Язык:

…І ззяе саломка, як жывая. "Народны майстар года" Ірына Смірнова раскрывае чытачам "IK" сакрэты поспеху

О людях...

Ірына Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, майстар па саломапляценні, у асаблівых рэкамендацыях, мяркую, не мае патрэбы. Асабліва для нашых чытачоў. Пра яе творчасць, вялікае жаданне зрабіць свет праз сваю працу яшчэ прыгажэйшым і святлейшым, пра паспяховы ўдзел у розных конкурсах і выставах мы неаднаразова паведамлялі. І заўсёды між сабой дзівіліся працалюбству, стараннасці, неверагоднай жыццярадаснасці і абаяльнасці гэтай жанчыны.
Зараз нагода што ні ёсць самая ўдалая - Ірына Рэгінальдаўна атрымала прэмію імя Аляксандра Дубко ў намінацыі "Народны майстар года". Як ёй удалося дасягнуць такой вышыні? Што надае сілы працаваць і тварыць, цаніць жыццё? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні спецыяльна для чытачоў "Іўеўскага краю" - у нашым матэрыяле.

…Больш за 20 гадоў назад Ірыну Смірнову адправілі на курсы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. І тады яна нават і падумаць не магла, што саломапляценне стане яе справай жыцця, нават больш чым справай. Успамінае, як везла дахаты зробленую ўласнымі рукамі саламяную кветку і лічыла, што ўсе сакрэты майстэрства перад ёй раскрыліся і цяпер яна - не больш-не менш майстрыца. Аднак з цягам часу зразумела - чым больш працуеш, тым больш усведамляеш, колькі ўсяго нязведанага і незразумелага перад табой адкрываецца. Адным словам, для творчасці непачаты край…"Столькі задум! - усклікае Ірына. - Толькі дзе ж узяць час? Многае з прыдуманага гадамі знаходзіцца толькі ў марах!"
Расказвае, што для таго, каб займацца пляценнем з саломкі, неабходна найперш цярпенне, вялікае жаданне і стараннасць. Мяркую, што без творчай складаючай тут аніяк. Таму што быць проста тэхнікам у гэтай справе амаль чвэрць века немагчыма і, між іншым, сябрам Беларускага саюза народных майстроў.
- Здараецца так, што натхненне прыходзіць непрадказальна, - расказвае суразмоўца. - Добра, калі гэта выхадны дзень. Тады я зачыняюся на ўсе замкі, выключаю мабільны тэлефон і займаюся сваёй любімай справай.
Перш, чым сесці ва ўтульнае крэсла і ўвасобіць задумку, патрэбен якасны матэрыял. Ірына дзеліцца сакрэтамі саломы, якая павінна ў руках майстра ззяць, як жывая. Дзесьці за тыдзень да жніва пачынаецца нарыхтоўка залатога сцябла. Тады майстар адкладвае ўсе, нават самыя важныя справы, і спяшаецца на палетак. На дапамогу бярэ сваіх родных і блізкіх. Напрыклад, лепш за ўсіх скосіць збажыну яе васьмідзесяцігадовая маці. Затым снапы адпраўляюцца на прасушку. Потым старанна адбіраюцца, мыюцца, адбельваюцца. Карацей кажучы, даводзяцца да кандыцыі.

У таленавітага майстра ёсць свой адметны почырк і свае адметныя вырабы, якія не пераблытаеш з іншымі.
Яе вынаходства - кветкі ў капелюшы, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю на выставах, продажах, на розных выязных мерапрыемствах, якіх на рахунку таленавітай майстрыцы столькі, што цяжка злічыць. Цяжка злічыць і ўзнагароды, якія атрымала Ірына Смірнова за сваё творчае жыццё. Безумоўна, самай значнай лічыць апошнюю, якая яшчэ раз пацвердзіла, што яе справа актуальна і ў сённяшніх складаных рэаліях. Бо тыя шчырыя эмоцыі, тую асалоду і задавальненне ад сузірання іскрыстых, сонечных, прадуманых да драбніц вырабаў ні з чым не параўнаеш. Простага, хай сабе і не вельмі дасведчанага гледача не падманеш: прыгажосць адчуваецца душою.

Між іншым, аказалася, што талент у Ірыны Рэгінальдаўны ад яе стрыечнага дзядулі. Яшчэ першакласніцай яна памятае, як бабуля адпраўляла яе са сваімі сёстрамі і братамі да дзеда Фэлькі, каб сплёў ім капелюшы з саломы. І да гэтай пары захавала ўспамін, як дзядуля лоўка спраўляўся з вырабам сонечных капелюшоў… Прамяністая саломка ў яго руках зіхацела і пералівалася тысячамі іскрынак. Так цяпер і ў нашай гераіні. Хто назіраў, як яна працуе, гэта пацвердзіць без сумненняў.
Як і ў любога майстра, таленавітага чалавека, ў Ірыны Смірновай здараюцца перыяды творчага пошуку. Тады неспакойна на сэрцы, падводзіць настрой. Не апускаць рукі дапамагае жыццёвая пазіцыя яе калег па цэху, членаў раённага клуба майстроў, якіх яна бязмерна паважае і напітваецца ад іх энергіяй і пазітывам. Гэта Леакадзія Канстанцінаўна Іваноўская і Марыя Вікенцьеўна Кяўлен. Не забываюцца ў аддзеле рамёстваў і пра майстроў, якія пайшлі з жыцця. Гэта Леакадзія Іосіфаўна Казлоўская і Сабіна Казіміраўна Казак. Нядаўна ў гонар іх таленту і майстэрству прайшоў вечар-успамін, куды паклікалі выхаванцаў гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Крынічка".
- Што важна ў нашай справе папулярызацыі народных рамёстваў, - гэта пераемнасць пакаленняў, - разважае Ірына Рэгінальдаўна. - Мы стараемся не толькі самі валодаць тэхнікамі і ўменнямі нашых продкаў, але і навучыцць гэтаму падрастаючае пакаленне. Таму ў цеснай счэпцы працуем з установамі адукацыі, праводзім майстар-класы для школьнікаў, розныя культурныя мерапрыемствы.
Зараз Ірына Смірнова перадае свае навыкі і ўменні сваёй шасцігадовай унучцы. Спадзяецца, што павінен спрацаваць генетычны код, які калісьці, як яна лічыць, дапамог ёй знайсці справу ўсяго жыцця.

Ірына БУТУРЛЯ.
Станіслаў ЗЯНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.