Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Мінуў Вялікі пост, і мы сустракаем Уваскрослага Хрыста.
Ён перамог зло і смерць і запрашае нас стаць удзельнікамі гэтай перамогі.
Яго пустая магіла сведчыць пра тое, што няма такой сілы, якая магла б перакрэсліць Божыя намеры.
Знаходзячыся ў гэтай Велікоднай радасці, якой адарыў нас Хрыстос, складаю вам, дарагія браты і сёстры, сардэчныя віншаванні. Кожнага з вас я ахінаю сваёй малітвай, жадаю здароўя і шчодрых ласкаў ад Уваскрэслага Пана.
Ксёндз Павел Калеснік,
пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.