Католікі Іўеўшчыны распачалі 26-ю пешую пілігрымку Іўеўскага дэканату да Маці Божай Тракельскай.
Зыходным пунктам духоўнай вандроўкі стаў Юрацішкаўскі касцёл Перамянення Пана.
Перад выхадам пілігрымкі адбылася Святая Імша, якую ўзначаліў дзекан Іўеўскага дэканату ксёндз-канонік Віктар Субель.
Названая у народзе “Тракелянка” будзе складаць ў сабе тры дні і каля сямідзесяці кіламетраў праз Лаздуны, Іўе, Суботнікі і Геранёны.