асаблівага, надзвычай нацыянальнага, цудоўнага свята - "Ліпнішкаўскія сенакосы" - і перад  культработнікамі, якія яго ўвасобілі ў жыццё летась. І зрабілі гэта так цудоўна, так непаўторна, што сёлета не паўтарыць ужо было б амаль што культуралагічным злачынствам.

А вы заўважылі, паважаныя чытачы, колькі таленавітых праектаў, брэндавых мерапрыемстваў з'явілася апошнім часам у нашым раёне? Дайлідская "Повязь часоў", морынская "Залатая рыбка",  геранёнскі "Баль-прыём у Барбары Радзівіл", "Іўеўскі памідор", юрацішкаўская "Грыбная феерыя", "Бакштаўскі каларыт",  лелюкінская "Моц смаку", шляхецкі фэст  у Жамыслаўлі… Гэта тое, што вяртае нас да каранёў, што дазваляе захоўваць традыцыі , нацыянальны каларыт, гістарычныя падзеі і славутыя імёны, гэта тое, што напамінае яшчэ і яшчэ раз, якую багатую культуру мае беларускі народ.

І вось "Ліпнішкаўскія сенакосы"!

Ці патрэбна гаварыць, як гэта было цудоўна - пачатак сенакосу на вёсцы! Як ехалі туды, асабліва на дальнія сенакосы, вазамі, сем'ямі. Як ляцелі над пакосамі песні, як закошвалі першы пракос. А потым ужо з дня у дзень адпраўляліся на світанку мужчыны  касіць, каб застаць ранішнюю расу, па якой так лёгка і спрытна  коўзала лязо касы. Які звон стаяў над лугамі, калі мянцілася каса, калі па яе лязу  шпарка бегаў тачыльны брусок…

Калі сонца ўзыходзіла і на ўсю моц ужо свяціла, разгортвалі касцы свае сняданкі, звязаныя ў рушніковыя вузялкі, даставалі кавалкі бела-ружовага сала, хатнюю каўбасу, зялёнабокія гуркі, гладышы з квасам, кіслым малаком ці бярозавым сокам, зялёную цыбулю з хрумкімі  цыбулінамі на канцы, і "між гуркоў і хлеба луст гуляла і звінела ранне…" А дамоў яна абавязкова неслі "зайчыкаў хлеб" для малых сваіх дзетак. І нічога смачней не было для хлопчыкаў і дзяўчынак, чым той хлеб, што перадаў праз бацьку зайка з лесу…

…У Ліпнішкі таксама ехалі калектывамі. А былі касцы, якія прыехалі на зусім дальнія сенакосы - прыняць удзел у брэндавым свяце  выказалі намер і касцы, і творчыя калектывы з іншых раёнаў Гродзеншчыны. Таму віталі сеносы  касцоў з Лідскага і Воранаўскага раёнаў. Пра сваіх ужо і размовы няма - усе тут былі! Былі на чале са сваімі старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў.  Старшыні не толькі былі "на чале". Яны абаранялі гонар каманд на сцэне, яны йшлі першымі ў касьбе, яны танцавалі, спявалі, нават свой старшыньскі харавод вадзілі…

Свята пачалося  надвячоркам (а шаснаццатай гадзіне) у былым панскім парку, які знаходзіцца ў мікрараёне  сельгастэхнікі. Сонца пачынала  свой шлях за далягляд. І таму па-асабліваму прыгожа асвяшчала праз вершаліны магутных старых дрэў зямлю і ўсё наўкол.

Свята адкрыла старшыня Ліпнішкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Яніна Уладзіміраўна Бузар, якая шчыра вітала ўдзельнікаў і гасцей.

Затым вядучыя мерапрыемства  пазнаёмілі ўсіх са складам журы, якое было надзвычай сур'ёзным: старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель, старшыня Іўеўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Анатоль Паўлавіч Букліс, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іван Станіслававіч Жыдзель, першы сакратар раённага камітэта  грамадскага аб'яднання "БРСМ" Юлія Уладзіміраўна Драбовіч.

Конкурс праходзіў у  тры этапы: "Візітная картка каманды" , дзе выступалі касцы з групамі падтрымкі, "Самае арыгінальнае афармленне касы", "Касі, каса, пака раса".

На сцэнічную пляцоўку пачалі выходзіць касцы са сваімі групамі падтрымкі - дзесяць  нашых з усіх сельсаветаў Іўеўшчыны, два з Лідскага раёна і адзін з Воранаўскага. Іх косы, упрыгожаныя разнакаляровымі стужкамі і кветкамі, блішчэлі ў промнях заходзячага сонца.

Аказалася, што гэтыя ўдалыя малайцы не толькі касіць сабраліся. Яны яшчэ і  спявалі, і танцавалі,  і на гармоніках гралі. Прыгожымі і змястоўнымі аказаліся конкурсы "Візітная картка" і "Самае арыгінальнае афармленне касы". Сапраўдны міні-канцэрт атрымаўся.

