Язык:

Мастак-самародак. Пазнаёмімся з аматарам жывапісу Яўгенам Кушалем

О людях...

У 2007 годзе на асамблеі Міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва народаў свету” дата 8 снежня была названа Міжнародным днём мастака. Цяпер гэта свята не толькі прафесійных жывапісцаў, але і ўсіх аматараў жывапісу. Сёння я хачу пазнаёміць чытачоў “ІК” з непрафесійным мастаком з г. Іўя Яўгенам Васільевічам Кушалем.

... 24 верасня 1946 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна нарадзіўся таленавіты хлапчук Жэня Кушаль. Добра вучыўся ў Крывіцкай сямігодцы. Любімым школьным прадметам было маляванне. Яго першая настаўніца Валянціна Мажэўская-Кіслая раіла паступаць на вучобу ў Мінскае мастацкае вучылішча. Яна паказала выкладчыкам работы хлапчука, і тыя прапанавалі з 5 класа яму вучыцца ў Мінску. Бацькі былі згодны адправіць сына ў сталіцу. І калі ён падслухаў размову гасцей са сталіцы і бацькоў, то ўцёк у лес, і пакуль “купцы” не паехалі, не паказваўся ў хаце.
Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся на вадзіцеля ў г. Лідзе. У 1965 годзе быў прызваны ў армію. Адслужыў тры гады ў г. Нёман Калінінградскай вобласці і вярнуўся ў родную вёску. У той час у калгасе былі вельмі маленькія заробкі. А ў Калінінградзе жылі родзічы, і Яўген вырашыў ехаць туды на працу. Але ў яго не было пашпарту. (Тады калгаснікі не мелі пашпартоў). Каб атрымаць гэты дакумент, працаваў на Морынскім цагляным заводзе.

Пасля атрымання пашпарту паехаў у Калінінград, уладкаваўся на працу вадзіцелем і зарабляў 65 рублей. У той час гэта былі нядрэнныя грошы.
Але бацькі хацелі, каб ён вярнуўся дамоў. Яўген паслухаўся. працаваў у МСО вадзіцелем, у калгасе “Путь Ленина”. За добрасумленную працу атрымліваў прэміі і ганаровыя граматы. Цяпер на пенсіі. Пражывае ў г. Іўе.
У дзяцінстве Жэня заўсёды дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Успамінае, як з хлапчукамі-аднагодкамі ездзілі на веласіпедах за вёску Ляхавічы здабываць мел. Гэтым мелам бялілі хаты. І хлапчук алоўкам на белых сценах ствараў партрэты знаёмых людзей, з-за дрэў выглядалі прыгажуны-ласі, «вырасталі» цудадзейныя кветкі. Маці злавала, што сынок псуе сцены. На святы сцены зноў бялілі, але зноў на іх з’яўляліся новыя малюнкі.

Калі служыў у арміі, раз-малёўваў салдацкія альбомы, афармляў насценныя газеты і… нават наручныя часы. Здымаў шкло і на цыферблаце маляваў выявы прыгажунь, мора… А гэта работа вельмі карпатлівая. Саслужыўцы здзіўляліся, як можна стварыць такія мініяцюры без павелічальнага шкла...
Калі атрымаў кватэру, то і яе ўпрыгожыў сваімі карцінамі. Падрасталі дзеці – дачушка Наташа і сын Валодзя. Сям’я падтрымлівала хобі бацькі. Ён бачыў вакол сябе прыгажосць – неба, дрэвы, кветкі, хаты. Кажуць, што калі сэрца напоўнена светам, то ўсё навокал ззяе, зіхаціць. І гэтае ззянне ў яго карцінах.
Вось некаторыя з іх.

“Сустрэча”. На беразе лясной рэчкі сустрэліся лось з тыграм. На фоне мірнага пейзажу хутка адбудзецца бітва звяроў. Хто ж акажацца пераможцам.

“На вадапой”. на вадапой прыйшлі алені. На беразе неглыбокай рэчкі невялікі астравок. Карціна радуе сваёй добрай энергетыкай.

“Лебядзінае возера”. У возеры, як у люстэрку, адбіваюцца прыгожыя дрэвы, помнік архітэктуры. Дзве пары птушак плаваюць сярод белых гарлачыкаў.

“Багародзіца”. Ісус Хрыстос са сваёй маці. Яны кормяць галубкоў.

Напісаны тры абразы: “Святой Марыі” (два абразы знаходзяцца ў кватэры, трэці – у Іўеўскай царкве), і «Ісус Хрыстос».

Ёсць тры копіі з карцін: “Охотники на привале” В. Г. Перова, “Итальянский полдень” К.П. Брюллова і “Лебеди” К.А. Васільева.

На карцінах Яўгена Кушаля многа колераў і іх адценняў, якія пазітыўна ўздзейнічаюць на наш настрой. Яны вясёлыя і сумныя, цёплыя і халодныя.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Л. Усіновіч. Фота С. Зянкевіча і з архіва мастака.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.