З 3 па 15 студзеня 2024 г. на Іўеўшчыне пройдзе раённая навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Адпаведнае рашэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам.
Удзельнікамі акцыі «Ад усёй душы» вызначаны людзі, пацярпелыя ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны; адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, пажылыя грамадзяне і інваліды, якія пражываюць у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Лукашына і в. Некрашы і знаходзяцца ў аддзяленні сястрынскага догляду гарадской бальніцы Юрацішкі, а таксама доўгажыхары і ветэраны працы.
У рамках акцыі пройдзе шэраг мерпрыемстваў, далучыцца да якіх запрашаюць усіх неабыякавых грамадзян, членаў працоўных калектываў, здольных аказаць сацыяльна-бытавую дапамогу пажылым гармадзянам, якія маюць у гэтым патрэбу.
Плануецца, што рамках акцыі «Ад усёй душы» з мэтай віншавання ўдельнікаў акцыі з удзелам кіраўніцтва раёна пройдуць ўшаноўванні, святочныя мерапрыемствы.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ірына Бутурля.