Язык:

З вялікай любоўю да роднай мовы. 9 верасня споўнілася 90 год былому настаўніку Морынскай сярэдняй школы Анастасіі Тарасаўне Ігліцкай

О людях...

9 верасня спаўняецца 90 год былому настаўніку беларускай мовы і літаратуры Морынскай сярэдняй школы Анастасіі Тарасаўне Ігліцкай.

36 гадоў яна прысвяціла навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення.

Прыехала на Іўеўшчыну маладой дзевятнаццацігадовай дзяўчынай у 1952 годзе і засталася назаўсёды, пражыла тут, у Морыне, на прынёманскай зямлі, 71 год.

Малая радзіма Анастасіі Тарасаўны (дзявочае прозвішча – Аляшкевіч) знаходзіцца амаль што па суседству – у навагрудскім Прынямонні - вёсцы Галынь, у кіламетры ад мястэчка Любча былога Любчанскага раёна, цяпер – Навагрудскага.

Бацька Анастасіі – Тарас Ільіч – быў патомасным земляробам-серадняком да калектывізацыі сельскай гаспадаркі, шмат працаваў на ўласнай гаспадарцы, меў хлеб і да хлеба. Быў вельмі, працавіты, любіў парадак і акуратнасць ва ўсім. У час калектывізацыі працаваў у мясцовым калгасе возчыкам грузаў у брыгадзе. І на калгаснай працы застаўся такім жа працавітым, дысцыплінаваным, адказным.

Маці Анастасіі – Ефрасіння Якаўлеўна – працавала ў калгасным паляводстве, а дакладней – у ільнаводчым звяне. Вызначалася таксама працавітасцю, дабрынёй, шчырасцю, міласэрнасцю да іншых людзей. Бывала, панясе на любчанскі рынак прадаць масла, тварог, сыр ад уласнай каровы, а вернецца ні з чым. Хто са знаёмых ні прыходзіў –кожнага пачастуе, з сабою нешта дасць. З рынку вярталася без тавараў і грошай даволі часта. Муж Тарас казаў: “Не твая гэта справа на рынку гандляваць. Будзь пры хаце, ды займайся гаспадаркай”.

Калі пачалася вайна і любчанскіх яўрэяў фашысты загналі ў гета, Ефрасіння Якаўлеўна дала прытулак у сваім галынскім двары любчанскай настаўніцы Келлі Мікалаеўне. Пра гэта ніхто з жыхароў Галыні не ведаў. Але рызыка была вялікай. Калі б немцы даведаліся, сям’я Аляшкевічаў, у якой было трое непаўналетніх дзяцей, была б расстраляная.

Настаўніца Келля хавалася ў Аляшкевічаў да ліквідацыі гета ў Любчы. Калі любчанскія яўрэі былі расстраляны ў яме за мястэчкам у 1942 годзе, Келля адважылася схадзіць на места расстрэлу сваіх суродзічаў пад Любчай. Ефрасіння Якаўлеўна не пускала дзяўчыну, папярэджвала аб небяспецы. Але тая сказала: “Я толькі схаджу паглядзець і вярнуся”. Але там яе заўважылі і расстралялі акупанты. У сям’ю Аляшкевічаў яна не вярнулася.

Вось у такім сялянскім духоўным і гуманным асяроддзі спагады да іншых людзей раслі тры дачкі Аляшкевічаў: старэйшая Марыя, сярэдняя Яўгенія, меншая Анастасія.

Насця Аляшкевіч да пачатку вайны хадзіла ў пачатковую школу ў суседнюю вёску Скрышава. Там яе і іншых дзяцей з навакольных вёсак калісьці вучыла тая сама Келля Мікалаеўна. Дзеці любілі яе, цанілі яе знешнюю і духоўную прыгажосць.

