У 1907 г. мусульмане-эмігранты з Расійскай імперыі заснавалі сваю абшчыну ў Нью-Ёрку (ЗША). Пераважная колькасць удзельнікаў гэтай абшчыны былі выхадцамі з Беларусі, а калі дакладней, то з Іўя.
У 1911 г. быў зацверджаны статут арганізацыі і яе сцяг, а першым яе кіраўніком стаў Якуб Мустафавіч Сафарэвіч (1884-1971), родам з Іўя, які займаў гэтую пасаду да 1912 г.
Першапачаткова арганізацыя называлася “Американо-магометанское общество взаимопомощи в городе Нью-Йорке”. У 1927 г. яна атрымала назву “American Muhammadan Society”.
У 1930 г. кіраўніцтвам арганізацыі быў набыты будынак для мячэці; выбралі імама, муэдзіна і годжыя.
Першым імамам мячэці стаў Алей Сапаравіч Шункевіч (нар. 4 красавіка 1876 г. у мястэчку Мір). Ён быў абраны імамам 5 красавіка 1931 г. адразу пасля набыцця будынку.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews