Язык:

Да Дня народнага адзінства. Давайце ўзгадаем прозвішчы і імёны нашых землякоў, якія змагаліся за народнае шчасце

День народного единства: история, события, факты
«Ты з Усходняй, я з Заходняй нашай Беларусі, больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся» - знакамітыя радкі Янкі Купалы  сёння гучаць па-новаму.

У гэтым годзе Беларусь трэці раз святкуе Дзень народнага адзінства. 

17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, пасля якога амаль 20 гадоў палова нашай рэспублікі (з насельніцтвам амаль 4 мільёны чалавек) знаходзілася ў юрысдыкцыі польскай дзяржавы. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена рэалізуе свой вектар развіцця. Сёння ў нас ёсць галоўнае - мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Для кожнага вельмі важна ведаць гісторыю сваёй Радзімы. Гісторыя - гэта памяць народа аб тым, хто мы, дзе нашы карані, які наш шлях.

Давайце ўзгадаем  прозвішчы і імёны нашых землякоў, якія змагаліся за народнае шчасце. Гэта Сафрон Ільіч Гурын з в. Ляпешкі, 1888 г. н.,. уваходзіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з верасня 1939 года да студзеня 1940 г. старшыня Юрацішкаўскага Часовага ўпраўлення. Быў дэпутатам народнага сходу Заходняй Беларусі ад Юрацішкаўскай выбарчай акругі. 

Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч нарадзіўся ў красавіку 1899 г. у в. Трабы. З 1923 г. член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі. У 1929 г. арыштаваны польскай паліцыяй і прыгавораны да пажыццёвай катаргі. У 1932 г. у выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР пераехаў у Мінск. У снежні 1933 г. прыцягнуты на допыт па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. У 1937 г. арыштаваны НКУС БССР. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіянажы на карысць Польшчы. Прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 7.10 1937 г. Рэабілітаваны 11.5.1957 г. 

Янка Пазняк. Нарадзіўся у 1887 годзе у в. Суботнікі. Беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, публіцыст, адзін з лідэраў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Вільні сумесна з А. Бычкоўскім Ядвігіным Ш., Б. Пачопкам выдаваў папулярную тады сярод католікаў газету “Беларус”. З моманту арганізацыі ў маі 1917 г. у Петраградзе Хрысціянскай дэмакратычнай партыі ўдзельнічаў у гэтым руху, набіраўся палітычнага і арганізатарскага вопыту, выступаў з вострымі палемічнымі артыкуламі на старонках газеты “Крыніца”. 

Дзмітрый Сівы. У 1927 годзе арганізаваў забастоўку рабочых завода ў Жардзелях Валожынскага павета, якая працягвалася каля двух тыдняў і закончылася іх перамогай. Такія ж забастоўкі праводзіліся ў раёне лесараспрацовак і сплаву лесу ў Бакштах, на рэчках Бярэзіне і Нёмане. У 1937 годзе ў Бакштах арганізаваў першамайскую дэманстрацыю працоўных. Пазней стаў старшынёй Бакштаўскага валвыканкома, дэпутатам Нацыянальнага сходу Заходняй Беларусі. Потым працаваў у Юрацішках. 

Пётр Лайковіч з в. Морына. Захоплены ідэяй сацыяльна справядлівага грамадства, восенню 1931 года Пётр Якаўлевіч стварыў і ўзначаліў морынскую ячэйку Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У ячэйку ўвайшлі морынскія жыхары: Міхаіл Жынко, Іван Абрамчык, Сяргей Жышко. На вясковых вечарынках хлопцы тлумачылі моладзі сутнасць акупацыйнай палітыкі поль-скай улады, распаўсюджвалі лістоўкі і заклікалі грамадзян да ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй - БССР. Займацца палітыкай у той час было небяспечна, за падазронымі сачыла польская паліцыя, у асяроддзе іншадумцаў засылаліся шпікі.

У кастрычніку 1932 года  Пётр Лайковіч быў арыштаваны. 10 лютага 1933 года ў Лідзе ішоў суд над арыштаванымі падпольшчыкамі. На судзе Пётр Якаўлевіч усю адказнасць за дзейнасць морынскай ячэйкі ўзяў на сябе і тым самым выратаваў таварышаў ад турмы, іх пасля суда адпусцілі. А сам ён адбываў пакаранне за супраціўленне польскаму рэжыму ў засценках Ліды і Гродна з 1932 па 1936 гады.

 Турмы падарвалі яго здароўе, але не зламалі волю і ідэйныя перакананні. У камерах ён пазнаёміўся з адукаванымі людзьмі, ад іх шмат чаго даведаўся і многаму навучыўся, асвоіў «марзянку», з дапамогай якой вязні стукалі па сцяне і перадавалі інфармацыю з камеры ў камеру. З 1932 па 1936 гады бацька правёў у няволі. У студзені 1936 года ён быў вызвалены па амністыі і знаходзіўся пад наглядам польскай паліцыі. Нечаканыя перамены пачаліся восенню 1939 года. Корпус Чырвонай Арміі пад камандаваннем І. Болдзіна ўвайшоў у Іўе. Польскія чыноўнікі разбегліся. Сям’я морынскай памешчыцы Брахоцкай з’ехала за мяжу яшчэ да прыходу бальшавікоў да ўлады. У Морыне адразу быў створаны камітэт сялянскай беднаты, які ўзначаліў Пётр Лайковіч. У склад яго, акрамя былых падпольшчыкаў Івана Абрамчыка, Міхаіла Жынко, Сяргея Жышко, ўвайшлі сялянскія прадстаўнікі - Пётр Гудзень, Канстанцін Бутурля, Канстанцін Ярмош, Аляксандр Жынко, Імпаліт Гудзень. Створаны камітэт падзяліў панскую зямлю паміж малазямельнымі і беззямельнымі сялянамі. Члены камітэта па чарзе дзяжурылі па начах у панскім маёнтку, ахоўвалі пасевы на палях. Мелі на ўсякі выпадак зброю, якая вісела ў панскім доме на сцяне. 24 снежня 1939 года адбыліся выбары ў Морынскі сельскі Савет дэпутатаў працоўных. Дэпутатамі былі абраны: Канстанцін Ярмош, Аляксандр Ігліцкі, Канстанцін Ліхарад, Іван Конан, Яўгеній Мелех, Браніслава Жамойда. Першым старшынёй Морынскага сельсавета быў абраны Канстанцін Ярмош. 

Актыўную работу сярод насельніцтва праводзілі таксама жыхар в. Мікалаева Іван Пятрухін, жыхары Бакшт Мікалай Гарадовіч, Уладзімір Пратасевіч і іншыя. 

Дзякуючы такім людзям у прыватнасці, увосень 1939 г. тэрыторыя Беларусі зноў набыла цэласнасць, вярнулася ў рэчышча векавой гістарычнай традыцыі. З гэтага часу нацыянальнае адзінства стала найважнейшай перадумовай для імклівага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця, агульнага паступальнага руху да прагрэсу.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.