17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. У бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны да гэтай даты аформлена літаратурна-музычная кампазіцыя "Я люблю свой родны край".
Напярэдадні гэтага свята чытачы і госці аграгарадка Геранёны паглядзелі дакументальнае кіно рэжысёра Ягора Сурскага "Восень 1939: на мяжы памяці", якое стварыў "Беларускі архіў вуснай гісторыі".
Восень - гэта адпаведны эмацыйны стан, які натхняе на ўспаміны.
Мяжа - гэта аповед пра ўсходнюю мяжу Польшчы (1921- 1939) на тэрыторыі Беларусі.
Памяць - гэта крыніца інфармацыі тых, хто займаецца вуснай гісторыяй, і ўспаміны жыхароў Заходняй Беларусі, сэнс жыцця простых людзей.
Працягласць фільма 53 хвіліны. Музыку да фільма напісаў кампазітар Пётр Клюеў. Навуковы кансультант праекту доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
Раю паглядзець гэты фільм. Калі хто памятае, то успомніць яшчэ больш, калі хто мала ведаў пра тыя падзеі, - набудзе патрэбную на генным узроўні і памяць, і інфармацыю.
А. СМАЛЯНІЧЭНКА.