Язык:

З вялікай любоўю да малой радзімы. Сардэчна віншуем Валянціна Антонавіча Врублеўскага

О людях...

Нядаўна споўнілася 90 гадоў Валянціну Антонавічу Врублеўскаму-пісьменніку, краязнаўцу, ветэрану педагагічнай працы Іўеўшчыны.

Увесь яго працоўны і творчы шлях прайшоў на зямлі, на якой ён нарадзіўся, дзе жылі і працавалі яго продкі.
Працаваў настаўнікам і дырэктарам Круглянскай сямігодкі, Малабараўскай, Бараўскай СШ, Юрацішкаўскай СШ. Працы педагога аддаў сорак гадоў жыцця. Гэта былі гады натхнення, пошуку, наватарства, дасягненняў.

Валянцін Антонавіч носіць высокае званне выдатніка народнай адукацыі, узнагароджваўся Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі за шматлікія дасягненні ў працы.

Юбіляр на працягу не аднаго дзясятка гадоў з'яўляецца пазаштатным аўтарам раённай газеты. Ён - аўтар сямі кніг, восьмая ў цяперашні час рыхтуецца да публікацыі.

Калектыў рэдакцыі шчыра віншуе Вас, шаноўны Валянцін Антонавіч, з днём нараджэння. Жадаем, найперш, моцнага здароўя, творчых знаходак і адкрыццяў, натхнёнай пісьменніцкай працы на карысць Іўеўшчыны.

І хочацца, каб нашы чытачы праз верш нашага земляка, паэта Яўгена Карпуця, адчулі ўсю глыбіню і чалавечую годнасць Валянціна Врублеўскага.

Валянцін - гісторык наш любімы!
Нібы з куфра ты факты дастаеш.
Закранаеш пачуццём Радзімы,
Так умела да мінулага вядзеш.
Прачынаюцца лясы, балоты, гоні,
Дзе звіняць гісторыі званы.
Зноў імчацца хутка твае коні
Па шляхах далёкай даўніны.
Гэту паэтычную даніну
З цеплынёй і шчырасцю нясу
У Юрацішкі - да Валянціна,
Каб развеяць аб мінулым сум.
Для людзей ты кнігі свае дорыш,
Аб жыцці мяркуеш мудра так.
Гістарычным языком гаворыш:
"Развіццё грамадства - гэта факт!"
Шмат падзей табою перажыта,
Як і той ваенны, дзікі час,
Калі край быў бомбамі парыты,
Калі смерць хадзіла каля нас.
Вось наступіць вечар. Прыцямнее.
I асвеціць лямпачка жытло.
Да цябе загляне Кліо-фея
Ды падкажа, - што і як было...
У радках ты хутка занатуеш
Паслядоўнасць змен тых, развіццё...
I душой адкрытаю адчуеш
Тое, што падорана жыццём.
Зазвіняць эпохі скрыжаванні
Пад вагой Врублеўскага пяра.
Заўтра раніцой будзе світанне -
Для гісторыі новая пара!

Калектыў рэдакцыі газеты “Іўеўскі край”

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.