Язык:

Голас касцёла: каталіцкая святыня адзначае ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла

Актуальное

У чарговы раз званы касцёла ў Іўі склікаюць вернікаў на ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Больш пяці стагоддзяў таму нашая святыня была асвенчана пад тытулам гэтых вялікіх святых і ніколі, нягледзячы на сваю складаную гісторыю, не змяняла свайго імя. У розныя часы Іўе належыла пэўным  слынным беларускім радам, прадстаўнікі якіх неаднаразова выступалі фундатарамі касцёла. І ніхто з іх не імкнуўся надаць святыні іншае імя.  У 1560 годзе касцёл быў ператвораны ў кальвінскі збор, яшчэ праз 7 гадоў у арыянскі храм,  быў разбураны амаль дашчэнту падчас вайны ў 1655 (па іншых звестках у 1659) годзе,  але  зноў  адбудоўваўся, паўставаў з руінаў і зноў насіў імя вялікіх апосталаў.

Фігуры апосталаў Пятра і Паўла з другой паловы ХVІІІ стагоддзя ўпрыгожваюць  галоўны алтар храма. У 1927 годзе крыху меншыя з’явіліся і на фасадзе касцёла, іх устанавіў тагачасны  пробашч іўеўскай парафіі ксёндз Кшыштаф Абаровіч. 

Ёсць яшчэ адна рэч у касцёле, якая носіць такое ж імя, як і наш храм. Бачылі яго толькі адзінкі. Але быў такі час, калі  яго голас чулі ўсе жыхары  Іўя і навакольных вёсак. Гэта  - звон, імя якому - святыя апосталы Пётр і Павел. Можа хто не ведае, але званы ў храмах маюць свае ўласныя імёны. І менавіта такое імя выгравіравана на самым вялікім звоне, што размяшчаецца  ў паўднёвай вежы Петрапаўлаўскага касцёла. 

Вышыня звона —  90 см, дыяметар —  114 см.  У суадносінах з такімі  параметрамі вага яго  павінна быць 970 кг. Звон у верхняй частцы дэкараваны пасам расліннага арнаменту. Паверхню  пакрывае рэльефны надпіс на польскай мове, размешчаны  ў тры рады. У самым версе - імя звона “СВ. АПОСТАЛЫ ПЁТР І ПАВЕЛ”. Ніжэй пад арнаментам “ ФУНДАЦЫЯ КАНСТАНЦІНА І  МАРЫІ МЯШЧАНІН”. І самы ніжні  рад - “ВЁСКА ДАЙЛІДЫ ПАРАФІІ ІЎЕЎСКАЙ 1929 Г”.

Мяне, як жыхарку Дайлід, вельмі зацікавіў апошні надпіс. Прозвішча Мяшчанін зараз не сустракаецца сярод жыхароў вёскі. Але згодна даследванням Чэслава Малеўскага ў першай палове ХХ стагоддзя ў Дайлідах  жылі людзі з такім прозвішчам. Гэта падцвярджае і запіс у метрычнай касцельнай кнізе за 1955 год. Дзе зазначана, што 16 жніўня 1955 года ва ўзросце 70 год памерла жыхарка Дайлід Мальвіна Мяшчанін дачка Вінцэнта.

Вядома, што ў Дайлідах ніколі не было свайго панскага двара, вёска заўсёды была ва ўласнасці ўладальнікаў  іўеўскага маёнтка. І таму фундатары звона Канстанцін і Марыя хутчэй за ўсё былі звычайнымі жыхарамі, магчыма больш заможнымі, чым іншыя. Ну і, зразумела, вельмі веруючымі людзьмі. Дарэчы, як зазначалі старажылы, жыхары вёскі Дайліды заўсёды вылучаліся сваёй пабожнасцю. А інакш і не магло быць. Існуе меркаванне, што ў першай палове XVII стагоддзя, калі Мікалай Кішка вярнуў святыню каталікам, то перабудоўвалі яе  і ўзводзілі кляштар для манахаў вядомыя ў той час дойліды Адам Валенты, Марцін Стасевіч і Ян Банаюс, якія жылі ў вёсцы Дайліды. Сама ж назва вёскі падцвярджае той факт, што тут жылі некалі вельмі добрыя будаўнікі. Слова “дойлід” абазначае “будаўнік”, “цясляр”.

Па  кляйму вытворцы ўдалося ўстанавіць, што звон святых апосталаў Пятра і Паўла быў адліты  Якубам Крушэўскім у 1929 годзе ў Венгруве Сядлецкага павета. Ліцейны завод Крушэўскага існуе і цяпер - Войцэх і Антоній працягваюць справу свайго прадзядулі. Больш за 2500 званоў было адліта за час існавання ліцейнай майстэрні. Войцэх  запэўніў нас, што ніякіх дакументаў аб нашым звоне не захавалася. На жаль, не захавалася ніякіх звестак і ў  нашым касцёле. 

На фотаздымках 1930-га года ў паўднёвай вежы яшчэ няма ніякага звона. А вось на знойдзеных фотаздымках часу нямецкай акупацыі, ён ўжо на сваім месцы. Адсюль вынікае, што Петрапаўлаўскі звон быў падвешаны  ў 1930-1941 гадах.

Сёння звон святых апосталаў Пятра і Паўла  не гучыць -  у ім ёсць  расколіна. Таму можна толькі ўявіць, як  ён у свой час падаваў голас. Мясцовы люд, хто ехаў ці ішоў, напэўна,  спыняўся ад нечаканасці. А ён,  пераліваўся цераз узгоркі і лясы,   далятаў да розных куткоў парафіі.  Людзі, слухаючы той меладычны гук, уздымалі галовы, жагналіся, маліліся. Чулі яго голас і фундатары -  Канстанцін і Марыя Мяшчанін у сваёй вёсцы Дайліды.

Чароўны голас іўеўскага касцёла і сёння напаўняе наш горад і наваколле. Склікае ж на набажэнсты меншы звон з паўночнай вежы, якому амаль два стагоддзі.  Датуецца ён 1826 годам, адліты Даніэлем Венерам. Вышыня яго —  56 см, дыяметар —  70 см. Адпаведна вага – 220 кг. Кожны раз, калі чуеш яго, сэрца замірае і напаўняецца радасцю. Нябачная добрая  сіла ўціхамірвае думкі,  дапамагае пакінуць крыўды і душа  атрымлівае  супакаенне. 

А звон святых апосталаў Пятра і Паўла чакае сваёй часіны. Хто ведае, можа надыдзе той дзень, калі ён зноў  напоўніць  Іўе сваім голасам.

 

Марына Пазняк.

Раман Ярмош.

Р.S. Шчырыя словы падзякі за дапамогу Аляксею Ігнатовічу, навуковаму супрацоўніку муніцыпальнай бюджэтнай установы «Даўгапрудненскі гісторыка-мастацкі музей», РФ

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.