Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі наведала раённы карэкцыйна-развіваючы цэнтр, мнагадзетныя сем'і, а таксама адзінокіх людзей.
Валанцёры падзяліліся прадуктовыя наборамі і святочнымі пасылкамі з патрабуючамі жыхарамі Іўя і наваколля. Але адным з самых важных мерапрыемстваў акцыі было наведванне Іўеўскага раённага карэкцыйна-развіваючага цэнтра. Там валанцёры даставілі дзеткам падарункі і павіншавалі іх з надыходзячымі святамі.
Акцыя па збору прадуктаў праходзіла ў іўеўскім касцёле напрацягу ўсяго Адвэнту. У гэты час вернікі прыносілі ў святыню свае прадукты і рэчы.
Такая акцыі мае традыцыйны характар і праходзіць напярэдадні Свята Божага Нараджэння ўжо шмат гадоў.
Вялікі дзякуй усім, хто адгукнуўся на просьбу і прынёс свае дары, каб падзяліцца імі з патрабуючымі.