ivyenews.by

У восеньскай атмасферы. Парафіяльныя дажынкі прайшлі ў Іўі

Актуальное

4 кастрычніка ў іўеўскай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла адзначылі адпуст у гонар Святога Францішка.  Да гэтай падзей мясцовыя парафіяне падрыхтавалі адпаведныя дэкарацыі і дары, якія ўпрыгожылі парафіяльную святыню. Малітоўныя групы, духавенства, моладзь і старэйшыя вернікі разам праявілі сваю фантазію і інтузіязм.

Традыцыйна у гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за вырашчаныя на сваіх падворках і палях садавіну і агародніну, моляцца за парафію праз заступніцтва святога Францішка.

Пад час гаміліі, якую прамовіў новапрэзбітар Андрэй Юхнік вернікам было прапанавана па прыкладзе Мвятога з Асізіі не баяцца цяжкасцяў жыцця, а вырашаць іх разам з Езусам.

“З Богам усе цяжкасці, усе жыццёвыя буры можна пераадолець і выйсці яшчэ мацнейшым. З Богам нашае жыццё насычаецца сэнсам і радасцю. Бо толькі ў Ім і дзякуючы Яму нашае жыццё будзе не цяжарам і ярмом, а ганаровай місіяй і сапраўдным дарам !” – сказаў святар.

Парафіяльнае свята закончылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла і ўдзяленнем прымітыўнага благаслаўлення вернікам.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Раман Ярмош.

Читайте ещё:



Оставить комментарий