Насці з дзяцінства запомніліся ўрокі працы, якія праводзіла Келля Мікалаеўна. Кожны вучань прыносіў на ўрок адрэз белага саматканага палатна. Настаўніца вучыла дзяцей “мярэшыць” краі палатна і завязваць на канцах кутасы з нітак. Атрымліваліся прыгожыя сурвэткі, у вугалках якіх дзеці вышывалі гладдзю прыгожыя кветкі і лісточкі. У час абеду ў класе вучні засцілалі парты сурвэткамі і клалі на іх тое, што прынеслі з хаты на абед. Келля Мікалаеўна падавала дзецям у шклянках чай. Яна прывучала дзяцей берагчы хлеб і з’ядаць нават крошачкі з сурвэтак, шанаваць працу бацькоў, паважаць старэйшых. Такое ў жыцці не забываецца.

Келля Мікалаеўна запальвала іскру Божыю ў сэрцах дзетак, закладвала ў душы многіх іх змалку любоў і павагу да настаўніцкай працы, - такія пачуцці захаваліся і ў Анастасіі Аляшкевіч.

Пасля вайны Насця закончыла Любчанскую сярэднюю школу, якая ў той час размяшчалася ў будынку любчанскага замка, на крутым беразе Нёмана. Паступала ў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут, але з першага разу не паступіла. Духам не пала. Даведалася ад сябровак, што ў Іўеўскім раёне можна ўладкавацца на працу піянерважатай у школу па пуцёўцы райкама камсамола. Пад праліўным дажджом 30 кіламетраў яна прайшла пешшу ў суправаджэнні бацькі ляснымі і вясковымі дарогамі з Галыні ў Іўе. Пуцёўку на працу ў Крывіцкую сямігадовую школу ёй уручыў першы сакратар Іўеўскага райкама камсамола Іван Валько, ураджэнец Морына, які ў будучым стаў начальнікам упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, генерал-маёрам.

У Крывіцкай базавай школе Анастасія Аляшкевіч працавала старшай піянерважатай у 1952-1954 гадах. Падтрымку і добрыя парады у першыя гады працы ў школе атрымала ад дырэктара Валянціны Трафімаўны Інцярэсавай. Лёс дараваў ей працаваць у Крывічах і з іншымі цікавымі людзьмі, сапраўднымі педагогамі. Так, у Крывічах яе калегай па працы і сяброўкай на ўсё жыццё стала дырэктар школы, заслужаны настаўнік школ БССР Галіна Іосіфаўна Жураўская – творчы, цікавы чалавек, вельмі запатрабаваны кіраўнік і настаўнік.

Анастасія Тарасаўна старанна рыхтавалася і ў 1953 годзе паступіла ў  Мінскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут імя М. Горкага на спецыяльнасць “беларуская мова і літаратура”. Яе бліскучымі ведамі па гэтых прадметах на ўступных экзаменах быў ураджаны выкладчык Мікола Ермаловіч, выдатны беларускі філолаг, у будучым – гісторык, аўтар кнігі “Старажытная Беларусь”, даследчык і аўтар нарысаў беларускай гісторыі часоў Вялікага Княства Літоўскага. Ён паставіў Анастасіі дзве “пяцёркі”. А выкладчык гісторыі, глянуўшы ў заліковую кніжку, нічога не стаў пытаць і таксама паставіў адзнаку “выдатна”. Гэта яшчэ больш абавязвала Анастасію на працягу ўсяго часу навучання старанна рыхтавацца да залікаў і экзаменаў, пацвярджаць свае трывалыя веды ад сесіі да сесіі.

У 1957 годзе Анастасія Тарасаўна закончыла інстытут. У перыяд завочнай вучобы ёй яшчэ давялося папрацавць старшай піянерважатай Морынскай сярэдняй школы у 1955-1957 гадах. У верасні 1957 года яе зноў накіравалі ў Крывіцкую базавую школу, але ў якасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры. У 1957 годзе, калі загадчыкам РАНА працаваў Г.К. Казунка, Анастасію Тарасаўну перавялі працаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Морынскую сярэднюю школу.

