Язык:

"Ой, унучак, ды наеліся мы панства". Як усё ж насамрэч жылося пад польскай акупацыяй беларусам

Сямья, з якой мая маці, за польскім часам не зусім у бядноце жыла. Яе бацька, мой, значыцца, дзед, якога я не застаў (ён памёр ад тыфу ў вайну), служыў у пана аканомам, а яе маці, бабуля мая, - прыслугоўвала на панскай кухні. Яны не толькі мелі паесці. Яшчэ і адну з чатырох дачок вучылі ў сямігодцы. Але...
Але бабуля Люба, калі я, падросшы, паразумнеўшы трошкі, прасіў яе расказаць, як усё ж насамрэч жылося пад польскай акупацыяй беларусам, узбуджалася: "Ой, унучак, ды наеліся мы панства", - казала.

"У Польшчы таго часу, - прыводзіла са свайго жыцця прыклад бабуля, - да паноў ад улад было патрабаванне: парабак (батрак) адробіць дванаццаць гадоў - надзяляй яго зямлёю і дапамагай яму зажыць самастойна. І вось, калі такі тэрмін набліжаўся нам, то пан Макарэвіч загадаў, каб мы адну са сваіх дачок перахрысцілі з праваслаўя ў каталіцтва. Муж і я, вядома ж, не пайшлі на такое. І як вынік, мы былі прагнаны са службы. Нам нічога не заставалася, як браць у рукі кіі, чапляць на сябе торбы ды ісці жабраваць. Бо свайго анічагусенькі не мелі. З маладых гадоў абое гарбаціліся на пана. І, каб не вызваленчы прыход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года, то мы прапалі б зусім".

