Язык:

Робат кату не таварыш! Бываліца ад Ніны Рыбік

Актуальное
Несумяшчальнымі бываюць не толькі людзі. Здараецца, што такімі ж становяцца падарункі. У маіх знаёмых атрымалася менавіта так.

 

У іх сям'і дні нараджэння «кучкуюцца». У бацькі з сынам – праз тыдзень адзін ад другога, а ў маці з дачкой увогуле праз дзень, а паміж імі яшчэ і 8 Сакавіка. Словам, з падарункамі ды пачастункамі галаву можна зламаць!

У тую вясну жонцы на двайное свята муж падарыў новамодную цацку – робат-пыласос. Каб родная-каханая не перапрацоўвалася (а галоўнае – каб яго не прымушала з пыласосам па кватэры цягацца) і больш часу праводзіла з ім, дарагім і адзіным. 

А дачцэ сябры (родныя не асмеліліся) прынеслі прыгожае кацяня: дзяўчынка даўно пра яго марыла, ды бацькі не дазвалялі заводзіць жывёліну ў хаце. А тут што ж зробіш – падарунак!

Пыласос у той жа вечар апробавалі. Вердыкт быў аднагалосны: разумны і працавіты! Усюды запаўзае – і пад ложак, і пад тумбачку, увесь пыл выцягвае, тут жа яго «з'ядае», ды яшчэ і падлогу за сабой мые. Так што ў гаспадыні з заўтрашняга дня павінна было пачацца не жыццё, а казка.

Рыжыку – такое немудрагелістае імя далі пухнатаму рудому кацяняці – сусед па падарункаваму набору не спадабаўся. Кацяня хавалася ад яго па ўсіх кутах, а пыласос, зараза, нібы знарок лез якраз у тую шчыліну, куды зашыўся Рыжык! 

Госці пахвалілі робата, супакоілі кацяня і селі за стол, каб замачыць падарункі і адзначыць святы.

У другі раз работу новага пыласоса вырашылі пратэсціраваць ужо ў аўтаномным рэжыме. Яго, між іншым, так і рэкламуюць: пайшоў на работу, уключыў праз мабільны дадатак на тэлефоне поўную ўборку, вярнуўся дахаты – а там усё чысценька, сядзі сабе ды каву папівай. 

Меркаване Рыжыка з гэтай нагоды, вядома ж, спытаць забыліся. А дарэмна…

…Можна толькі ўявіць, што адчувала кацяня, якое кінулі адно дома. А праз нейкі час, калі яно перастала мяўкаць, шукаючы хоць якую жывую душу, супакоілася і соладка прыснула на гаспадарскім ложку, нешта завуртатала і стала поўзаць з пакоя ў пакой. 

Дзе быў пыласос у той момант, калі Рыжыку нясцерпна захацелася зрабіць свае каціныя справы – невядома. Мо, робат якраз перакрыў доступ да яго туалета. Ці кацяня так адпомсціла гаспадарам за свой двайны стрэс. Гэтыя нюансы засталіся «за кадрам».

А фактам стала «карціна маслам», ці, дакладней, адходамі Рыжыкавай жыццядзейнасці, пакінутымі ім з расстройства недзе пад ложкам ці ў калідоры. Дакладна высветліць месца іх першапачатковага з'яўлення было немагчыма, бо робат з уласцівай яму стараннасцю развёз іх па ўсёй кватэры, уключаючы дываны, прастору пад тумбачкамі і па іншых цяжкадаступных для ўборкі месцах. Ну і, адпаведна, усё яго нутро таксама было густа перапэцкана тымі самымі адходамі. 

Нямая сцэна перарасла спачатку ў крык, потым – у слёзы і закончылася генеральнай уборкай, якая перамяжалася то першым, то другім і доўжылася ўвесь вечар і палову ночы. Апрануўшы гумовыя пальчаткі, хату мыла ўся сям'я. За выключэннем толькі віноўніка: Рыжык быў адпраўлены ў ссылку на балкон. Ад прымусовай дэпартацыі з кватэры яго ўратавалі горкія слёзы, гарачыя просьбы і шчырыя абяцанні ўсяго на свеце дачкі.

 За робата заступіцца не было каму і ён адправіўся на сметніцу. Слабыя спробы мужа нагадаць, колькі каштуе гэты пыласос, у зародку прыпыніла абяцанне, што ў яго ёсць шанс адправіцца ўслед за падарункам.

 

Ніна РЫБІК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.