Лёс падрыхтаваў ёй замацавацца ў Морыне канчаткова. Тут пазнаёмілася і падружылася з морынскім хлопцам Міхаілам Ігліцкім, які працаваў у 1955-1957 гадах сакратаром Кудэйшынскага сельсавета. Яны пажаніліся, шлюб зарэгістравалі ў маі 1957 года. Сям’я засталася жыць у Морыне, пабудавала свой уласны дом на беразе Нёмана.

Міхаіл Аляксандравіч працавў загадчыкам магазіна ў вёсцы Морына, сакратаром, а потым старшынёй Морынскага сельсавета, начальнікам ВУС сельсавета. Памёр маладым ва ўзросце 45 гадоў, у 1975 годзе.

Анастасія Тарасаўна адна гадавала і выхоўвала дваіх сыноў – Алега і Ігара. Цяжкасці узваліліся на плечы адной жанчыны. У школе затрымлівалася часта да- пазна. Вяла драматычны гурток, які павінен быў збірацца раз у тыдзень. Яна ж заставалася на рэпетыцыі амаль штодня пасля ўрокаў.

А яшчэ патрэбна было справіцца з хатняй гаспадаркай. Начамі сядзела, каб рэгулярна праверыць стосы сшыткаў, выставіць адзнакі. Вучняў у той час у класах было шмат, да 30 чалавек. Кагосьці з вучняў прыходзілася пакідаць пасля ўрокаў на падтрымліваючыя заняткі. Раней за такую працу настаўнікам не плацілі.

У Ігліцкай быў адзін з самых лепшых кабінетаў беларускай мовы і літаратуры, у якім выдавалася літаратурная газета “Крынічка”, якая змяшчала вершы вучняў. Тут жа знаходзіўся экран з цяжкімі па напісанні словамі.

Праца  Анастасіі Тарасаўны Ігліцкай ацэнена мноствам грамат раённага аддзела адукацыі, абласнога ўпраўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Але найбольшай узнагародай ветэран педагагічнай працы лічыць тое, што яе і яе прадмет любілі вучні. З задавальненнем яна называе імёны і прозвішчы вучняў Морынскай школы, якія сталі настаўнікамі роднай мовы: Аляксандра Міхайлаўна Жыдзель, Таіса Сяргееўна Сакалоўская, Алена Сяргееўна Карэнда, Людміла Іванаўна Вараніцкая, Таццяна Іванаўна Дагіль, Ала Уладзіміраўна Ярмош, Яўген Міхайлавіч Мелех і іншыя. Лічыць Анастасія Тарасаўна, што ў выбары іх прафесіі ёсць і доля яе заслуг. Таму што скрозь усё жыццё несла яна вялікую любоў да роднай мовы.

Сыны Анастасіі Тарасаўны Ігліцкай па прыкладу маці таксама выбралі прафесіі педагогаў. Старэйшы Алег закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсытэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “гісторыя”. Працаваў дырэктарам ВПК “Морынскі дзіцячы сад – базавая школа”, а пасля яе закрыцця – настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Князікоўскай, Лежневіцкай і Жамыслаўльскай базавых школах.

Малодшы сын Ігар закончыў Мінскі дзяржаўны педінстытут імя Максіма Горкага, гістарычны факультэт. Па спецыяльнасці ён – настаўнік гісторыі і англійскай мовы. Шмат гадоў працуе выкладчыкам англійскай мовы Ваўкавыскага педагагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У Анастасіі Тарасаўны Ігліцкай двое ўнукаў, пяцёра праўнукаў. Усё гэта яе багацце, нажытае за 90-гадовы адрэзак нялёгкага, неспакойнага, а момантамі цікавага і шчаслівага жыцця.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Уладзімір ПОБАЛЬ.

Фота з сямейнага архіва 

А. Ігліцкай.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.