Язык:

У Святланы ўсё па плану. У сельскай бібліятэцы аг. Трабы ў чарговы раз сабраліся жанчыны “залатога ўзросту”

О людях...

У чарговы раз сабраліся жанчыны “залатога ўзросту” ў мясцовай сельскай бібліятэцы аграгарадка Трабы.

У пачатку года з загадчыцай гэтай ўстановы Святланай Макуцэвіч яны склалі план тэматычных пасядзелак аматарскага калектыву “Бяседа” на кожны месяц.
На гэты раз размова была пра кветкі. Гэта яны суправаджаюць нас ад нараджэння і да смерці, калі прыносяць іх на магілу, хто моўчкі, хто са словамі падзякі, якія не паспеў сказаць пры жыцці.
Кветкі – прыгажосць, якую падарыла нам матухна-прырода, якую мы вырошчваем самі, якой любуемся, якую дорым пры любой нагодзе.
А колькі лекавых раслін! Яны растуць у садзе, у лесе, на лузе, у агародзе, у пакоі. Як кажуць у народзе, жывём з аптэкай пад нагамі. Палын, сухавей, рамонак, Іван-чай, васілёк, мята, календула, чабор, шалфей, півоня, ліпа, ландыш, дзьмухавец, альяс, залаты вус, таўсцянка, агава, каланхоэ…
Мы ўжываем яшчэ і насенне. Тры “К”: кроп, кмін, каляндра - цудоўная прыправа да мяса, рыбы, гародніны.
На мерапрыемства жанчыны прыйшлі з букетамі. Ружы, рамонкі, гартэнзіі ўпрыгожылі сталы. Як кветачкі, выглядалі і самі пенсіянеркі.

Сабралася нас дванаццаць – людзей розных прафесій, узросту. Нас, пенсіянераў, аб’ядноўвае любоў да ўсяго прыгожага, любоў да жыцця, бо душы нашы маладыя, і мы знаходзім сябе ў тым, што мы яшчэ можам, што нас радуе.

Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды. Ганна Кавалеўская зрабіла папяровы рамонак, на пялёстках якога былі напісаны радкі з песень пра кветкі, іх раздалі па 2-3 кожнай удзельніцы, і яны па чарзе спявалі. Былі і незнаёмыя песні, тады падтрымлівала каманда.
Завершылася мерапрыемства песнямі, чаяпіццем з духмянымі травянымі напоямі і, вядома ж, з фота на памяць.
Удзельніцы: Яніна Заянчкоўская, Ганна Кавалеўская, Ядзвіга смушко, Тамара Горбач, Тарэза Макуцэвіч, Людміла Маліноўская, Яніна Мацыновіч, Ганна Кульпекша, Валянціна Келдановіч, Людміла Дабраловіч. Гаспадыня бібліятэкі - Святлана Макуцэвіч, аўтар допісу – Леакадзія Гурын.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

Леакадзія Гурын, аг. Трабы

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.