Ну, а потым пачалося самае галоўнае дзейства гэтага свята. На канцэртнай пляцоўцы распачаўся канцэрт творчых калектываў Карэліцкага, Воранаўскага і Лідскага раёнаў, розныя конкурсы, забавы.  А вядучыя словамі "Дай , Божа, у добры час пачаці! Спору вам у працы"праводзілі касцоў, якія адправіліся на сенакосы. Яны атрымаліся дастаткова далёкімі. Ішлі і ехалі ад парка да ліпнішкаўскага возера. Там, на другі бок ад вадаёма, нягледзячы на тое, што спёка выпаліла ўсё наўкол, захаваўся добры шмат зямлі з высокай, сакавітай, мурожнай травой. На гэтым участку і паказвалі сваё майстэрства касцы. Між іншым, сярод іх былі і чатыры жанчыны.  Кожнаму касцу-мужчыне патрэбна было скасіць паласу даўжынёй 50 метраў, шырынёй 1,8 метра, а жанчыне - 30 х 1,5.

Канешне, як кажуць у народзе, "Касі, каса, пакуль раса". Расы не было, пякельная спякота стаяла, касіць было значна цяжэй. Аднак, яны справіліся. Яны так  выдатна скасілі  траву, пакідаючы за сабой  роўненькія, акуратныя пракосы.

Здавалася,  што час назад вярнуўся. Вярнуўся ў тыя часы (яшчэ зусім нядаўна), калі касьба была нялёгкай работай, а не мерапрыемствам работнікаў культуры… Тут сярод канкурсантаў былі старшыня сельвыканкама, стаматолаг з Лідскага раёна (між іншым, зусім яшчэ малады мужчына), работнікі сельскай гаспадаркі і іншыя.

…Зноў з косамі, граблямі, з упрыгожанай фурманкай вярнулася шэсце ў парк. А там пачаўся конкурс - агляд "Абед на траве".  Хто хоць крышку, хоць адным вокам, хоць у дзяцінстве бачыў той абед ці сняданне на сенакосах, безумоўна,  замілаваўся душой  і светла засумаваў, успомніўшы дзядулю ці бацьку і такія вось перакусы- адпачынкі на траве дзесьці ў цяньку.

Былі тут і сала,і цыбуля, і каўбаска, і халаднік, прыбелены смятанай, былі квас і бярозавы сок. А які посуд! Якія стогадовыя гладышы, збанкі! Гэта было і смачна, і прыгожа, і так настальгічна. Дзякаваць Богу, яшчэ памятаем, яшчэ можам хоць на такіх святах вярнуць людзей у дзяцінства, а тых, хто гэтага не ведаў, пазнаёміць з тым, як жыла, як працавала і святкавала наша працаўніца-вёска.

…Смачны конкурс скончыўся. І журы падвяло вынікі ўсяго свята, ці правільней будзе сказаць, галоўнага яго  конкурсу - "Касец 2018". Вызначыліся пераможцы ў намінацыях: "Лепшая візітная картка" -  касец, старшыня Эйгердаўскага сельвыканкама Эдуард Эдвардавіч Юхневіч, "Лепшае мастацкае афармленне касы" -  Ірына Иванаўна  Воўчак (Ліпнішкаўскі с/с), "Якасныя пракосы" -  Марыя Іванаўна Вайнеловіч  (Лаздунскі с/с), "Першы хлопец на вёсцы" - Віктар Іосіфавіч Козел (Іўеўскі с/с), "Гасцінны гаспадар" - Іосіф Леонавіч Пашкелевіч (аграгарадок Пагародна, Воранаўскі раён),  "Даеш, моладзь!"- Дзмітрый Аляксандравіч Сакалоў (Бердаўка Лідскага раёна), "Касец - удалец" - Станіслаў Іосіфавіч Ждонец (Лідскі раён, в. Верх. Ліда). Самы актыўны ўдзельнік" - Дзмітрый Іосіфавіч Рускіх (Юрацішкаўскі с/с), "Спрытная гаспадыня" -  Тамара Станіславаўна Жульпо (Суботніцкі с/с).

Дыпломамі і прызамі заахвочвання  Іўеўскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" узнагароджаны Валянціна Казіміраўна Буцько (Бакштаўскі с)с), Іван Яўгенавіч Бутрым (Лелюкінскі с/с), Пётр  Леанідавіч Сухарэўскі (Геранёнскі с/с).

Касцом 2018 года стаў  Уладзімір Часлававіч  Стручынскі з Лаздунскага сельсавета.

Свята атрымалася шыкоўным і для ўдзельнікаў, і для гасцей, і для гледачоў. Усе атрымалі  дадатныя эмоцыі. Працавалі  гадлёвыя  палаткі майстроў-рамеснікаў, выставы-продаж народных майстроў Іўеўшчыны і іншых раёнаў, гандлёвыя рады касметыкі, цацак, біжутэрыі. Працаваў вялікі прадуктовы аўтамагазін раённага спажывецкага таварыства. Парк звінеў дзіцячымі радаснымі галасамі. Для дзетак працавалі атракцыёны. Бяспройгрышныя латарэі на свяце ладзілі супрацоўнікі раённай бібліятэкі і аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.

Свята яшчэ раз паказала, што на добрыя, творчыя, крэатыўныя праекты культработнікаў з задавальненнем адклікаюцца і простыя людзі, і кіраўніцтва сельвыканкамаў, раёна. Разам добра і працаваць, і адпачываць.

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.  

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.