Язык:

Водгук душы. "IK" атрымаў шчыры ліст пра духоўнае падарожжа ў Дуды

Актуальное

Прывітанне, паважаны чытач “Іўеўскага краю”. Магчыма, ты ўжо калісьці чытаў пра мае ўражанні пад такім загалоўкам. Сёння ў чарговы раз хачу на некалькі хвілін запрасіць цябе прайсціся з намі (яе ўдзельнікамі) у пілігрымцы, якая адбылася днямі ў в. Дуды з нагоды святкавання ўрачыстасці Унебаўзяцца НПМ.

Нагадаю, што “Слова Жыцця”, газета Гродзенскай дыяцэзіі, зазначае, што пілігрымка – гэта не проста вандроўка, не проста крочанне кудысьці разам, а сапраўднае “жыццё ў мініяцюры”. У пілігрымцы мы праходзім праз розныя цяжкасці і выпрабаванні, пераадольваем гэты шлях з пэўнымі асабістымі інтэнцыямі, знаёмімся, молімся і атрымліваем адказы на цяжкія пытанні, якія кожны мае ў сваім сэрцы.
Згодна з тваімі думкамі, паважаны чытач, што пілігрымка – гэта і вечна жывая традыцыя, пакінутая нам у спадчыну з далёкага мінулага нашымі прабабулямі і прадзядулямі, якія праходзілі не адзін дзясятак кіламетраў, несучы малітву да Пана.

Зыходзячы з гэтых высноў, пама-ліўшыся каля касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла, атрымаўшы благаславенне ксяндза Андрэя, яшчэ раз узгадаўшы свае інтэнцыі, рушымі ў дарогу.
Розныя ва ўзросце – дзеці, падлеткі, юнакі і дзяўчаты, старэйшыя і пажылыя – ішлі лёгка, з прыўзнятым настроем. Бо ўсіх аб’ядноўвала чаканне сусрэчы ў святыні з Найсвяцейшай Паннай Марыяй Унебаўзятай. Сустрэча ў малітве, каб выказаць падзяку за ўсё, што маем у жыцці, за заступніцтва, за спагаду, за адкрытае добрае сэрца, і прасіць…
Прасіць аб самым галоўным – хлебе надзённым, быць сагрэтымі агеньчыкамі Веры, Дабра і Надзеі.
Сонца не шкадавала для нас свайго цяпла, сваіх гарачых прамянёў. Але, выпадала, прыдарожны лясок атуляў сваёй прахалодай, сцелючы на дарогу разгалістыя цені. Ды і задумвацца аб стомленасці не было часу. Бо дарога не такая ж ужо і доўгая, і, галоўнае, сілы надавала духоўная моц малітвы, пранікнёныя спевы хвалы і праслаўлення,спевы падзякі і павагі, спевы-просьбы, якія гучалі да Маці Божай на працягу ўсяго падарожжа.

Вось і Дуды. Святыня сустрэла нас гасцінна. Прывітальнае слова мясцовага святара кс. Вячаслава лягло ў памяць як благаславенне на святую імшу, як падзяка Богу быць разам у малітве.
Прастора храма абняла нас цёплым позіркам Святой Марыі-маці Унебаўзятай.Нібыта чулася ціхае, лагоднае – “Я вас чакала, запрашаю…”
А далей – малітва да Пана, Божае Слова, навукасвятара, разважанне пра Неба, пра дарогу да яго, пра веру…

Хораша! Зразумела! Даступна! Павучальна!

Святых мясцін на свете многа,
Куды імкнуцца ўсе здалля.
А Дуды – гэта месца, што спазнала
Шляхі гісторыі спаўна.

Тут ёсць святыня, што вякамі
Праз ліхалецці бур, віхроў
Плашчом апекі ўкрывала
Мясцовы люд і ўсё вакол.

І сёння, куды ні глянь – прастор наўкол,
Чаруе погляд поле пахучых хлебных каласоў,
Буйных, ядроных, залатых,
Налітых сокамі зямлі,
Якой сваё старанне людзі аддалі.

Чаруе водар дываноў-лугоў,
Што шоўкам сцелюцца вакол лясоў,
Што абдымаюць хаты па краях
Каўром пахучых кветак ў дварах.

Яшчэ чаруюць Дуды дзіўна
Сваёю шчодраю садовай нівай.
Ты толькі руку працягні –
Сарвеш ласунак – і ўзмоцніш сілы.
Ідзеш далей…
І мімаволі спыняеш крок,
Бо адчуваеш святла чароўнае цяпло.
А праз імгненне разумееш,
Што гэта промнем ахінае
Гасцінна, шчыра запрашае
Святыня-храм, што тытул мае,
Марыі-Маці Унебаўзятай.

Ідзеш туды, бо там чакаюць…

Вось так вас, Дуды, мы ўспрымаем
І дзякуем, што шчасце маем
Мы разам з вамі памаліцца,
З павагай нізка пакланіцца,
Хвалу ўзнесці і падзяку
Найсвяцейшай Марыі-маці Унебаўзятай,
Што нам пакінула ўсім
Пялёсткі ружаў-кветак на ўспамін.

Мы дзякуем за гэты дар,
Што Небам даны
Што Божым плёнам дараваны!
Жнівень, 2023 г.

Дзякуй, паважаныя святары, што былі з намі, дзякуй за сумесную малітву, за павагу да нас, вернікаў. Жадаем вам моцнага здароўя і дабра ў самым глыбокім сэнсе гэтага слова.
Гэта было цудоўнае духоўнае падарожжа. Можа, таму і нарадзіліся ў мяне з гэтай нагоды такія радкі. Няхай яны будуць падзякай за ўсё, што адбылося, што адчувала, і падзякай усім, хто быў побач у гэтыя хвіліны.
Дзялюся з табой, паважаны чытач. Спадзяюся, што знайду аднадумцаў.


М. Коркенец, удзельніца пілігрымкі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.