
Выйшлі мае невялікія кніжачкі: "Нявыдуманыя гісторыі" (нон-фікшн), зборнік вершаў "Барвінак", даведнік для экскурсантаў "Прыязджайце ў Геранёны".
У гэтым годзе кнігу "Геранёны", выдадзеную раней, набылі жыхары аграгарадка Геранёны, якія цяпер пражываюць у гарадах Лідзе, Мінску, Жодзіна, Маладзечна, Вільнюсе, Варшаве. Радуе, што людзей цікавіць, не адпускае родная зямля.
Памятайце, што жыццё - гэта свята, і адзначаць яго трэба кожны дзень. І няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць тры дабрадзеі - Надзея, Вера і Любоў.

аг. Геранёны.