Язык:

Тут Радзімы маёй пачатак. У бібліятэцы-філіяле аг. Морына створана краязнаўчая экспазіцыя, прысвечаная Году народнага адзінства

Год народного единства

Традыцыйна задачамі бібліятэчнага краязнаўства з'яўляюцца збор матэрыялаў і інфармаванне чытачоў аб гісторыі, сучасным становішчы і перспектывах развіцця сваіх горада ці вёскі, развіццё ў чытачоў інтарэсу да роднага краю, выхаванне любові і беражлівых адносін да сваёй малой радзімы, арганізацыя і правядзенне сустрэч з цікавымі людзьмі, знаёмства з творчасцю пісьменнікаў і паэтаў роднага краю.

З мэтай нагадаць сучаснікам пра гісторыю беларускай вёскі, яе вытокі і элементы будзённага жыцця нашых продкаў у бібліятэцы-філіяле аг. Морына была створана краязнаўчая экспазіцыя "Тут Радзімы маёй пачатак", на якой прадстаўлена каля 72 экспанатаў (некаторыя з іх у некалькіх экзэмплярах). Асноўная частка экспанатаў была перададзена з фонду музея былой Морынскай сярэдняй школы, дырэктарам якой быў мясцовы краязнаўца Алег Міхайлавіч Ігліцкі.

Сярод экспанатаў, якія зараз захоўваюцца на экспазіцыі, значную частку займае краязнаўча-этнаграфічная спадчына. Ёсць тут калаўрот, прасы рознага памеру, некалькі бердаў, чаўнакі, серп, качалка з валікам, маслабойка, збаны, гліняны посуд і іншыя прадметы, якія маюць сваю гісторыю і ў свой час добра паслужылі былым гаспадарам. Прадметы побыту нагадваюць аб цяжкай сялянскай працы і спрадвечных народных умельствах. Некаторыя з іх выклікаюць асаблівую ўвагу - каменны крыж, старажытная сякера, човен, які некалі быў падняты са дна ракі Неман.

Папаўненне краязнаўчайэкспазіцыі новымі экспанатамі працягваецца і ў цяперашні час. І хоць прадметаў даўніны з кожным годам становіцца ўсё менш і менш, але ж аднавяскоўцы, а таксама ўдзельнікі аматарскага аб'яднання "Каласы", якое дзейнічае пры бібліятэцы, не перастаюць радаваць цікавымі знаходкамі. Так, напрыклад, адзін з жыхароў Морына прынёс цікавы экспанат - цэглу з кляймом "М", па якім можна сцвярджаць, што яе зрабілі на Морынскім цагельным заводзе ў часы Аляксандра Брахоцкага (1886-1934 гг.) - апошняга ўладальніка Морына. А ўдзельнікі аматарскага аб'яднання "Каласы" прынеслі самаробныя цвікі і ключ, якія знайшлі ў сваіх дварах.

Хочацца адзначыць, што адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленых на краязнаўчай экспазіцыі, з'яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і адлюстроўваюць энергетыку таго часу. Кожная прадстаўленая рэч мае сваю цікавую гісторыю і ў свой час добра паслужыла былым гаспадарам. Некаторыя прадметы і ўвогуле выклікаюць здзіўленне ў наведвальнікаў і лагічнае таму пытанне: "А што гэта такое?". Асабліва малодшыя наведвальнікі (падчас інфармацыйных гадзін і этнаграфічных падарожжаў), затаіўшы дыханне, слухаюць бібліятэкара, разглядаюць старыя рэчы і задаюць шмат пытанняў. Яны гавораць, што, дзякуючы краязнаўчай экспазіцыі, запамінаць гісторыю роднага краю цікавей і лягчэй.

Жыццё імкліва ляціць наперад і, здабываючы кожны дзень нешта новае для сябе, мы непрыкметна губляем тое святое, спрадвечнае, што нашы продкі называлі непарыўнай повяззю часоў, - нашу спадчыну. А яна выяўляецца як у людзях, так і ў прадметах штодзённага побыту мінулых стагоддзяў. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылi нашы продкі, трэба.

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць краязнаўчую экспазіцыю "Тут Радзімы маёй пачатак" у бібліятэцы-філіяле аг. Морына.

Т. КАРЭНДА, бібліятэкар
бібліятэкі-філіяла аг. Морына.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.