Язык:

З гіСТОрыі жыцця проста Марыі. Стогадовы юбілей адсвяткавала жыхарка вёскі Казары Марыя Юзэфаўна Шчыкна

О людях...
Неяк я знайшла ў інтэрнэце звесткі, што ў Беларусі пражывае больш за 400 чалавек, якія дасягнулі  стогадовага ўзросту. Мой аповед пра Марыю Юзэфаўну Шчыкна, якая нарадзілася 5 жніўня 1923 года ў вёсцы Лынтуп Іўеўскага раёна.

У сям’і падрастала пяцёра дзяцей: Вікторыя, Юзаф, Яніна, Станіслаў і малодшая Марыя. Так склаўся лёс, што старэйшыя дзеці сям’і Шчыкна эмігрыравалі ў Амерыку. У тыя часы многія бедныя людзі кідалі родныя краіны, эмігрыравалі ў чужыя. Ад добрага жыцця не пойдзеш у свет.

Марыя з бацькамі засталася на роднай зямлі. Вучылася ў польскай пачатковай школе ў фальварку Трыпля (знаходзіўся за вёскай Дварчане (цяпер у Суботніцкім с/с), дзе закончыла 4 класы. 5,6,7 класы вучылася ў польскай школе в. Суботнікі. Пасля заканчэння школы пачаўся цяжкі перяд у жыцці сям’і. У 1939 годзе пачалася вайна. У 1942 годзе памёр бацька. Свая невялікая гаспадарка дапамагала выжыць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны ў вёсцы Лынтуп быў створаны калгас “Рассвет”. І яна два гады працавала бухгалтарам, закончыўшы бухгалтарскія курсы ў Іўе. З ёй разам на тых курсах навучаўся Уладзімір Аляксандравіч Баум – былы старшыня калгаса “Стаханавец” з цэнтрам у в. Жылі. 

Баума кожны дзень на заняткі прывозіла машына, а Марыя Шчыкна кватаравала ў сям’і Алесюкоў, добрых, спагадлівых людзей.

У 1951 годзе Марыя выйшла замуж за працавітага, прыгожага хлопца з в. Казары Геранёнскага сельсавета - Юзафа Юстынавіча Клімашэўскага. Малады быў старэйшы за нявесту на 13 год, але гэта было не важна для Марыі. Яе вельмі добра прыняла сям’я мужа. Спагадлівай, сардэчнай былі свякроўка і сёстры мужа. Так і жылі пад адным дахам 6 чалавек. Юбілярка ўспамінае, як ксёндз Міхаіл Жалудзевіч (гады яго службы ў Геранёнскім касцёле 1945-1965) даваў ім шлюб. 

У сям’і Клімашэўскіх была вялікая гаспадарка, больш за 26 га зямлі. Іх не раскулачылі, бо сваю зямлю і жывёлу аддалі ў калгас імя Вышынскага (в. Казары), які быў створаны ў 1952 годзе. Марыя Юзэфаўна шчыра працавала на сваім прысядзібным участку і на калгасным полі.

У 1952 годзе нарадзіла сына Ірэніуша, які жыве цяпер у г. Панявежысе (Літва). У свой час ён закончыў чыгуначны тэхнікум і працаваў машыністам поезда. Марыя Юзэфаўна ганарыцца сваім унукам Андрэем і праўнучкай Карынай.

У 1953 годзе нарадзілася дачка Леанарда. У сям’і яе звалі Люся. Мае вышэйшую адукацыю. Працавала начальнікам цэха лінейна-механічнага завода г. Ліды. Зараз на пенсіі. Радуе Марыю Юзэфаўну ўнучка Верачка.

Сама юбілярка мае шмат ўзнагарод за працу: прэміі, граматы, медалі. Яна пражывае разам з дачкой Люсяй ў г. Лідзе зімой, а вясной, летам і восенню - у родных Казарах. Чытае малітоўнікі, вяжа безрукаўкі, шкарпэткі.

Мяне вельмі здзівіла цудоўная памяць гэтай жанчыны. Яна доўга чытала мне вершы, якія вучыла яшчэ ў пачатковай школе і ў сямігодцы. Вядома, на польскай мове. Адзін з іх я перавяла на беларускую мову.

 

Пры дарозе на зямлі

Два маладыя вераб’і

За два зярняткі жыта 

           сварыліся сярдзіта.

Прыбег певень на той крык:

“Што зноў не падзялілі?

Як не адсохне ваш язык,

Нягоднікі такія!”

Дзюбнуў іх па галаве,

Узяў зярняткі ён сабе…

Прачытаеш гэты верш – 

Зробіш вывад ты найперш:

За што двое сварацца – 

Трэцяму дастанецца.

Асабліва мне спадабаўся верш у выкананні юбіляркі, змест якога я вам, паважаныя чытачы, перакажу:

“У глухой пушчы перад хатай лесніка стаяла рота паўстанцаў. Ля варот – стража палкоўніка, які паміраў у гэтай хаце. Ён папрасіў, каб яму прывялі любімага каня, каб развітацца з ім, што і зрабілі яго паплечнікі. З пушчанскіх вёсак збегліся сюды людзі, моцна плакалі па вядомым і слаўным ваяры. Салдаты паклалі яго ў труну, у рукі далі крыж. Разам з ксяндзом усе маліліся за яго спакой вечны.

Калі яго пераадзявалі, то толькі тады даведаліся, што гэты палкоўнік – дзяўчына з імем Плятэр. (Эмілія Плятэр (1806-1831) – удзельніца паўстання 1830-1831 г.г. у Польшчы, Беларусі і Літве. Адам Міцкевіч, які ведаў Э. Плятэр, у яе гонар напісаў верш “Смерць палкоўніка” у 1832 годзе).”

А яшчэ Марыя Юзэфаўна Клімашэўская ў сваім ганаровым узросце ведае многа беларускіх і польскіх песень. Калі яна праспявала адну з іх, я кажу, што гэтую песню напісаў вядомы польскі кампазітар Ф. Нававейскі, а Марыя Юзэфаўна дабавіла, што гэта песня напісана на верш Марыі Канапніцкай – майстра польскай прозы і паэзіі (1842-1910).

Вось такая цікавая жанчына жыве на Казароўскіх прасторах, радуецца жыццю: дзякуе Богу, што бачыць, чуе, ходзіць. Няхай для гэтай мудрай, цярплівай, добразычлівай, спакойнай жанчыны кожны дзень будзе цёплым і сонечным!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алена СМАЛЯНІЧЭНКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.