Язык:

Дакрануцца да нацыянальных каранёў. У Год народнага адзінства ў Іўеўскай бібліятэцы доўжыцца пазнавальны праект "Беларускі чацвер"

Год народного единства

Цэнтральная раённая бібліятэка даўно і плённа працуе ў накірунку беларускасці, патрыятызму, дакранання да нацыянальных каранёў, да роднага, блізкага, якое прыйшло з глыбінь стагоддзяў. І гэта адбываецца не толькі праз прапаганду роднай літаратуры. Колькі непаўторных мерапрыемстваў (сапраўдных маленькіх тэатральных дзействаў) прайшло тут. І песні народныя спявалі, і са стравамі беларускай кухні знаёміліся, і спектаклі ставілі, і прэзентацыі твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў праводзілі, збіраючы на такія мерапрыемствы людзей, неабыякавых да нацыянальнай, патрыятычнай тэматыкі. Зрэшты, гэта садзейнічае і агульнаму развіццю чалавечай істоты, папаўняе ўнутраную скарбонку ведаў і навыкаў кожнага наведвальніка: ці то малога, ці то сталага.
Сёлета ў рамках гэтай тэматыкі паспяхова доўжыцца надзвычай цікавы і пазнавальны праект "Беларускі чацвер".

Развіццё асобы ў грамадстве, - гаворыць намеснік дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Алёна Віктарава,- немагчыма без ведання роднай мовы і культуры. Далучаючы людзей да традыцый свайго народа, мы садзейнічаем не толькі іх узбагачэнню, але і развіццю пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей, пазнанню беларускай культуры. Менавіта родная культура і мова з'яўляюцца злучным звяном у далучэнні людзей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

Праект "Беларускі чацвер" у Іўеўскай бібліятэцы садзейнічае лепшаму засваенню роднай мовы, выхаванню нацыянальнай самасвядомасці новага пакалення.
Складзены план на бягучы год. І там шмат надзвычай цікавых (ужо нават толькі па назвах) мерапрыемстваў. Прайшлі тры: гульня-падарожжа "Фальклорная мазаіка", Падарожжа па часопісе "Вясёлка" і апошняе з праведзеных - этнаграфічная экскурсія "Таямніцы беларускай хаты". Пра яго, прынамсі, мы і хочам расказаць больш падрабязна.
Мэтай экскурсіі было пазнаёміць навучэнцаў з сялянскім побытам, осноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстоўваннем у сялянскай хаце; дапамагчы развіць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага роднага краю і ўсяе Беларусі.

Трэба ведаць - сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…

Радкі з верша Пятруся Броўкі сталі сапраўдным лейтматывам гэтай этнаграфічнай экскурсіі.

Школьнікаў - пачаткоўцаў "хлебам-соллю" сустрэла Гаспадыня. І павяла па сваёй "хаце" - этнаграфічнай выставе, экспанаты якой супрацоўнікі збіралі не адзін год. Некаторым з гэтых рэчаў сялянскага побыту больш, чым сто гадоў. Зробленыя рукамі гаспадароў, яны, як сцвярджала Гаспадыня (Алёна Віктарава), выпраменьваюць энергетыку мінуўшчыны.

Выстава была аформлена ў выглядзе вясковай хаты. А там, дзе хата, там і покуць - пачэснае месца, дзе садзілі найжаданейшых і найважнейшых гасцей. Таму што покуць лічылі часцінкай храма ў хаце. І сапраўды, уверсе, пад самай столлю вісяць абразы, упрыгожаныя вышыванымі ручнікамі. На выставе былі ручнікі, узрост якіх таксама вымяраецца стагоддзем. Доўга і хораша гаварыла Алёна пра гэтую "вышываную, любую прыгажосць".

Дзяўчынкі і хлопчыкі ажно святло выпраменьвалі са сваіх вачанят. Колькі цікавага, колькі нязведанага! Гаспадыня расказала пра ткацтва. І вядома ж, пра лянок. Як яго садзілі, як узрошчвалі, як рыхтавалі да працы. А ў эксклюзіўнай беларускай хаце знайшліся і прылады для ткацтва: калаўрот, прасніца, шчотка, сукала, верацяно, матавіла, пранік, чаўнок…

Чаго толькі ні пабачылі малыя экскурсанты: і лапці, якія пляліся з лыка, лазовай кары, бяросты. І сапраўдны куфар, і бойку, дзе масла ўзбівалі, і шмат глінянага посуду…

Гэтак жа шмат і пачулі. Здзіўленне, захапленне і г.д. Шмат уражанняў прынесла гэтая незвычайная экскурсія.

А падсумавалі яе словы Гаспадыні :
- Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, безумоўна, не варта. Але ведаць, як жылі нашы дзяды, прадзеды, трэба. Часцей азірайцеся, сябры, назад у мінулае, каб не згасла свечка ў хаце з матчынай душой, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.