Язык:

Жаноцкасць, сардэчнасць, крэатыў. У Карэліцкім раёне маладыя актывісткі Беларускага саюза жанчын прэзентавалі свае ідэі і праекты

Актуальное
Жаноцкасць, сардэчнасць, крэатыў. У Карэліцкім раёне маладыя актывісткі Беларускага саюза жанчын прэзентавалі свае ідэі і праекты

7 ліпеня, на Івана Купалу, Мірскі замак стаў пляцоўкай для ўнікальнага праекта моладзі.

7 ліпеня, на Івана Купалу, Мірскі замак стаў пляцоўкай для ўнікальнага праекта моладзевага крыла Беларускага саюза жанчын “Дзявочы вянок Міра”, распавядае "Полымя".

2.jpg
— Сёння Беларускі саюз жанчын пачынае свой новы праект “Дзявочы вянок Міра”, які будзе акумуляваць лепшыя сацыяльна значныя ідэі і праекты ад маладых членаў нашай арганізацыі, — адзначыла падчас адкрыцця старшыня Беларускага саюза жанчын Алена Богдан. — У аснове ўсіх нашых ідэй — слова “мір”, якое сімвалізуе адзінства нацыі і грамадзянскую згоду. Само месца правядзення — Мірскі замак — гістарычная і духоўная спадчына нашай краіны, сугучнае назве нашага вернісажа, і гэта таксама невыпадкова. Асноўная мэта — пазнаёміць моладзевых лідараў саюза жанчын, зразумець, чаго хоча моладзь, як яна бачыць сябе ў грамадскіх арганізацыях, якія задачы яна будзе вырашаць на карысць нашай краіны.
 
4.jpg5.jpg
 
Маладых беларусак каля Мірскага замка віталі арганізатары імпрэзы: старшыня Гродзенскай обласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ірына Сцепаненка, дырэктар замкавага комплексу “Мір” Аляксандр Лойка і старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.
3.jpg
— У аснове многіх турыстычных маршрутаў Карэлічччыны ляжыць гісторыя Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — У чэрвені 1812 года ў Міры адбылася бітва паміж польскай кавалерыяй, якая ўваходзіла ў склад Вялікай арміі, і ар’ергардам 2-й рускай арміі, якая адступала ўглыб Расійскай імперыі. На месцы баталіі сышліся легендарныя асобы — камандуючы польскай кавалерыяй, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, генерал Аляксандр Ражнецкі і атаман Данскога казачага войска, генерал Мацвей Платаў.
 
7.jpg
 
Нямецка-фашысцкія захопнікі пакінулі шмат незагойных ран на нашай зямлі. У дзень вызвалення Карэліч, 8 ліпеня 1944 года, непадалёк ад Малюшыч быў смяротна паранены генерал-маёр Ян Фогель.
У гонар прыбыўшых гасцей быў дадзены гарматны залп, а ўдзельнікі клуба “Шатландская пяхота” зладзілі анімацыйнае прадстаўленне, прадэманстраваўшы майстэрства валодання зброяй. Падчас экскурсіі па замку жаночыя лідары паўдзельнічалі ў танцальным майстар-класе, які выклікаў шмат эмоцый і дазволіў акунуцца ў атмасферу старажытных баляў.
 
8.jpg9.jpg10.jpg12.jpg11.jpg13.jpg

Вернісаж ідэй “Дзявочы вянок Міра” ўвасобіў прэзентацыі 12 жаночых каманд з усіх абласцей Беларусі. Свае сацыяльныя праекты прадэманстравалі таксама супрацоўніцы Беларусбанка, Белаграпрамбанка, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральнай пракуратуры.
 
16.jpg17.jpg

Так, Гродзеншчына з праектам “Валошкавы свет” падтрымлівае такія пачынанні прыгожага пола, як творчасць, захаванне гістарычнай памяці, імкненне да духоўнага самаўдасканалення. Дзяўчаты Прынёманскага краю спяваюць пра любоў да Радзімы, увекавечваюць яе вобразы ў творчых работах, не даюць кануць у забыццё імёнам герояў Вялікай Айчыннай. На імпрэзе гродзенкі прадэмастравалі калекцыю моладзевага адзення “Валошкавае мора”.
 
18.jpg19.jpg20.jpg
 
Жыхаркі Брэсцкай вобласці з праектам “Вайна. Памятаем… Шануем!” захоўваюць памяць пра ўрокі Вялікай Айчыннай вайны і перадаюць іх наступным пакаленням. Нядаўна больш за 200 асобнікаў кніг па гісторыі вайны былі перададзены ў школы і дзіцячыя бібліятэкі. Створана і настольная гульня, праз якую дзеці змогуць хутчэй вывучыць гісторыю ліхалецця.
 
22.jpg25.jpg23.jpg
 
Члены журы аддалі перамогу камандзе з Мінскай вобласці. Інтэрнэт-праект “Сям’я.by” закліканы дапамагчы кожнай сям’і атрымаць сацыяльную, юрыдычную і іншыя віды дапамогі не выходзячы з дому. Для гэтага патрэбна толькі завесці асабісты электронны кабінет. Яшчэ адзін праект “Персона” можа за некалькі хвілін разлічыць суму пенсіі на бягучы момант. Пакуль праекты дзейнічаюць на тэрыторыі Капыльскага раёна Мінскай вобласці, але плануецца, што “Сям’я.by”  стане агульнарэспубліканскім.
 
26.jpg27.jpg29.jpg34.jpg
 
Не менш цікавым аказаўся і сацыяльны анлайн-праект Беларусбанка “Жаночы здаровы лад жыцця. 4 сезона”, які ўяўляе сабой сапраўдны фітнес у дамашніх умовах. Жанчыне дастаткова ўключыць відэаўрок, узяць дамашні спартыўны інвентар і ўдзяліць некалькі хвілін сабе. Актывісткі жаночага руху лічаць, што гэта пабудзіць прыгожую палову да мінімальнага  догляду за сабой і зробіць беларусак ячшэ больш прывабнымі.
 
33.jpg

Прыз глядацкіх сімпатый і прыхільнасць прысутных у зале забрала з сабой каманда з Гомельскай вобласці. Яны пачалі рэалізоўваць праект “Шчаслівая я”, які скіраваны на дапамогу сельскім жанчынам, што церпяць ад маральнага і фізічнага гвалту. На дапамогу такім ахвярам дамашняга тэрору прыходзяць вузкія спецыялісты: псіхолагі, псіхіятры, мамолагі, гінеколагі, касметолагі. Акрамя таго, жанчын вучаць правільна харчавацца, даглядаць сябе, станавіцца ўпэўненымі ў сабе.
 
35.jpg36.jpg

Удзельніцы і пераможцы вернісажу атрымалі падарункі ад арганізатараў.
 
37.jpg39.jpg40.jpg
 
Самым урачыстым момантам сустрэчы стала цырымонія спуску на замкавае возера вянкоў з кветак і траў “Вянок Міру, Духоўнасці і Адзінства”. Сем вянкоў з сямі куточкаў нашай Беларусі як найлепшыя, сардэчныя пажаданні сваёй Радзіме паплылі па люстраной гладзі возера ў раку Міранку.
 
41.jpg43.jpg

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.