Язык:

Канстанцін Карнялюк: Маці - пачатак усіх пачаткаў

Актуальное
Мяне, як грамадзяніна Беларусі, радуе, што свята Дзень маці ў Беларусі адзначаецца ажно з 1996 года. І што характэрна: святкаванні з кожным годам набываюць усё большыя маштабы, усё больш знакавыя абрысы. Вялікія і малыя мерапрыемствы адбываюцца літаральна ва ўсіх гарадах, пасёлках, вёсачках Бацькаўшчыны.  Менаваіта паважлівае стаўленне да Жанчыны-Маці павінна натхняць, нават аб’ядноўваць і нас, мужчын, на высакародныя ўчынкі.

У нашай краіне паўсюль праводзяцца сустрэчы, лекцыі, круглыя сталы, прысвечаныя тэме мацярынства, ладзяцца дыскусіі, выпускаюцца плакаты, паштоўкі. У школах і гімназіях, каледжах і ўніверсітэтах   праводзіцца выхаваўчая работа ў мэтах асвятлення гісторыі і значнасці гэтага свята. Цудоўна, што ў нашай краіне робіцца ўсё для таго, каб жанчыны змаглі ажыццявіць сваё прызначэнне — выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей. 

Свята з’яўляецца своеасаблівым спосабам ўмацавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, маральных асноў, ўстанаўлення больш душэўнай, адкрытай, сардэчнай сувязі паміж дзецьмі і маці. Перакананы: без правільных айчынных, а не хвалёна-заморскіх арыенціраў у сем’ях  мы проста жыць не можам і не павінны!

Я даўно ўсвядоміў для сябе ісціну:  пакуль у нас ёсць маці, мы ў любым узросце яшчэ застаёмся маладымі. Таму  трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх матуль.

Маці вучаць нас адрозніваць дабро ад зла. Ад мацярок мы атрымліваем свае першыя, але самыя шчодрыя ўрокі, якія адкрываюць нам гэты дзівосны свет. 

Маці – дом,  адкуль мы выйшлі. Той самы дом, дзе нас будуць чакаць усё жыццё. Ды і ніхто не ўмее чакаць так, як маці.   

Маці -  гэта спакой і цяпло.

Маці - найлепшае і найцудоўнейшае з усяго, што створана калі-небудзь прыродай-матухнай. Ды і сваю Айчыну мы прыгожа называем Радзіма-маці.  Нашы маці гатовы ратаваць нас ад любога няшчасця, засланіць сваімі грудзьмі, каб толькі з намі нічога благога не здарылася.

Мне часта ўзгадваецца прытча   пра юнака, які па загадзе хцівай каханкі прынёс ёй у ахвяру матчына сэрца. Ён бег  з ім  у руках, моцна выцяўся аб камень, застагнаў. “Ой, табе ж балюча, сынок?!  Ідзі цішэй, дзіцятка”, - адгукнулася матчына сэрца…

Маці саграваюць  нас усё жыццё сваім шчодрым і высакародным сэрцам. 

У слове Маціі непараўнальная  ласка, і шчымлівы боль, і прыгожая любоў, і самая светлая надзея. І калі нам бывае надзвычай балюча, з глыбіні душы вырываецца: “Ма-ма!”. І адразу становіцца лягчэй. Так было ў маленстве, юнацтве. Так будзе заўсёды!

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.