ivyenews.by

Разважаючы над сакрамэнтам Касцёла, або як прайшлі Канікулы з Богам у Іўі

Актуальное

На працягу тыдня, з 26 чэрвеня па 2 ліпеня пры іўеўскай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ладзіліся "Канікулы з Богам" . Канікулы з Богам - гэта штогадовы летнік пад час каторага дзеці не толькі гуляюць і бавяць час, а таксама ўдзельнічаюць у Святых Імшах і катэхезе.

Сёлетняй тэмай канікулаў сталі сакрамэнты Касцёла. Кожны дзень маленькія вернікі разважалі над адным з сямі сакрамэнтаў. Таксама дні былі напоўнены малітвай, рознымі гульнямі, спевамі, танцамі, праглядам фільмаў і спаборніцтвамі. У апошні дзень канікулаў да дзяцей нават завітаў белы мядзведзь.

Варта спадзявацца, што гэтыя дні надоўга застануцца ў памяці дзяцей, а прабыванне на гэтых канікулах прынясе багаты фізічны і духоўны плён для кожнага ўдзельніка!

Бацькі дзетак, якім пашчасціла ўдзельнічаць у летніку дзякуюць святарам і законным сёстрам, валанцёрам і ахвярадаўцам за арганізацыю цудоўнага і, насычанага часу Канікулаў з Богам.

Раман Ярмош, бацькі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий