Язык:

Знак надзеі для касцёла: працэсія Божага Цела адбылася на Іўеўшчыне (дапоўнена)

Актуальное

У кастрычніку 2021 года Папа Францішак распачаў двухгадовы Сінод Біскупаў на тэму: «На карысць Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія».

Слова «Сінод» (сход) паходзіць з грэцкай мовы, і яго першапачатковае значэнне — «сумесны шлях». 

Сінод — гэта прастора сустрэчы біскупаў адзін з адным і са Святым Айцом, месца для абмену вопытам і інфармацыяй для сумеснага пошуку ўніверсальных пастырскіх рашэнняў.

Гісторыя Касцёла паказвае, што сінадальная дзейнасць з’яўляецца вельмі важнай яго часткай. Заўсёды для вырашэння найважнейшых пытанняў склікаліся сусветныя, або паўсюдныя Cаборы, сіноды біскупаў, дыяцэзіяльныя сіноды, а таксама рознага тыпу рады. 

Цяперашні сінод жадае разглядзець розныя аспекты з жыцця Рыма-каталіцкага касцёла, адзін з іх звяртае заклік да кожнага, хто належыць да Божага народа — свецкіх вернікаў, канcэкраваных асоб і святароў. 

Свецкія вернікі, якія складаюць асноўную частку Касцёла і могуць шмат сказаць не толькі аб яго дасягненнях, але і праблемах. Таму беларускі каталіцкі епіскапат падтрымаў гэтую ідэў і прысвяціў 2023 пастырскі год апостальству свецкіх. “Апостальства свецкіх – знак надзеі для Касцёла ў Беларусі”.

Беларускія біскупы адзначаюць, што Касцёл у нашай Бацькаўшчыне ўдзячны свецкім вернікам за ўдзел у яго адраджэнні і дзейнасці, што праяўляецца перадусім у аднаўленні старых і будаўніцтве новых касцёлаў, катэхізацыі, дабрачыннасці, СМІ, арганізацыі пілігрымак і іншых акцыях. Аднак епіскапат адзначае, што сучаснае хрысціянства перажывае пэўны парадокс. З аднаго боку, павялічваецца колькасць людзей, якія жывуць так, як быццам Бог не існуе. Таксама заўважна рэлігійная абыякавасць. З іншага ж боку, відавочны якасны прагрэс веры ў жыцці свецкіх. Нямала з іх цікавіцца Евангеллем, хоча жыць яго праўдай і несці яе тым, хто яшчэ яе не пазнаў або забыўся. Гэта — творчая праслойка сучаснага хрысціянства, якая вызначае яго будучыню.

Вышэйзгаданае можна таксама перакласці і на парафіяльныя супольнасці нашага іўеўскага дэканату. За шматгадовую гісторы каталіцтва на нашай зямлі менавіта пры ўдзеле свецкіх будаваліся і аднаўляліся святыні, арганізоўвалася катэхетычная дзейнасць і дабрачыннасць. Яркім прыкладам удзелу свецкіх вернікаў ў жыцці Касцёла можна адзначыць ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста. Менавіта маштабы і ўмовы гэтага свята могуць найбольш шырока адчыніць дзверы перад вернікамі для праявы сваёй творчасці і супольнай працы. 

Вядома, што эўхарыстычныя працэсіі, прысвечаныя гэтай урачыстасці, праходзяць вуліцамі горада і мястэчак падчас якіх робіцца чатыры прыпынкі каля імравізаваных алтароў. У Іўі гэтая свята мае большы размах, дзе перад алтарамі ствараюцца кветкавыя дываны, у меншых жа  парафіях  больш сціплыя маштабы. Але галоўнае, што ў справе падрыхтоўкі да свята вядучая роля аддаецца вернікам, а духоўныя асобы граюць ролю кансультантаў. Заўважана, што парафіялльная супольнасць з удзячнасцю і павагай ставіцца  да людзей, якія прынялі ўдзел у арганізацыі працэсіі. 

Вядома, што супольная праца яднае людзей.  Так і тут, амаль на працягу тыдня патрабуецца, як творчая, так і фізычная праца: прыдумаць, так званы, дызайн алтара, змайстраваць яго, знайсці і сабраць кветкі, а ў канцы аформіць усё гэта. Прыемна тое, што тыя хто не можа ў поўнай меры далучыцца да стварэння алтара і дываноў, заўсёды стараюцца прынесці свае кветкі. 

Для арганізацыі працы вернікі парафіі ўмоўна дзеляцца на групы, да кожнай прыстаўляецца духоўная асоба. Адным алтаром займаюцца бацькі першакамунійных дзяцей, іншымі – малітоўныя суполкі і жыхары вуліц. Знаходзіцца нават месца для спаборніцтва – кожная група імкнецца зрабіць найпрыгажэй. 

У дзень урачыстасці працы хапае для ўсіх: мужчыны ўсталёўваюць каркас алтара, а жанчыны выкладваюць дываны з кветак. Дарэчы, адказныя за дэкор ужо ў 6 гадзін раніцы прыступаюць да працы па афармленню алтароў. Пасля таго, як усё зроблена, застаецца некалькі мужчын, якія да моманту падыходу працэсіі дбаюць пра свежасць  выгляду кветак. Пасля таго, як ля кожнага алтара прагучала малітва, праца зноў працягваецца  – трэба разабраць дэкарацыі, а прыдатныя да выкарыстання пялёсткі кветак збіраюцца і  высушваюцца для далейшага прымянення падчас іншых працэсій.

Добрым плёнам урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста з’яўляецца супольная праца людзей, умацаванне ўзаемаадносін і актыўны ўдзел свецкіх ў жыцці Касцёла, што спрыяе збліжэнню вернікаў і духоўных асоб, чаго і патрабуе Сінод Біскупаў.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Раман Ярмош. Фота Станіслава Зянкевіча і Рамана Ярмоша.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.