Язык:

Чаму рабіну і каліну нашы продкі лічылі сімвалам чысціні, а ў яблыні і грушы бачылі сямейны дабрабыт

Актуальное

У Беларусі бытаваў звычай: нованаро­джанаму клалі ў рот печаны яблык, каб хлопчык не вырас п’яніцам.

З першымі промнямі вясновага сонейка садаводы і агароднікі будуюць планы на новы сезон, піша СБ. А чаму б з надыходам цяпла не пасадзіць на падворку яшчэ некалькі дрэўцаў, прычым не толькі для атрымання сакавітых пладоў у будучым, але і для набыцця ўнутранай сілы? Нашы продкі так і рабілі. Да якіх жа дрэў у старажытныя часы ставіліся з асаблівай пашанай?


Сусветным дрэвам здаўна лічылі яблыню. Ва ўяўленнях нашых продкаў яна суадносілася з маці, а разам з пладамі асацыіра­валася з бацькамі і дзецьмі. Таму яблыкі давалі ў дар на вяселле жаніху і нявесце. Лічылася, калі яны з’ядуць цэлы мех садавіны — будуць мець многа дзяцей. У першую шлюбную ноч адзін яблык клалі пад пярыну, а другі разломлівалі напалам, і кожны з маладых з’ядаў палову.

Яблыкі былі сімвалам здароўя і прыгажосці. Таму па павер’ях, каб дзеці раслі ўдалыя, цяжарная павінна была патрымацца за яблыню ці пагля­дзець на яе галінкі. Адсюль і такі звычай: падчас хрэсьбін павітуха раздавала ўсім па яблыку. Ваду пасля купання немаўляці вылівалі таксама пад яблыню. Калі нара­джалася дзяўчынка, так званае дзіцячае месца разам з пупавінай закопвалі пад яблыняй. Лічылася, што тады дзяўчынка будзе расці прыгожай і пладавітай.

iuuht59zypelyjjnlx3vjd1r8yw4660l.jpg

Яблыня лічылася дрэвам Жыцця. Адсюль паходзяць і звязаныя з ёй казачныя вобразы: чарадзейная яблынька, яе гаючыя маладзільныя яблычкі, што вярталі сілу, маладосць і каханне. Таксама ў казках менавіта яблыня дапамагала працавітым і руплівым дзяўчатам паспяхова выйсці замуж.

З дабрабытам сям’і звязвалася і груша. На Палессі, калі нявеста ехала да вянца, на ўсіх перакрыжаваннях яна раскідвала сушаныя грушы. Маці абсыпала імі жаніха дзеля будучага багацця маладых. Галінкі грушы ўторквалі ў вясельны каравай. Гэтаму дрэву таксама прыпісваліся сувязі з іншым светам. Таксама яго выкарыстоўвалі для атрымання агню. Карысць грушы продкі бачылі і ў тым, что яна магла станоўча паўплываць на прыплод свойскай жывёлы.

b1ej5qw8543sxi6mm5k4th94dk7hn2fn.jpg

Сімвалам прыгажосці, дзявоцтва і чысціні лічыліся рабіна і каліна. Гісторык і археолаг Людміла Дучыц і даследчык традыцыйнай культуры Ірына Клімковіч у кнізе «Язычніцтва старажытных беларусаў» прыводзяць легенду, згодна з якой рабіна і каліна з’явіліся ад крывавых слёз Евы, выгнанай з раю. Па павер’ях, пры дапамозе рабіны можна распазнаць чарадзеяў. У беларускіх казках і песнях сустракаецца сюжэт, калі нявестка, заклятая свякрухай, ператвараецца ў каліну, якую сын згодна з матчыным наказам бярэцца засячы. Але з каліны капае кроў, і яна расказвае пра сваю няшчасную долю. У замовах ад розных хвароб, асабліва тых, што звязаны з чырвоным колерам, каліна таксама сустракаецца, як бы беручы на сябе цяжкую долю хворага.

У народных вераваннях значнае месца адводзілася і асіне. З аднаго боку, гэта дрэва лічылася праклятым. Па якой прычыне? Адна з легенд дае такі адказ: асіна пры стварэнні свету нічога не рабіла і за гэта была пакарана. З асіны рабілі труну для самагубцаў, а пры пахаванні чараўніка ў магілу ўбівалі асінавыя кол і крыж. Аднак, уцягваючы ў сябе ўсё нячыстае, асіна лічылася ўніверсальным абярэгам. Нашы продкі адпужвалі асінавымі галінкамі ведзьмакоў ад палёў, дзе пасвілі свойскую жывёлу.
s8lbwhe1h2tl92nd39vf616f0rn5wlvy.jpg

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.