Язык:

Да Дня народнага адзінства. Як іўяўчане змагаліся за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне

Працоўныя Іўеўшчыны, як і ўсёй Заходняй Беларусі, не мірыліся са сваім бяспраўным становішчам і на працягу ўсяго амаль дваццацігадовага ўладарніцтва польскіх памешчыкаў і буржуазіі вялі самаадданую барацьбу за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Першыя падпольныя арганізацыі на тэрыторыі краю зʼявіліся ў 1920 г. Аб гэтым сведчаць справаздачы ў цэнтральнае бюро Кампартыі Літвы і Беларусі старшыні Ашмянскага павятовага бюро КПП С.П. Андрыловіча і члена нелегальнага бюро Ю.Н. Макаўчыка, датаваныя лістападам 1920 г. Ю. Н. Макаўчык паведамляў, што па ўсіх валасцях арганізаваны падпольныя камʼячэйкі, у кожную ўваходзіць не менш за 5 чалавек, у некаторыя да 30; асобных камуністаў пераводзяць у іншыя воласці для стварэння ячэек (Епіфана Каваленка ў Налібокі, а Нікана Каваленка ў м.Ракаў, Мірона Кірвеля ў Лугамавічы); арганізавана складзіраванне зброі каля в.Новае Козінава Бакштаўскай воласці і інш.

Так зараджаліся першыя камуністычныя ячэйкі на Гродзеншчыне, якія спачатку падпарадкоўваліся Віленскаму акруговага камітэту Кампартыі Літвы. У канцы кастрычніка 1923 г. у г. Вільня адбылася нелегальная канферэнцыя, на якой і была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ).

На Іўеўшчыне была сфарміравана разгалінаваная падпольная арганізацыя КПЗБ. У Юрацішкоўскай гміне дзейнічала паўстанцкая арганізацыя, якой кіраваў падпольны раённы камітэт КПЗБ. У цэнтры рэвалюцыйнай барацьбы былі мястэчкі Трабы, Бакшты, Іўе. Раённы падпольны цэнтр КПЗБ знаходзіўся ў Трабах.

Актыўнымі ўдзельнікамі падполля на Іўеўшчыне былі Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч, Д. Русак, М. Гарадовіч, А. Сазановіч і іншыя. Яны распаўсюджвалі лістоўкі, вывешвалі чырвоныя сцягі і антыўрадавыя лозунгі ў дні рэвалюцыйнага свята, стваралі падпольныя ячэйкі, устанаўлівалі цесную сувязь з масамі.

Вось што пісаў 14 жніўня 1924 г. паліцэйскі з в. Бакшты ў Валожынскую паліцыю: «У лясах Налібоцкай пушчы хаваюцца людзі, якія з’яўляюцца беларускімі партызанамі. Іх колькасць устанавіць вельмі цяжка, таму што мясцовае насельніцтва пра іх не гаворыць. З Валожынскага павятовага староства ёсць паведамленні аб тым, што партызанскі атрад колькасцю 24 чалавекі праходзіў праз мястэчка Вішнева, вёскі Расолішкі, Рут. Каля в.Яцкава адбыўся бой з паліцэйскімі, дзе быў забіты павятовы камендант валожынскай паліцыі».

Для задушэння партызанскага руху польскі ўрад скарыстаў войскі. У 1924 г. было ўведзена ваеннае становішча, паўсюды былі створаны ваенна-палявыя суды. Партызанскі рух у той час яшчэ не меў цэнтральнага кіраўніцтва, насіў разрознены характар.

Польскія ўлады імкнуліся знішчыць рэвалюцыйны рух. 9 жніўня 1925 г. на тэрыторыі Трабскай гміны была раскрыта беларуская камуністычная арганізацыя. Пілсудчыкі арыштавалі 21 чалавека, у т.л. і сакратара падпольнай арганізацыі КПЗБ Клінцэвіча.

Нягледзечы на рэпрэсіі, працоўныя працягвалі барацьбу. Яны выкарыстоўвалі розныя формы і метады. У 1925 г. у Іўі баставалі кавалі і гарбары. Значную работу ў Лідскім павеце праводзілі дэпутаты польскага сейма ад Незалежнай сялянскай партыі - А. Фідаркевіч, С. Балін, Ф.Галавач. Карыстаючыся некаторай свабодай, дэпутаты на мітынгах і сходах востра крытыкавалі ўрад Польшчы, заклікалі сялян да барацьбы супраць капіталістаў і памешчыкаў. Але не заўсёды дэпутатам мясцовыя ўлады дазвалялі праводзіць мітынгі, на якіх яны маглі б выказваць сваю праграму. Так 7 лістапада 1925 г. у Іўе прыехаў пасол ад Незалежнай сялянскай партыі Фелікс Галавач. Яго адразу акружыў натоўп людзей. Але толькі дэпутат паспеў сказаць некалькі слоў, як зʼявілася паліцыя і патрабавала закрыць мітынг. Пасол вымушаны быў згадзіцца. Калі ж народ пачаў прасіць яго працягваць прамову, паліцыя напала на бяззбройных людзей і разагнала іх. Быў сарваны мітынг і 14 мая 1930 г. калі ў Іўе прыбылі паслы беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба «Змаганне» Я.Е. Гаўрылік, І.С. Дварчанін, каб сустрэцца з выбаршчыкамі. На паслоў напалі больш за 10 пʼяных бандытаў, а паліцыя знарок не прыняла ніякіх мер.

