Язык:

Уладзімір Ягорычаў: Шляхам уз'яднання. Як падзелены геаграфічна беларускі народ справядліва здабыў тэрытарыяльную цэласнасць

Важнай умовай паспяховага развіцця кожнага народа з’яўляецца пражыванне ў межах аднаго дзяржаўнага ўтварэння. Гэта дае магчымасць дабівацца збалансаванага развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы, навукі, культуры. На жаль, беларускі народ перажыў пакутны падзел: у выніку заключэння ў сакавіку 1921 года Рыжскага мірнага дагавора частка карэнных беларускіх зямель адышла да польскай дзяржавы. Практычна 20 гадоў спатрэбілася, каб устанавіць факт гістарычнай справядлівасці і ўз’яднаць беларускі народ. І яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў – каб ацаніць гэтую падзею як нацыянальнае свята. Аб гістарычных аспектах падзелу беларусаў і безумоўных доказах важнасці ўз’яднання ў новым праекце “Гродзенскай праўды”, прысвечаным Дню народнага адзінства, расказвае кандыдат гістарычных навук Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ.
ФАКТАРЫ ПАДЗЕЛУ
 
Паводле Рыжскага мірнага дагавора, які падводзіў вынікі і рэгуляваў міждзяржаўныя адносіны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў, у склад польскай дзяржавы адышлі тэрыторыі сучасных Гродзенскай і Брэсцкай, а таксама паўночна-заходнія раёны Мінскай і Віцебскай абласцей. Польская буржуазія і памешчыкі разглядалі заходнебеларускія землі пераважна як крыніцу некаторых відаў сыравіны для прамысловай вытворчасці, а таксама як рэзерв рабочай сілы. Складаючы 24 працэнты тэрыторыі Польшчы і 13 працэнтаў яе насельніцтва, Заходняя Беларусь мела толькі крыху больш за 3 працэнты ўдзельнай вагі прамысловасці. 85 працэнтаў насельніцтва было занята ў сельскай гаспадарцы.

Значна ўскладняла сацыяльнае і грамадска-палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі палітыка ўрада Ю. Пілсудскага адносна “крэсаў усходніх”. Правячыя колы польскай дзяржавы не прызнавалі беларусаў за нацыю, ставілі сваёй мэтай прымусова паланізаваць і асімілязаваць цэлы народ. Вялося наступленне (маштабнае, напорыстае, з выкарыстаннем усёй моцы дзяржаўнага, у тым ліку паліцэйскага, апарату) польскіх уладаў на беларускамоўную адукацыю, культурна-асветніцкую работу, іншыя сферы жыцця беларускай нацыі. У выніку з чатырохсот беларускіх школ, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі да яе акупацыі Польшчай, пад канец 30-х гадоў не засталося ніводнай. На гэты час каля 35 працэнтаў насельніцтва “крэсаў усходніх” заставалася непісьменным. Выкарыстанне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання не дапускалася. Калі ў 1927 годзе ў Заходняй Беларусі легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1932-м іх стала 8, а пад канец 30-х гадоў такіх выданняў амаль не было.

Цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт, палітычнае бяспраўе рабочых і сялян стваралі аб’ектыўныя ўмовы для росту і развіцця нацыянальна-вызваленчай барацьбы. На ўсіх яе этапах дакладна прагледжвалася імкненне працоўных Заходняй Беларусі да ўз’яднання са сваімі братамі ў БССР.

НАРОДНАЯ БАРАЦЬБА

Антыбеларуская палітыка польскіх уладаў выклікала рашучы пратэст. Рабочыя вялі барацьбу пераважна ў форме забастовак. Найбольш значнымі выступленнямі сялян з’явіліся Косаўскае, Асташынскае, Кобрынскае. Шырокую вядомасць атрымалі выступленні нарачанскіх рыбакоў і іншыя. Польскія ўлады, падаўляючы гэтыя выступленні, не спыняліся нават перад прымяненнем узброеных сіл, масавымі арыштамі і турэмным зняволеннем шмат каго з удзельнікаў выступленняў. Сярод турмаў асабліва выдзяляўся Бяроза-Картузскі лагер.

