Язык:

Ганаруся, што я беларус! Меркаванне з нагоды дзяржаўнага свята - Дня народнага адзінства

День народного единства: история, события, факты
Мне, як беларусу, ужо палюбіліся новыя ці абноўленыя  дзяржаўныя святы – Дзень Канстытуцыі, Дзень Сцяга і Герба, Дзень роднай мовы, Дзень Незалежнасці,  Дзень Народнага адзінства. Я пражываў разам са сваім народам узнікненне, развіццё гэтых пачэсных нацыянальных дат. Доўга думаў, асэнсоўваў, чытаў гістарычную літаратуру.

Не можа не радаваць, што дзень 17 верасня вярнуўся ў наш айчынны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету. А месца мы занялі дастойнае і пачэснае, стаўшы адной з самых міралюбівых краін на планеце Зямля.

Добра, што Дзень народнага адзінства мы ўжо пачалі актыўна святкаваць. У рэспубліцы арганізоўваюцца выставы, праходзяць мерапрыемствы, навучэнцкая моладзь піша творчыя працы, даследаванні і рэфераты. Ужо разгарнулася акцыя “Беларусь адзіная”, якая стартавала з Маладзечна. І гэта не проста аўтапрабег аднадумцаў, якія надзвычай любяць сінявокую Беларусь. Гэта найперш яшчэ адна, чарговая кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда дасягненняў  дзяржавы. Гэта свайго кшталту  чарговы грамадска-палітычны форум. Гэта шматлікія дыскусійныя пляцоўкі, што разгарнуцца напярэдадні свята. Арганізоўваць многае  будуць надзейныя  лідары з  грамадскіх аб’яднанняў: “Белай Русі”, Федэрацыі прафсаюзаў, ветэранскіх і моладзевых арганізацый, Беларускага саюза жанчын.

А з Маладзечна шлях “Беларусі адзінай” пойдзе ў Бярозу, затым у Светлагорск, потым у Оршу, Ліду. Напрыканцы – пункты незабыўных сустрэч – Магілёў і сталіца Бацькаўшчыны.

Вельмі важна, што акцыя “Беларусь адзіная” ахопіць да 17 верасня ўсе рэгіёны краіны.  Дададзім, што гэтая акцыя ў нас ужо стала традыцыйнай, праводзіцца з 2021 года.

Дзень народнага адзінства, бясспрэчна,  знакавае і сімвалічнае для нас  свята -  як і Дзень Перамогі, і Дзень Незалежнасці. Усе гэтыя святы накіраваны на захаванне гістарычнай памяці. 

Прыемна, што мой народ шануе сваю гісторыю, мы ганарымся кожнай яе старонкай. Многае мы ўпісваем самі – сваёй добрай вучобай, працай. Многа герояў загінула ў Вялікую Айчынную, абараняючы наш суверэнітэт. І новыя пакаленні прымаюць эстафету абаронцаў міру і незалежнасці.  Шматлікія ваенна-патрыятычныя клубы, арганізацыі пашыраюць рады патрыётаў, там наша моладзь духоўна расце. Вялікую працу праводзяць і клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Юныя беларусы наведваюць гераічныя, мемарыяльныя мясціны, знаёмяцца з біяграфіяй герояў Бацькаўшчыны.

Многія з нас зноў і зноў вяртаюцца да вывучэння нацыянальных дакументаў, архіваў, успамінаў. Не шкадуючы сваіх сродкаў, вольнага часу многія едуць у Мінск, у Нацыянальную бібліятэку, архівы іншых гарадоў. У нашай моладзі пастаянна расце патрэба здабыць новыя веды, пераканаўчыя аргументы, гістарычныя факты, каб потым скрупулёзна перадаваць дзецям і ўнукам гістарычную праўду. Добра, калі ў сем’ях складаюцца генеалагічныя дрэвы, пішуцца сямейныя летапісы. Не сакрэт: чым глыбей мы будзем ведаць свае карані, гісторыю Бацькаўшчыны, тым мацней будзе айчынная самасвядомасць.

Сам Дзень народнага адзінства – яскравы прыклад захавання і памнажэння самой гістарычнай памяці.  Менавіта ў адзінстве народа – яго мудрасць і сіла. Свята – гэта знак глыбокай павагі і ўдзячнасці да продкаў, якія здолелі ў складаны час аб’яднаць беларускі народ. Гэта напамін нам, нашчадкам, пра ратныя і працоўныя перамогі народа, якія базіруюцца на еднасці і згуртаванасці.

Сёння беларусы дэманструюць свету свае лепшыя рысы – высакароднасць, мудрасць, мужнасць, вернасць і бязмежную любоў да Айчыны. І абавязак сучаснікаў - памятаць пастаянна пра гэта, быць годнымі тых, хто падараваў нам магчымасць самастойна вызначаць сваё заўтра.

Гэтае свята – і пажаданне будучым пакаленням супрацьстаяць шматлікім міжнародным выклікам і пагрозам. Трэба быць пільнымі, трэба памятаць, што свабода і незалежнасць -  бясцэнны дар. 

З надыходзячым святам, беларусы і беларусачкі!

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.