Камуністы заклікалі насельніцтва не мірыцца з рэжымам акупантаў, весці рашучую барацьбу за ўз'яднанне з Савецкай Беларуссю. Дарагой цаной плацілі рабочыя і сяляне за ўдзел у рэвалюцыйнай барацьбе. Турмы былі перапоўнены палітзняволенымі. Не ўдалося пазбегнуць турмы і жыхару в. Морына Пятру Лайковічу. Больш чатырох гадоў правёў камуніст-падпольшчык у турмах Ліды, Гродна. Самаадданасцю ў барацьбе з польскім рэжымам вызначылася Марыя Чэрнік. Простая сялянка, у якой было трое малых дзяцей, распаўсюджвала лістоўкі з заклікам гнаць польскіх акупантаў з беларускай зямлі. Яна мела сувязь з камуністамі БССР, атрымлівала ад іх каштоўную інфармацыю.

Актывізацыя рэвалюцыйнай барацьбы працоўных прыпадала на дні рэвалюцыйных свят. У 1936 г. у ноч з 30 красавіка на 1 мая ў Бакштах на будынку паліцэйскага ўчастка падпольшчыкамі былі вывешаны чырвоныя сцягі з надпісам «Няхай жыве Савецкая улада!». Разгубленыя паліцыя і мясцовыя ўлады да таго былі перапалоханы, што баяліся без дазволу вышэйшага начальства здымаць сцягі. Чырвоныя сцягі як сімвал барацьбы і свабоды развяваліся да паўдня. Падпольшчыкі некалькі разоў арганізоўвалі забастоўкі рабочых на лесараспрацоўках фірмы «Цэнтура». На ўціхамірванне баставаўшых польскія ўлады выклікалі паліцыю. Але забастоўкі працягваліся, заказы фірмы не выконваліся да той пары, пакуль гаспадары не задаволілі патрабаванні рабочых. 22 сакавіка 1928 г. у в. Бакшты адбылася забастоўка. На работу не выйшла больш за 30 рабочых у Козінскім лясніцтве. Іх падтрымлівалі 40 сплаўшчыкаў в. Ягадзень. Кіраваў забастоўкай член КПЗБ Д.Д.Сівы. На ўсмірэнне бастуючых прыбыла паліцыя. Але забастоўка працягвалася, і гаспадары вымушаны былі задаволіць патрабаванні рабочых. Забастоўкі праходзілі не толькі ў Бакштах, але і ў іншых населеных пунктах Іўеўшчыны. Так, летам 1928 г. у в. Мікалаева баставалі рабочыя фірмы «Гелер».

Гэта фірма займалася нарыхтоўкай лесу, атрымлівала вялікія прыбыткі. У той жа час рабочыя, якія былі заняты на лесараспрацоўках, атрымлівалі жабрацкую плату. Забастоўка працягвалася некалькі дзён. Рабочыя патрабавалі павышэння заработнай платы. Адміністрацыя хацела зламаць націск рабочых і пачала вербаваць штрэйкбрэхераў, аднак, атрымаўшы дружны адпор з боку забастоўшчыка, вымушана была задаволіць іх патрабаванні.

Далёка за межамі Лідскага павета была вядома рэвалюцыйная дзейнасць члена КП3Б жыхара в. Забалаць Ліпнішкаўскай воласці Уладзіміра Іосіфавіча Келя, які за тое, што вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за ўз'яднанне з БССР, быў асуджаны на 8 гадоў турмы. «Чырвонай Жыжмой» называлі жыхароў Вялікіх і Малых Князікоўцаў. І гэта назва была невыпадковай. У в. Малыя Князікоўцы ў перыяд уладарніцтва буржуазна-памешчыцкай Польшы дзейнічала група члена КПЗБ. У групу ўваходзілі Іван Юр'евіч Новік, Ігнацій Мацвеевіч Нябежка, Піліп Аляксеевіч Барысевіч, Іван Іванавіч Ткач, Міхаіл Мікалаевіч Малец. За свае погляды яны падвяргаліся ганенням з боку кіруючых колаў Польшчы. І.Ю.Новік за рэвалюцыйную дзейнасць многія гады знаходзіўся ў польскіх турмах. І толькі ў верасні 1939 г. ён быў вызвалены. Пасля вызвалення Іван Юрʼевіч стаў актыўным удзельнікам будаўніцтва новага жыцця. У першыя дні фашысцкай акупацыі І.Ю. Новік разам з іншымі аднавяскоўцамі быў расстраляны. У гады эканамічнага крызісу шырокі размах набыў на Гродзеншчыне, у т.л. і на Іўеўшчыне, сялянскі рух. Найбольш распаўсюджанай формай барацьбы ў вёсцы ў гэты перыяд быў адказ сялян ад уплаты падаткаў. Цяжка было знайсці вёску, дзе б сяляне добраахвотна ў вызначаны тэрмін выплачвалі іх. Каб спагнаць нядоімкі, улады вымушаны былі пасылаць у вёску секвестратараў і паліцыю. Але сяляне актыўна супраціўляліся канфіскацыі маёмасці. Так, у в. Дуды вяскоўцы акружылі хату ксяндза, куды сагналі арыштаваных сялян. Пад іх напорам паліцыя вымушана была ратавацца ўцёкамі, у выніку чаго палонныя былі вызвалены.