Вялікае значэнне мела падпольная партыйная барацьба. Асабліва дзейнасць створанай у канцы кастрычніка 1923 года Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. КПЗБ змагалася за звяржэнне капіталістычнага ладу рэвалюцыйным шляхам і ўстанаўленне савецкай улады, канфіскацыю землеўладання памешчыкаў з раздачай яе сялянам. Партыя заклікала да самавызначэння Заходняй Беларусі аж да аддзялення яе ад Польшчы, выступала ў абарону СССР. На пачатак 30-х гадоў КПЗБ мела ў сваім складзе каля 4 тысяч чалавек. На тэрыторыі Заходняй Беларусі існавалі 7 акруговых камітэтаў (Беластоцкі, Брэсцкі, Віленскі, Гродзенскі, Навагрудскі, Пінскі, Слонімска-Баранавіцкі) і 60 раённых камітэтаў КПЗБ.

Будучы нелегальнай і працуючай у падполлі, у строгай канспірацыі, у жорсткіх умовах рэжыму дыктатуры Пілсудскага, КПЗБ узначаліла выступленні рабочых, сялян, беспрацоўных. У пачатку 30-х гадоў пад кіраўніцтвам КПЗБ адбыліся шматлікія забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах Беластока, Вільні, Брэста, Гродна, Пінска, Слоніма і іншых гарадоў. Больш чатырох месяцаў працягвалася зімой 1932-1933 гг. забастоўка 7 тысяч рабочых лесапільных заводаў, лесарубаў і возчыкаў у Белавежскай пушчы, якія дамагаліся павышэння заработнай платы, 8-гадзіннага працоўнага дня і г.д. Амаль усе выступленні заканчваліся перамогай.

ГЕАПАЛІТЫЧНЫЯ ЎМОВЫ ЎЗ'ЯДНАННЯ
 
Несумненна, барацьба беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне на працягу амаль 20-гадовага знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы спрыяла набліжэнню доўгачаканага часу, калі адбылося ўз’яднанне абедзвюх частак беларускай нацыі і беларускага народа ў адзінай сям’і.
Аднак гэта не магло здзейсніцца без тых ваенна-палітычных абставінаў, якія склаліся ў Цэнтральнай Еўропе ў сувязі з набліжэннем Другой сусветнай вайны. Сёння існуюць абвінавачванні, што СССР выкарыстаў гэтае ваенна-палітычнае становішча, каб вярнуць Заходнюю Беларусь у зону ўплыву. Па-рознаму можна ўяўляць развіццё падзей, калі б Савецкі Саюз не ўвёў свае войскі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года. Несумненна адно: у Еўропе не стала б бяспечней, беларусы засталіся б падзеленымі межамі з вялікай верагоднасцю поўнага знікнення. Таму толькі з пазіцый нацыянальных інтарэсаў трэба вітаць уз’яднанне беларусаў у адну сям’ю.

Глядзіце самі. 1 верасня 1939 года фашысцкая Германія інсцэніравала нападзенне быццам бы польскага падраздзялення на нямецкую радыёстанцыю ў мястэчку Глейвіцы. Так пачалася Другая сусветная вайна. Да сярэдзіны верасня нямецкія войскі разграмілі асноўныя сілы польскай арміі, рэшткі якой бязладна адступалі на ўсход. Урад Польшчы і ваеннае камандаванне не змаглі арганізаваць адпор агрэсару і 17-18 верасня збеглі ў Румынію. Германскія войскі наблізіліся да зямель Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Яны захапілі Брэст і Львоў. Заходнебеларускае і заходнеўкраінскае насельніцтва апынулася пад пагрозай фашысцкага нападзення, а іх тэрыторыя магла стаць для Германіі выгадным плацдармам (ваенным) для нападзення на СССР.

У гэтых умовах урад СССР раніцай 17 верасня 1939 года ўручыў польскаму паслу ў Маскве заяву, у якой гаварылася, што польская дзяржава фактычна перастала існаваць, а дагаворы паміж СССР і Польшчай спынілі сваё дзеянне. У гэтай заяве, перададзенай па радыё ў той жа дзень, адзначалася: «В Польше создалось положение, которое требует со стороны советского правительства особых забот в отношении безопасности своего государства. Польша стала удобным полем для всяких случайностей и неожиданностей, которые могут создать угрозу для СССР... Советское правительство считает своей священной обязанностью подать руку помощи своим братьям-украинцам и братьям-белорусам, которые населяют Польшу. Поэтому советское правительство отдало распоряжение Главному командованию Красной Армии дать приказ своим войскам перейти границу и взять под свою защиту жизнь и имущество населения Западной Украины и Западной Белоруссии». 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.