На конкурс маленькія іўеўчане прадставілі 34 работы. Яны разам са сваімі бацькамі выраблялі яслі ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: гліны, саломы, паперы, тканіны, воўна, пластыліну і цеста.
Час вырабу калядных кампазіцый – гэта час яднання сям’і. Такая справа дорыць радасць, нясе ў сям’ю супакой. Гэты час паказвае, як павінна існаваць сям’я: у еднасці, згодзе і любові.
Паводле Іўеўскага дэканату.