Сёння ў Іўі прайшоў традыцыйны конкурс Батлеек. Выстаўка калядных стаенак упрыгожыла іўеўскую святыню і наблізіла вернікаў да плённага перажывання свята Божага Нараджэння.
На суд журы было прадстаўлена каля 30 прац, выкананых у розных тэхніках з выкарыстаннем разнастайнага матэрыялу.
Усе ўдзельнікі конкурсу, а гэта звыш паўсотні маленькіх парафіянаў, атрымалі салодкія падарункі.