Язык:

Шанаванне святой Ганны на Іўеўшчыне. З гісторыі каталіцтва

Актуальное

26 ліпеня, ва ўспамін Святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Марыі Панны, распавядаем пра культ Святой Ганны на тэрыторыі Іўеўскага дэканату. На працягу гісторыі каталіцтва на нашай іўеўскай зямлі постаць святой Ганны не была абдзелена увагай, а наадварот мела вялікую папулярнасць і пашану.

Вядома, што ўжо ў 1510 годзе вялікі князь літоўскі Сігізмунд І Стары падцвердзіў фундацыю драўлянага касцёла святой Ганны ў Ліпнішках.

Святыня знаходзілася на рыначнай плошчы мястэчка і праіснавала два стагоддзі, да 1739 года. У 1753 па фундацыі ліпнішскага старасты, генерала артылерыі Яна Салагуба ў мястэчку зноў паўстаў касцёл Святой Ганны, у якім  змяшчаўся абраз Навучане Марыі. Пры касцёле  працаваў шпіталь, які разам са святыняй быў знішчаны ў 1794 годзе. Праз чатыры гады на гэтым месцы вернікі  ўстанавілі крыж. А ў 1830 годзе замест яго была ўзведзена мураваная дзвюхярусная прыдарожная капліца. Постаць Хрыста, які нясе крыж, і сёння сустракае і праваджае падарожнікаў.  Ёсць звесткі, што на вежы ліпнішскага касцёла Святога Казіміра да 1917 года былі ўсталяваны чатыры званы, адзін з якіх меў назву “Святая Ганна”, але падчас Першай сусветнай вайны яны былі вывезены нямецкім войскам.

Капліца на месцы касцёла Св. Ганны. Ліпніші каля 1915

Культ святой Ганны  ўшанованы і ў яшчэ адной парафіі нашага дэканату – касцёле Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах. У адным з бакавых алтароў размешчаны абраз святой Ганны. Гэта сучасная выява. Першы абраз гэтай вялікай святой  з’явіўся ў лаздунскім касцёле ў 1829 годзе. У гістарычных дакументах адзначана, што яго прывезлі з капліцы  вёскі Янцэвічы. Вядома, што за год да ўзгаданай даты  да Янцэвічскай капліцы перастаў прыязджаць святар. Акрамя гэтага святыня пачала служыць не толькі католікам, але і праваслаўным. Таму і было вырашана перавезці абраз ў Лаздуны. Капліца ж ў Янцавічах не захавалася да нашых дзён: разам з вёскай была знішчана падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць у лаздунскім касцёле і ферэтрон (перанасны алтарык) з  выявай Святой Ганны.

Няменш шанаваны культ святой Ганны і ў самым Іўі. Дзякуючы намаганням айцоў бернардынаў, якаія знаходзіліся ў Іўі да сярэдзіны XIX стагоддзя, існавала брацтва святой Ганны. Прыйшло яно ў парафію разам з айцамі ў XVII стагоддзі, развівалася і падтрымлівалася іх намаганнямі. Брацтва было заснавана ў Кракаве ў 1590 годзе. Яно ставіла сваёй мэтай абарону каталіцкай веры перад арыянамі і пратэстантамі. На нашай жа  зямлі яно паўстала 24 студзеня 1632 года, калі ў Варшаве быў падпісаны дэкрэт аб ўстанаўленні ў Іўі брацтва святой Ганны. Першым ў яго быў запісаны сам Мікалай Кішка, уладальнік Іўя,  фундатар кляштара. Гэта менавіта яго намаганнямі манахі-бернардынцы з’явіліся ў Іўі.  

На працягу больш чым двух стагоддзяў брацтва святой Ганны  пашыралася і развівалася:  штогод да суполкі далучалася па 10-20 вернікаў, прычым гэта былі не толькі вернікі з Іўя, але і з іншых мясцін: біскуп Міхаіл Зянковіч, Ігнацый Агінскі з жонкай Аленай, біскуп Ігнацый Масальскі. Брацтва складалася з наступных пасад: сеньёраў, асістэнтаў, падскарбія, пісара, закрыстыяніна,візітатараў і візітатарак хворых, кантараў і іншых. Душпастырам быў адзін з айцоў бернардынаў. Брацтва мела ўласную пячатку і выдавала удзельнікам друкаваныя дыпломы.

Ігнаці Якуб Масальскі (Біскуп Віленскі з 1727 па 1794)

 

Міхал Ян Зянковіч (біскуп Вілнскі з 1730 па 1762)

Удзельнікі брацтва збіралася на малітву ў іўеўскай святыні ля бакавога алтара ў гонар святой Ганны, дзе быў размешчаны абраз “Навучанне Марыі”. Але трэба ўдакладніць, што абраз, які сёння знаходзіцца ў нашым касцёле датуецца 1894 годам. А той, першапачатковы, у пачатку мінулага стагоддзя быў перададзены ў капліцу што ў Урцішках, дзе  захоўваецца і па сённяшні дзень.

 Абраз Навучанне Марыі ў Іўі

Такім чынам, мы бачым, што культ святой Ганны распаўсюджаны на іўеўскай зямлі і мае глыбокія гістарычныя карані. На сённяшні дзень мы маем багатую матэрыяльную спадчыну, звязаную са святой. Але вельмі важна ўсведамляць, што толькі праз малітву да святой Ганны кожны з нас можа атрымаць Божыя ласкі, так неабходныя  кожнаму з нас.  

 Абраз Навучанне Марыі ў капліцы ў вёсцы Урцішкі

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

Раман Ярмош. Марына Пазняк.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.