Язык:

Год народнага адзінства. У чым моц беларускага народа

Год народного единства

Я часта езджу па Беларусі. Па справах і проста вандруючы для душы. Бачу, што ў нашых населеных пунктах побач стаяць і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл. А яшчэ можна ўбачыць і сінагогу, і мусульманскую мячэць. Гэта таксама красамоўна характарызуе Беларусь - нашу Бацькаўшчыну. Беларусь - шматнацыянальная і шматканфесіянальная дзяржава. Так, яшчэ напрыканцы 19 - пачатку 20 стагоддзя на нашых землях жылі не толькі беларусы, але і людзі іншых нацыянальнасцей. І ў той далёкі час людзі жылі ў міры і згодзе, займаліся шматлікімі рамёствамі, дапамагалі адзін аднаму, ад душы працавалі, тварылі, плённа развіваючы традыцыі продкаў. Не сакрэт,  што беларуская талерантнасць адшліфоўвалася стагоддзямі. І наогул мір і спакой вельмі важныя для ўсіх на генетычным узроўні. Ва ўсе часы!

У наш час у Беларусі праходзяць шматлікія нацыянальныя і міжнацыянальныя фестывалі. Далёка ў свеце вядомы міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску". У Гродне традыцыйна  адбываецца Фестываль нацыянальных культур.  Не могуць не хваляваць гледачоў выступленні  артыстаў Маладзечанскага квартэта "Краяны" ўкраінскай суполкі "Ватра", танцавальных ансамбляў "Арыранг" Асацыяцыі беларускіх карэйцаў і армянскага "Эрэбуні", спевакоў з Бабруйскага аб'яднання армян "Масіс". Сябруюць  ансамбль "Івянчанка", што з Івянецкага аддзела Саюза палякаў на Беларусі, і Мінскае аб'яднанне ўкраінцаў "Обрій".  З праектам "Беларусь шматнацыянальная", што з 2012-га ладзіць апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей,  артысты пабывалі ў Літве і Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, Аўстрыі і Малдове, ва Украіне і ў Славеніі. Выступалі і ў польскіх Кракаве ды Бельску-Падляшскім,   наведалі Варшаву і невялікія "мясты" Беласточчыны: Семятычы і Стары Двор.

 Гэтыя форумы і мерапрыемствы  красамоўна  сведчаць, што народнае адзінства - гэта вечная каштоўнасць, за якую ва ўсе часы лепшыя сыны і дочкі Бацькаўшчыны аддавалі свае жыцці. Сёння і ў самой Беларусі ўтульна адчуваюць сябе і армяне, і яўрэі, і рускія, і татары, і ўкраінцы.

У XX-пачатку XXI стагоддзя былі выдадзены шматлікія дакументальныя кнігі, нават энцыклапедыі, галоўны герой якіх - наш народ. Каларытныя фотаздымкі, дакументы  i матэрыялы, многiя з якiх з'яўляюцца рары-тэтнымi, ахоплiваюць агромністы  гiста-рычны перыяд i выступаюць у ролi духоўнага настаўніка нацыі.   Жаль толькі, што моладзь сёння чытае зусім іншае… Але ж нельга забываць, што дзякуючы саліднай дакументальнай спадчыне  мы і  маем цудоўную  магчымасць здзейснiць падарожжа з далёкага мiнулага ў сучаснасць з абавязковай  верай у светлую будучыню, нягледзячы нi на якiя выклiкi часу.

Так ужо сталася, што менавіта  выраз "У адзiнстве - сiла" лiчыцца агульнапрызнанай формулай iснавання шматнацыянальных дзяржаў, дэвiзам поспеху. Нават светлай долі і  чалавечага шчасця.

Я ганаруся тым, што савецкі народ быў адзіным народам. Асабліва гэта праявілася ў тыя крывавыя 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай. Інакш бы мы проста не выстаялі, не перамаглі б. Людзі павінны быць напоўнены і сёння  рашучасцю змагацца за шчаслівы лёс Беларусі. Трэба помніць і тое, што збачэнцаў, здраднікаў, ворагаў ва ўсе часы нацыянальнай гісторыі было нямала.

Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусі надзвычай усхвалявала, што 2021-ы пройдзе як Год народнага адзінства. Гэта вельмі важна, бо сёння многіх людзей апанавалі абыякавасць, апатыя, некаторыя нават суседзяў не ведаюць, як завуць, не кажучы ўжо пра прыязныя, добразычлівыя  адносіны. А суседзі павінны жыць па-суседску.

Каб гэты год стаў сапраўды народным, напоўніўся значным сэнсам, на ТБ, у СМІ, педагогам у школах, каледжах, універсітэтах,    ідэолагам ва ўстановах  трэба спакойна, без прапагандысцкага запалу, не дзеля галачкі перш за ўсё расказваць, што ж такое народнае адзінства, у чым яго сутнасць і каштоўнасць.  Чаму ў нас некаторыя сталі адшчапенцамі,сталі выходзіць на вуліцы, на двары з пратэстнымі настроямі. Не спытаўшы дазволу ў гэтага самага народа, за правы якога яны нібы змагаюцца.

Мы, на жаль, забылі, што словы "народ" і "родны" - аднакаранёвыя. Толькі адзінкі з нас вядуць генеалогію свайго роду, ведаюць сваіх продкаў у некалькіх пакаленнях. Вядома, ёсць і шчаслівыя выключэнні, дакладней - нармальныя адносіны, так, як і павінна быць у добрых, цывілізаваных людзей.

Сёння мы павінны актыўна адраджаць добрыя, прыязныя адносіны адзін да аднаго, тое, што было ўласціва нашым дзядулям, прадзядулям, бабулям, прабабулям. Што было ўласціва ўсяму беларускаму народу цалкам. Натуральна,змянілся многія рэаліі, дасягнуць ідэальных адносін цяжка і нярэдка нават немагчыма. Аднак гэта не значыць, што мы не павінны нічога рабіць, быць пасіўнымі сузіральнікамі грамадскага жыцця.

У Год народнага адзінства мы павінны прызнаць свае памылкі. Нельга жыць, падзяляючы людзей на сваіх і чужых, падзяляць людзей па нацыянальных, партыйных ці нейкіх іншых прынцыпах.

Пытанне адзінства для нас мае каласальнае значэнне. У нас проста няма іншага выбару: для таго каб захаваць краіну, пра што пастаянна  і клапоціцца Прэзідэнт, мы павінны захоўваць не толькі  гістарычнае, але і  духоўнае адзінства.

Наша Бацькаўшчына - шматнацыянальная краіна, утульная для жыцця. Пад яе небам усе нацыянальнасці жывуць у згодзе. Лёсы народаў, якія тут пражываюць, іх нацыянальныя культуры цесна аб'яднаны і сплецены, і ў той жа час у кожнага народа ёсць свая гістарычная памяць, свае нацыянальныя традыцыі, свой нацыянальны каларыт. Мы багатыя на агульную гісторыю, але ўсе мы розныя, і сваёй рознасцю, сваёй адметнасцю мы можам  і павінны быць цікавымі адзін аднаму.

Я перакананы, што  культуры розных нацыянальнасцей збліжаюць і ўзбагачаюць адзін  аднаго. Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы,  - унікальная краіна міжнацыянальных, культурных, духоўных, рэлігійных і гістарычных каштоўнасцей. Давайце разам развіваць гэтыя векавыя каштоўнасці ў 21 стагоддзі!

К. КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.