Язык:

Крочым да Раства. У першую нядзелю снежня каталікі распачнуць Адвэнт

Актуальное

3 снежня каталікі распачнуць Адвэнт - перыяд чакання, які папярэднічае святам Божага Нараджэння.

Адвэнт – гэта самы таямнічы перыяд літургічнага году, чаканне прыйсця Збаўцы, поўнае надзеі і дабра.
Слова “адвэнт” паходзіць ад лацінскага “adventus” – прыйсце. Гэтая назва прыйшла з Рымскай імперыі. Калі імператар збіраўся наведаць нейкую мясцовасць, то для яе жыхароў абвяшчаўся адвэнт. У час такога чакання людзі рыхтаваліся да прыезду Цэзара. Ёсць звесткі, што адвэнтам называлі і ўрачысты ўваход імператара ў Рым, а таксама цырымоніі наведвання ім святыні ў дзяржаўныя святы.

У Адвэнт літургія Касцёла пераносіць вернікаў у часы чакання Ізраэлем прыйсця Збаўцы. У гэтым чаканні дамінуе настрой тугі і надзеі. Святое Пісанне прадстаўляе гісторыю выбранага народу як сведчанне асаблівай любові Пана Бога, Яго клапатлівай апекі і нястомнай дапамогі. Адначасова можна сцвярджаць, што неаднойчы ў гісторыі вера народа Ізраэля ставілася на выпрабаванне праз розныя балючыя досведы: войны і выгнанні, падзелы і ўнутраны непакой, рэлігійныя і маральныя крызісы. Перад абліччам усіх гэтых выклікаў Пан Бог нястомна скіроўвае да свайго народа слова суцяшэння і падбадзёрвання, якое з’яўляецца таксама пасланнем надзеі і веры.

Перадусім Адвэнт патрабуе аб вернікаў духоўна падрыхтавацца да радаснай сустрэчы з Езусам Хрыстом: ўзяць для сябе нейкія пастановы і паудзельнічаць у адпаведных набажэнствах. Напрыканцы часу чакання, падышоўшы да святкавання Раства, вернікі як запалены агонь павінны рассеяць навакольную цемру. Сімволіка святла, якую выкарыстоўвае адвэнтавая літургія і традыцыя, з’яўляецца напамінам для вернікаў, што хрысціяне былі пакліканыя і заахвочаныя ісці за Езусам Хрыстом шляхам святла, значыць Яго Евангелля.

Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі. У перадкалядны пост касцёл запрашае людзей удзельнічаць у розных набажэнствах. Будуць праводзіцца рэкалекцыі: у парафіі на некалькі дзён будзе запрошы святар з іншага касцёла, ён праводзіць святыя імшы, чытае пропаведзі, спавядае, каб вернікі з чыстым сэрцам перажывалі час радаснага чакання і былі гатовыя да надыходзячага свята. Таксама ў Адвэнт праводзяцца раратнія святыя імшы, якія любяць і дарослыя, і дзеці. Гэтае набажэнства адбываецца раніцай, каля сёмай гадзіны. Святар у белым арнаце, нясе вялікую свечку, якую называюць рараткай. На пачатку імшы адбываецца працэсія, падчас якой святло ў касцёле не запальваецца: цемру рассейвае агонь ліхтарыкаў, бляск якіх сімвалізуе нашыя сэрцы. Адзін ліхтарык наўрад ці асвяціў бы ўвесь касцёл, але калі вернікі збіраюцца ўсе разам, святыня ад агеньчыкаў вакол становіцца светла. У гэтую таямнічасць касцёл укладвае вялікі духоўны сэнс: вернікі прыходзяць раніцай, калі яшчэ цёмна, і разам з Маці Божай чакаюць нараджэнне дзіцяткі Езуса.

Таксама Каталіцкі касцёл ў гэты час заахвочвае рабіць нейкі добры ўчынак для свайго бліжняга Чалавек быў створаны, каб пазнаваць, і пазнаваць не толькі навакольнае асяроддзе, але таксама і другога чалавека, праз гэта – і Бога. Адвэнт – час радаснай падрыхтоўкі да Раства, і, зрабіўшы добры учынак бліжняму, мы дапамагаем яму таксама адчуць радасць.

Характэрным знакам Адвэнту ў дамах і святынях з'яўляецца адвэнтавы вянок. Адвэнтавы вянок мае глыбокую сімволіку. Яго вырабляюць з зялёных яловых ці піхтавых галінак у форме круга, на якім размяшчаюць чатыры свечкі — сімвал чатырох нядзеляў Адвэнту. Запальванне свечак азначае чуванне і гатоўнасць да прыходу Хрыста.

Першая свечка сімвалізуе прабачэнне Адаму і Еве іх непаслухмянасць Творцу. Свечка, запаленая ў другую нядзелю Адвэнту, сімвалізуе веру патрыярхаў ізраільскага народа, як удзячнасць за дар — Абяцаную Зямлю. Трэцяя свечка адносіцца да радасці караля Давіда, які цэлебруе саюз з Богам. Апошняя — сімвал навучання прарокаў, якія абвяшчалі прыход Месіі.

Святло свечак у вянку азначае надзею, а яго зеляніна — працяг жыцця. Форма круга сімвалізуе вечнасць, якая не мае пачатку і канца. Цалкам адвэнтавы вянок — гэта сімвал Божага люду, які чакае ў радасці і любові прыход Збаўцы ў свет.
Перыяд Адвэнту, які хутка распачынаецца, — гэта нагода і запрашэнне прыняць у духоўным жыцці рашэнні і пастановы, якія дапамогуць унутрана перамяніцца і ўзбагаціцца, яшчэ больш наблізіцца да Хрыста, паглыбіць уласную веру, дазволіць, каб святло Яго навукі асвятліла штодзённасць. Таму якімі б прыгожымі не былі традыцыі Адвэнту, варта памятаць, што сэнс гэтага перыяду літургічнага года ў тым, каб годна падрыхтаваць сябе да свята прыйсця Збаўцы. А пасля з чыстым сумленнем і шчырай радасцю сустрэць свята Божага Нараджэння.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Раман Ярмош.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.