Выступалі сяляне і супраць працоўных павіннасцей (шарваркаў). За нявыхад на будаўніцтва дарог сялян штрафавалі. Калі тыя адмаўляліся плаціць штрафы, мясцовыя ўлады пасылалі ў вёскі карныя атрады паліцыі. Вельмі бязлітасна расправіліся паліцэйскія з жыхарамі вёсак Ліпнішкаўскай гміны, дзе разам з дарослымі пацярпелі і дзеці.

Самай масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй Заходняй Беларусі ў 1925-1927 гг. зʼяўлялася Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). У сваёй праграме грамада абвясціла, што яна будзе паслядоўна выступаць у абарону сацыяльных заваёў рабочых, весці барацьбу за 8-гадзінны рабочы дзень і інш. БСРГ патрабавала перадачы памешчыцкай і царкоўнай зямлі сялянам без выкупу, ліквідацыі асадніцтва, вызвалення ад падаткаў беззямельных сялян, малазямельных, сераднякоў.

Пасля апублікавання праграмы грамады пачаўся яе хуткі рост. Калі ў чэрвені 1926 г. яна налічвала ўсяго 570 членаў, то ў студзені 1927 г. у яе радах было каля 100 тыс. членаў. Грамада стала самай масавай сялянскай арганізацыяй не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе.

26 верасня 1926 г. у Лідзе адбыўся зʼезд грамады Лідскага павета, у яго рабоце прыняло ўдзел 100 дэлегатаў.

На Іўеўшчыне групы грамады дзейнічалі ў Бакштах, Іўі, Морыне, у Вялікіх Князікоўцах. Актыўнымі ўдзельнікамі рэвалюцыйнай барацьбы былі члены грамады ў в. Малыя Князікоўцы - М.Я.Астрэйка, Н.І. Колас, І.Н. Малец, М. М. Заруба, В.Ю. Васілючак. За рэвалюцыйную дзейнасць В.Ю.Васілючак быў асуджаны Лідскім акруговым судом на адзін год турэмнага зняволення.

Адным з ўпаўнаважаных ЦК БСРГ па Ашмянскім і Валожынскім паветах зʼяўляўся член КПЗБ А.Б. Сцефановіч. Пазней ён успамінаў: «Пры дапамозе камуністаў Валожынскага павета я ўзяўся за арганізацыю нізавых гурткоў грамады. Згодна статуту ў кожны гурток павінны былі ўваходзіць па 7 чалавек, але практычна ў многіх гуртках іх было больш. Арганізаваўшы каля 20 гурткоў, мы правялі валасныя канферэнцыі, а затым быў створаны і павятовы камітэт грамады. Пад кіраўніцтвам КПЗБ грамада вяла барацьбу за паўсядзённыя патрэбы народа». У пачатку 1927 г. буржуазна-памешчыцкі ўрад Польшчы разагнаў грамаду, за час існавання каля 2 тыс. членаў былі арыштаваны і асуджаны на розныя тэрміны турэмнага зняволення.

Не менш значнае месца ў нацыянальна-дэмакратычным руху Заходняй Беларусі сыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое дзейнічала ў 1921-1936 гг. ТБШ правяло значную работу сярод беларускіх мас Заходняй Беларусі за родную школу, за пашырэнне беларускай асветы, за абарону беларускай культуры.

На Іўеўшчыне значную работу праводзі І.С.Дварчанін. Гурткі Таварыства беларускай школы былі ў Трабах, Морыне і ў Мікалаеве. У 1924 г. у гуртку ў Мікалаеве налічваўся 31 чалавек. Сябры ТБШ не толькі распаўсюджвалі і чыталі мясцоваму насельніцтву беларускія кнігі, але і паставілі на сцэне такія вядомыя беларускія пʼесы, як «Прымакі», «Мікітаў лапаць», «Паўлінка». Кіраўніком гуртка ТБШ у Мікалаеве быў Крупняк.

Але, на жаль, і гэта дэмакратычная арганізацыя была забаронена польскімі ўладамі ў 1936 г.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Па матэрыялах М. Васілючака падрыхтавала Ксенія Салей, студэнтка ГрГу імя Янкі Купалы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.