ivyenews.by

Без працы няма дабрабыту - меркаванне з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

МНЕНИЯ

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца 7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь. Ён быў заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" і з'яўляецца выхадным днём у краіне.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося самавызначэнне Беларусі, стварэнне нацыянальнай дзяржавы на савецкай аснове. На карысць менавіта гэтай формы дзяржаўнасці гаварылі настроі беларускага грамадства, прывабнасць палітычнай праграмы бальшавікоў, узрослая ваенная моц Савецкай Расіі на Заходнім фронце. БССР першапачаткова заняла тэрыторыю шасці паветаў былой Мінскай губерні - толькі частку Цэнтральнай Беларусі. Але маленькая рэспубліка з плошчай усяго 50 тыс. кв.км і насельніцтвам у 1,5 млн чалавек стала адным з сузаснавальнікаў Савецкага Саюза і сабрала вакол сябе спачатку ўсходнебеларускія, а потым і заходнебеларускія землі. Сучасная Беларусь - прамы правапераемнік БССР, а БССР стала магчымай толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Валянціна Філон, першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі:

- Свята Кастрычніцкай рэвалюцыі яшчэ раз вяртае нас да гісторыі нашай вялікай Радзімы, вытокаў сучаснай беларускай дзяржаўнасці і найвялікшых асоб, якія змаглі павярнуць ход гісторыі і якія адкрылі працоўнаму народу шлях да сотняў будучых перамог, адкрыццяў і здзясненняў.

 І сёння мне хочацца працытаваць выказванне аднаго з самых аўтарытэтных і ўплывовых палітыкаў сучаснасці, педагога, гісторыка, лідэра нацыі - нашага Прэзідэнта, які адкрыта заявіў аб тым, што пытанні сацыяльнай справядлівасці, сапраўднага народаўладдзя і сацыяльна арыентаванага, па сутнасці сваёй сацыялістычнага, вектара далейшага развіцця краіны. Асновы былі закладзены нашымі дзядамі і прадзедамі, а вытокі нашай ідэалогіі, ідэалогіі інтэрнацыяналізму, патрыятызму, грамадзянскасці і праўды бяруць пачатак у кастрычніку далёкага 1917-га.

Савецкі свет узняў культурна-гістарычную з'яву нашага свету на неверагодную вышыню і таму перамог самае страшнае зло - сусветны фашызм. Гэты вялікі подзвіг выратаваў сусветную культуру ад знішчэння, а чалавецтва - ад рабства нацызму, ад планетарнага канцлагера.

Савецкі чалавек будаваў свой свет - свет сацыялізму - з першых дзён Вялікага Кастрычніка, засноўваючы яго на вызваленні працоўных ад эксплуатацыі капіталам. Гэта адкрыла шырокі прастор для таленавітых народаў. Талент савецкага народа выказаў сябе ў вялікай навуцы, мастацкай творчасці, спартыўных перамогах, а перш за ўсё - у працоўных дасягненнях рабочага і селяніна. 

Кожны мог праявіць свой талент. Праца стала справай гонару, доблесці і геройства.

Сёння мы знаходзімся напярэдадні важнай падзеі для нас, нашай краіны, - выбары дэпутатаў усіх узроўняў.

 Хачу абвясціць лозунгі, з якімі Камуністычная партыя Беларусі ідзе на выбары:”Без барацьбы няма перамогі!”, “Без працы няма дабрабыту!”, “Без народнага адзінства няма міру і стварэння!”

У нас адна зямля, адна краіна - наша Беларусь, наша самая вялікая каштоўнасць, якую неабходна ўсім нам берагчы.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий