Каталіцкія вернікі з раніцы ўпрыгожваюць Іўе кветкамі да працэссіі Божага Цела.
У дзень урачыстасці працы хапае для ўсіх: мужчыны ўсталёўваюць каркас алтара, а жанчыны выкладваюць дываны з кветак. Дарэчы, адказныя за дэкор ужо ў 6 гадзін раніцы прыступаюць да працы па афармленню алтароў. Пасля таго, як усё зроблена, застаецца некалькі мужчын, якія да моманту падыходу працэсіі дбаюць пра свежасць выгляду кветак. Пасля таго, як ля кожнага алтара прагучала малітва, праца зноў працягваецца – трэба разабраць дэкарацыі, а прыдатныя да выкарыстання пялёсткі кветак збіраюцца і высушваюцца для далейшага прымянення падчас іншых працэсій.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Фота Рамана Ярмоша.