Дзень, калі ўпылелыя, натомленыя няблізкім пераходам чырвонаармейцы зрабілі непадалёк ад панскага маёнтка, гэта - ва ўрочышчы Тулейкаўшчына - прывал, бабуля, колькі жыла, а Богам ёй было адмерана пражыць аж 106 зямных гадоў, ушаноўвала як самае вялікае свята.
"Пан наш, - узгадвала яна неяк мне, - яшчэ перад пачаткам верасня, мы нават і не згледзелі, калі іменна - ноччу хіба, і з сабою пабраўшы што, а, можа, і зусім нічога не браў, некуды з маёнтка знік. З сям'ёй, зразумела. Мы тады дзень-два счакаўшы, вярнуліся ў барак, у ранейшы свой куток. І чакалі, што далей будзе. Як сёння помню: 18 верасня збіраліся мы абедаць. Я напарыла бульбы, мелі да яе збан сыраквашы. І вось убягаюць у наша жыллё дзеці: "Вайна!.. Вунь увесь панскі луг у вайскоўцах!.." Скеміла я, што за вайна, бульбу-паранку - у белы фартушок, збан з кіслым малаком у руку - і бягом да чырвонаармейцаў-вызваліцеляў... Іх камандзір з усмехам абгледзеў усю мяне, зіркнуў на пачастунак, абняў і сказаў: "Жанчынка, сястронка дарагая, з гэтага часу і вы не будзеце бядотнічаць. Адна ў нас з вамі вялікая і багатая дзяржава цяпер будзе!" Паклікаў ён салдаціка ў белым чэпчыку і такой жа лёгкай куртачцы паверх гімнасцёркі, нешта яму на вуха шапнуў - праз паўмінуты мне ў апусташоныя ад добра яшчэ цёплай бульбы фартушок і збан маладыя хлопчыкі ўжо насыпаюць бляшанкі кансерваў, а зверху кладуць яшчэ аж тры боханы хлеба. Разжалілася я, расслязілася. А камандзір чырвонаармейцаў пытае: "У вас, маці, пэўна, і дзеці ёсць?.." І мне паверх усяго насыпалі таксама ладную "горку" цукеркаў. Вяртаюся ў барак, плачу!.. Ад радасці, ад шчасця, што і ў нас ужо панства не будзе..."
Ад радасці, ад шчасця мая бабуля плакала і яшчэ раз. Гэта, калі пачалася адбудова разбуранай фашыстамі ў вайну краіны. Аўдавелай ёй, з пяццю дзецьмі, як гаворыцца, на карку, савецкая ўлада адвяла зямельны пляц пад забудову і агародніцтва ў блізкай вёсцы - Сухары, задарам выдзеліла, не патрабуючы платы ні капейкі, будматэрыялы, а вясковыя майстры талакою літаральна за месяц зрубілі для яе сям'і, што называецца, пад ключ, уласны "маёнтачак", добрымі словамі ўспамінаючы яе мужа як панскага аканома...
"Ой, добры быў чалавек твой дзед! - казалі не раз і мне, жыўшыя яшчэ ў сямідзесятыя-васьмідзесятыя гады былыя батракі. - Бывала, калі ідзеш дамоў штось прыхапіўшы з панскага і напаткаеш яго, то павернецца спіною, шэпчучы: "хутчэй праходзь і не напарыся толькі на Куцэйку..." Прыказчыкам той рабіў у пана. Сялян абшукваў да раздзявання, паласаваў нагайкай бязлітасна. Мая другая бабуля, маці бацькі, такое расказвала: "Я нічога не несла, проста цераз панскае поле ішла. Каня ля мяне як уздыбіць, цярэзгалаў як рэзне... Я і ўпала. А сам на шалёнай сваёй чорнай цыбатай скаціне кубарам далей".
Вызваленчы прыход Чырвонай Арміі ў нашу Заходнюю Беларусь сапраўдным выратаваннем ад пагібелі быў і для сям'і майго бацькі, Сямёна Сцяпанавіча. У сваіх адзінаццаць дзіцячых гадоў ён мусіў не аб якой вучобе думаць, не аб забавах дзіцячых, а каб было за што і што паесці. І не толькі самому і маці, а яшчэ і дзвюм малодшым сястрычкам і браціку. Ягоны бацька, мой дзед, з жыцця пайшоў, калі яшчэ і сарака яму не было. Рубаў дровы, адскочыла ж ад паленца сякера і - па назе. Аб лячэнні ў шпіталі і марыць не прыходзілася. Адзін дзень знаходжання ў бальніцы каштаваў сем злотых. На базары за такія грошы карову можна было купіць. А тут карміцельку сям'і прадаваць давялося. Бо падпала гангрэна. Бабуля з роспачы - да пана за дапамогай. Дзед усё ж на яго шчыра шмат гадоў адпрацаваў. Дзе там! Сыты галоднаму не таварыш...
Маці мая, Марыя Ігнацьеўна, аб тым, як жылося пры панскай Польшчы, расказваць пачынала найперш са сваёй вучобы ў сямі-годцы. "Барані божа, было загаварыць на беларускай мове, - казала. - А калі на ўроку, бывала, не паўторыш слова ў слова, што сказаў настаўнік, то тут жа пачуеш: "Пся крэў, настаўляй лапу!" І табе лінейкай жарне так, што… і ў вачах пацямнее, і па нагах пацячэ".
А вось красамоўныя факты аб тым з жыцця нашых землякоў пад акупацыяй Польшчы, як тады ўлады "садзейнічалі" беларусам у працы. Пачута гэта было мною, прынамсі, у Суботніках, калі працаваў у рэдакцыі іўеўскай райгазеты і выпадала гутарыць з людзьмі пра той час.
1923 год. Суботніцкая гміна Валожынскага павета. Войт на пасаду сакратара гміны прапаноўвае Івана Пазняка. Стараства тут жа прысылае адмову, паводле якой беларус, хоць ён сумленны і старанны працаўнік, да службы ў гміне не дапускаецца...
Да войта цягам часу звяртаецца Валожынская дырэкцыя пошты і тэлеграфа даць паштовага агента ў Суботніках. Войт дае Івана Пазняка. І тут адмова: "Не можа такі быць. Просім прадаставіць польскай нацыянальнасці"...
Не знаў меры эканамічны ўціск жыхароў адарванай ад нашай Бацькаўшчыны згодна з Рыжскай мірнай дамовай часткі беларускай тэрыторыі. Ад сваіх бацькоў і бабуль чуў: акрамя ўплаты непасільных дзяржаўных падаткаў, вяскоўцы павінны былі плаціць яшчэ ўводзімыя панамі ад сябе паборы, а таксама вялікія штрафы паліцыянтам, прымусова хадзіць на "адработкі" за карыстанне пашай, за нарыхтоўку дроў у лесе, адпрацоўваць "шараваркі" - дарожныя павіннасці... 

Дзень 17 верасня 1939 года, тагачасны доўгачаканы вызваленчы польскі паход Чырвонай Арміі з'явіўся лёсавызначальным для заходніх беларусаў.
Раз і назаўжды ў выніку былі адменены па сутнасці абрабаванне і генацыд. Генацыд толькі не фізічны, а ў форме акаталічвання-апалячвання этнічных насельнікаў часткі беларускай дзяржавы. Ды і, калі па вялікім рахунку, то і фізічны - таксама: у форме канцэнтрацыйнага лагера Бяроза - Картузская.
Колькі беларусаў прайшло праз яго! Колькі з таго пекла не вярнулася!.. Там учыняліся злачынствы несусветныя...

Мы - беларусы! Мы на тое і сабе, і ўсяму свету ўсё ж даказалі, што здольны мець і шанаваць сваю суверэнную і незалежную дзяржаву - Рэспубліку Беларусь, а калі спатрэбіцца, то і адстаяць яе, як нашы дзяды і бацькі ў 1941-1945 гадах у барацьбе з сусветным фашызмам. З'яднаўшыся, зарганізаваўшыся, набраўшыся рашучасці і жалезнай волі. Бо любімую, як правільна сказаў наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, не аддаюць!

Антон ПІЛІПЧЫК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.