У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі ў якой прыняло ўдзел 80 дзяцей.
Першая Камунія для католіка – адно з самых важных падзей ў жыцці пасля хросту. Звычайна яго прымаюць дзеткі ва ўзросце 10 гадоў. Да гэтага этапа ў жыцці маленькія вернікі рыхтуюцца каля двух гадоў пад час заняткаў катахэзы. Пасля гэтага дзеці разам са сваімі бацькамі падсумоўваюць свае веды на экзаміне па галоўных праўдах хрысціянскай веры, а потым прыступаюць да першай споведзі.
Урачыстасць Першай Святой Камуніі з’яўляецца святам не толькі для дзетак і іх сям’і, а таксама і для ўсёй парафіяльнай супольнасці. Таму да гэтага дня асабліва ўпрыгожваецца парафіяльная святыня.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Служба інфармацыя "IK".