15 жніўня з Іўя ў Дуды накіруецца пілігрымка на традыцыйны фэст з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Фэст у Дудах з'яўляецца глыбокай традыцыяй Іўеўшчыны, якая мае гісторыю амаль ў 500 год. Да абраза Маці Божай ў дудскай святыні здаўна імкнуцца трапіць шматлікія вернікі з наваколля.
Пілігрымка з Іўя распачнецца а 12 гадзіне каля касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Паломніцтва зойме дзве гадзіны за якія пілігрымы пройдуць каля 6 кіламетраў.
Святая Імша ў Дудах распачнецца ў 14.00